Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАКАТЭХІ́Н, 1,2-дыгідраксібензол,
двухатамны фенол, C6Н4(OH)2.
Бясколерныя крышталі, у паветры на святле хутка цямнеюць. t 105 °C, tкіп 240 “С. шчыльн. 1371 кг/м³ Добра раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і некаторыя яго вытворныя знойдзены ў раслінах; могуць быць вылучаны, напр., з драўніны і прыродных смол. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў (алізарыну і гістазарыну), пахучых рэчываў (напр., гваяколу), як зыходнае рэчыва для сінтэзу адрэналіну, кампанент фарбавальніка для футра, праявіцель у фатаграфіі. Пыл і пара П. раздражняюць скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў; ГДК у вадзе 0,1 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пылі́цца, пылюся, пылішся, пыліцца; незак.
1. Пакрывацца пылам. — Гэта ў вашым сельмагу пылілася столькі маіх кніг? — пажартаваў аўтар.Шамякін.
2. Вылучаць са сваёй паверхні пыл (пра дарогу). Пыліцца вузкая дарога, А мы ідзём на ускрай сяла.Прыходзька.// Узнімацца ў паветра, утвараючы пыл. — Дык жа снег растаў, — пясок На шляху пыліцца.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пылі́ць, пылю́, пы́ліш, пы́ліць; незак.
1. Узнімаць, наносіць пыл.
П. венікам.
2.што. Пакрываць пылам.
П. адзенне.
|| зак.напылі́ць, -ылю́, -ы́ліш, -ы́ліць (да 1 знач.) ізапылі́ць, -ылю́, -ы́ліш, -ы́ліць; -ы́лены (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пыла...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «пыл» (у 1 знач.), напрыклад: пылапепранікальны, пылападобны, пылаўлоўны, пылавугальны, пыламер, пылаўлоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манганаканіёз
(ад лац. manganum = марганец + гр. konia = пыл)
захворванне лёгкіх, выкліканае ўдыханнем пылу, у якім змяшчаецца марганец.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)