ГЕЙДУКЕ́ВІЧ (Станіслаў Сільвестравіч) (13.5.1876, Мінск — 25.5.1937),

бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1910). З 1910 у Мінску. У 1921—27 заг. праектнага аддзела К-та дзярж. пабудоў пры СНК БССР, у 1929—37 выкладаў у Мінскім арх.-буд. тэхнікуме. У 1937 рэпрэсіраваны. Асн. работы ў Мінску: жылыя дамы па вул. Захар’еўскай (сучасная вул. Савецкая), даходны дом Е.​Кастравецкай, будынак польск. банка (не зберагліся), Дом селяніна (1929, у сааўт; разбураны ў Вял. Айч. вайну). Удзельнічаў у распрацоўцы праекта 1-й Усебеларускай с.-г. і прамысл. выстаўкі (1930, гал. ўваход, асн. павільёны) і інш. У яго творчасці выразна прасочваецца імкненне да адраджэння бел. арх. традыцый і ансамблевай забудовы горада.

В.​М.​Чарнатаў.

т. 5, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́ЎШЧЫНСКІ ПАРК,

помнік садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 19 ст. Закладзены ў в. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Пл. 15 га. Займае раўнінны прамавугольны ўчастак. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом (разбураны ў 1914). Перад гал. фасадам быў парадны двор з манументам у цэнтры (захаваўся пастамент) і гасп. пабудовамі па баках.

Садова-паркавая тэрыторыя падзелена на 2 амаль роўныя часткі, злучаныя алеяй па восі сіметрыі кампазіцыі. Паўн. ч. абмежавана з трох бакоў алеямі граба звычайнага і падзелена рэгулярнай сеткай дарожак на 8 прамавугольных участкаў з пасадкамі пладовых дрэў. Паўд. ч. пад пладовым садам і ахоўнымі пасадкамі. У парку пераважна мясц. пароды дрэў.

В.​Р.​Анціпаў.

Казлоўшчынскі парк. Схема планіроўкі.

т. 7, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ДСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ МАШЫ́Н, Лідсельмаш. Знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобл. З 1994 адкрытае акц. т-ва. Пачаў працаваць у 1901 як чыгуналіцейны і машынабудаўнічы з-д. У перадваенныя гады выпускаў малатарні, каранярэзкі, сячкарні, конныя плугі і прыводы. У Вял. Айч. вайну разбураны Адноўлены ў 1944. З 1954 сучасная назва, з 1994 адкрытае акц. т-ва «Лідсельмаш». У 1950 — пач. 1960-х г. выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, ільнамялкі і інш. У 1960—68 рэканструяваны. З сярэдзіны 1960-х г. вырабляў універсальныя бацвіннеўборачныя машыны, вібрацыйныя бульбакапалкі, з 1976 капустаўборачныя машыны. Асн. прадукцыя (1999): агрэгат глебаапрацоўчы пасяўны, бульбаўборачныя камбайны, бульбакапалкі, бульбасаджалкі, сеялкі збожжавыя, бароны дыскавыя, плугі, граблі-варушылкі, раскідвальнікі мінер. угнаенняў і пяску і інш.

т. 9, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ПЕЦК,

горад у Расіі, цэнтр Ліпецкай вобл., на р. Варонеж. 477 тыс. ж. (1997). Вядомы з 13 ст.; у 1284 разбураны татарамі; з 1779 губернскі горад (адбудаваны на месцы с. Ліпецкія Заводы). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія (найбуйнейшы ў Расіі Наваліпецкі металургічны камбінат, трубны з-д), машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары, станкі, пускавыя рухавікі і інш.), буд. матэрыялаў, хім. (з-ды азотна-тукавы, гумава-пластмасавых вырабаў), харчасмакавая, швейная, мэблевая. 2 ВНУ. 2 тэатры. Краязнаўчы музей і Дом-музей Г.​В.​Пляханава. Сабор Раства Хрыстова (18—19 ст.). Бальнеалагічны і гразевы курорт.

Літ.:

Колтаков В.​М.​Памятные места Липецка: Справ.-путеводитель. Воронеж, 1980;

Липецк: (Справ.-путеводитель). [Воронеж], 1967.

т. 9, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯХО́ВІЧ (Валянціна Антонаўна) (н. 3.5.1945, чыг. ст. Дзівенская Гатчынскага р-на Ленінградскай вобл.),

бел. акварэліст; прадстаўніца Віцебскай школы акварэлі. Скончыла Віцебскі пед. ін-т (1969) і выкладае ў гэтым ін-це. Раннія творы, выкананыя ў традыц. жанрах, вылучаюцца лірычнай трактоўкай тэмы: партрэты дзяўчыны (1971), старой (1972), бацькі (1983); пейзажы «Восень» (1966), «Куточак старога Віцебска» (1972), трыпціх «Ранняя вясна» (1976), «Вясна» (1980), «Дрэвы над ракой» (1984), «Стары дом» (1987); нацюрморты «Кветкі зімой» (1987), «Галінка рабіны» (1994) і інш. Творам 1990-х г. уласцівы эмацыянальная выразнасць колеру, гарманічная лінейна-жывапісная арганізацыя кампазіцыі, дэкар. ўпарадкаванасць фармальных элементаў: «Разбураны свет» (1991), «Мігценне думак» (1994), «Ачышчэнне агнём» (1996) і інш.

М.​Л.​Цыбульскі.

В.Ляховіч. Галіна рабіны. 1994.

т. 9, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МА́НЕРГЕЙМА ЛІ́НІЯ»,

сістэма фінл. доўгатэрміновых фартыфікацыйных збудаванняў і загарод на Карэльскім перашыйку ўздоўж граніцы з СССР. Пабудавана ў 1927—39 пры ўдзеле ням., англ., франц. і бельг. спецыялістаў, завершана пад кіраўніцгвам бельг. ген. Баду — удзельніка стварэння «Мажыно лініі». Названа імем К.Г.Э.Манергейма. Агульная працягласць «М.л.» 135 км (ад Фінскага заліва да Ладажскага воз.), глыбіня да 90 км; уключала паласу забеспячэння, гал. паласу абароны, 2-ю і тылавую палосы. Мела больш за 2 тыс. доўгатэрміновых і гранітна-дрэваземляных агнявых збудаванняў. Чырв. Арміі двойчы давялося з баямі і пры значных стратах у жывой сіле і тэхніцы пераадольваць «М.л.» ў час савецка-фінляндскай вайны 1939—40 і ў ходзе Выбаргскай аперацыі 1944. Пасля вайны ўсе збудаванні «Мл.» разбураны.

т. 10, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ВІ́ННА-ГАРЭ́ЛАЧНЫ ЗАВО́Д «КРЫШТА́ЛЬ».

Засн. ў 1893 у Мінску як дрожджа-вінакурны з-д; выпускаў сухія дрожджы і спірт. У 1917—24 дзярж. спіртавы склад № 1 і гарэлачны з-д, у 1925—37 спірта-гарэлачны, у 1937—41 лікёра-гарэлачны з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны, пасля вайны адноўлены як лікёра-гарэлачны з-д. З далучэннем у 1958 віннага і ў 1959 дражджавога з-даў — дрожджа-вінны камбінат. У 1964—70 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Крышталь», у 1972—76 спірта-гарэлачны камбінат «Крышталь». З 1986 уваходзіць у вытв. аб’яднанне «Мінсккрухмалпрам». Асн. прадукцыя (1999): гарэлка збожжавая, каньяк, лікёр, аперытывы, настойкі горкія, крухмал. Мае 7 філіялаў і 23 фірменныя магазіны.

т. 10, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІМФЕ́Й (Nýmphaion),

старажытнагрэчаскі горад у Крыме на беразе Керчанскага праліва, за 17 км на ПдЗ ад г. Керч. Засн. ў 2-й чвэрці 6 ст. да н.э. на месцы скіфскага паселішча. Росквіт Н. прыпадае на 5—4 ст. да н.э. Асновай эканомікі Н. было земляробства і вываз збожжа ў Грэцыю, развіваліся рамёствы, асабліва керамічная вытв-сць. У 1-й пал. 4 ст. да н.э. ўключаны ў склад Баспорскай дзяржавы. У сярэдзіне 3 ст. н.э. разбураны готамі і перастаў існаваць. Археал. даследаванні праводзяцца з 1939. Выяўлены свяцілішчы на беразе мора і акропаль, культавыя прадметы (маскі, рытоны, эсхары), рэшткі жылых будынкаў з брукаванымі дварамі і вуліцамі і інш.

І.​М.​Язэпенка.

т. 11, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ЎКІНСКІ ШКЛОЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1861—1942 у маёнтку Ноўка Віцебскага пав. (цяпер вёска ў Віцебскім р-не). Выпускаў у розныя гады бутэлькі, лямпы, лямпавае шкло, каміны, рэзервуары, шклянкі і інш. шкляны посуд. Меў 6 горнаў, 2 паравыя машыны, лакамабіль, паравы кацёл. У 1910 выпушчана 10 млн. шт. шкляных вырабаў. У 1913 на яго базе засн. акц. т-ва шкляных, хрусталёвых і лесапільных прадпрыемстваў «Заходняя Дзвіна», куды ўвайшлі і лесапільная ф-ка маёнтка Ноўка (дзейнічала ў 1864—1914 пры Н.ш.), і пабудаваны ў 1913 хрусталёва-шкляны з-д у Смаленскай губ. У 1913 на Н.ш. (разам з лесапільнай ф-кай) працавала 500 чал. У Вял. Айч. вайну Н.ш. разбураны.

т. 11, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Разары́ць, разара́ць ’пазбавіць дастатку, багацця’, ’давесці да беднасці’ (ТСБМ), разары́цца ’пагоршыцца’ (Ян.), укр. розори́ти ’зруйнаваць; спустошыць’, рус. разори́ть, серб.-харв. разо̀рити, ст.-слав. разорити. Да прасл. *orz‑oriti, гл. раз-, другая частка прадстаўлена ў балг. о́ря ’рушыць’, дыял. серб. о̀рити ’тс’, ст.-слав. орити ’казіць, разбураць’, суадносіцца з іншай ступенню рэдукцыі з літ. ìrti, лат. ǐřt ’аддзяліць, адлучыць’, роднаснага з хец. h̬arra‑ ’ламаць, разбураць, драбіць’ (Фасмер, 3, 435; Глухак, 520; ESJSt, 10, 593). Сюды ж разура́ць, разу́рываць ’разбураць’, ’штурхаць на бушаванне, буянства’, разура́цца ’бушаваць, буяніць’, разура́нне ’бушаванне, буянства’, разура́ный, разура́тый, разу́рываныйразбураны’ (Юрч. СНЛ), разарэ́нне ’разбурэнне’, ’рабаванне’ (ТСБМ), ’разбурэнне’, ’бяда, клопаты’, ’нашэсце ворага’ (Нас.), разо́р ’непрыемнае становішча’ (Нас.), ’разлад’ (Ян.), ’разарэнне’ (Гарэц.), разо́ра ’разарэнне’, ’трывога, непакой’, ’сварка, разрыў’ (Нас., Гарэц.), ’няпэўнасць думак’ (Бяльк.), з падобнымі значэннямі укр. розо́р, рус. разоре́ние ’разбурэнне, рабаване’, рус. дыял. разо́ровать ’бушаваць, буяніць, біць, ламаць’, серб.-харв. разу̀рити ’разбурыць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)