КАРА́ЛІ Вера Аляксееўна (8.8.1889, Масква — 16.11.1972),
руская артыстка балета і кінаактрыса. Па паходжанні грачанка. Пасля сканчэння Маскоўскага тэатр. вучылішча (1906, педагог А.Горскі) у Вял. т-ры. Мела эфектную сцэн. знешнасць; яе танцу былі ўласцівы вытанчанасць, адухоўленая пластыка, скульпт. завершанасць і прыгажосць поз. Сярод партый: Анітра («Нур і Анітра» на муз. А.Ільінскага), Саламбо і Багіня Таніт («Саламбо» А.Арэндса), Эўніка («Эўніка і Петроній» на муз. Ф.Шапэна), Раймонда, Пастушка («Раймонда», «5-я сімфонія» на муз. А.Глазунова), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Выканала канцэртны нумар «Лебедзь, які памірае» на муз. К.Сен-Санса. З 1918 за мяжой. У 1919—20 у Рускім балеце С.Дзягілева, потым у розных трупах Еўропы і ЗША. З 1914 здымалася ў кіно (каля 30 фільмаў).
французскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў рэаліст. школы ў франц. пейзажным жывапісе. Вучыўся ў А.Мішалона і В.Бертэна (1822—24). Працаваў з натуры. У творах 1820—40-х г. па-майстэрску паказаў прыгажосцьфранц. і італьян. прыроды і арх. помнікаў («Шартрскі сабор», 1830). Класіцыстычная тэндэнцыя адчуваецца ў гіст. пейзажах («Гамер і пастухі», 1845, і інш.). З 1850-х г. творчасць К. набыла паэтычны характар; жывапісная манера стала больш лёгкай і трапяткой, каларыт узбагаціўся тонкімі валёрнымі гармоніямі ў серабрыстых тонах, што набліжае К. да імпрэсіяністаў («Вечар», канец 1850-х г.; «Сажалка ў гушчары», «Званіца ў Аржантэйлі», «Парыў ветру», 1860-я г.; «Краявід з возерам», паміж 1860—73; і інш.). Пісаў партрэты, працаваў у графіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЛЬ Абрам Іосіфавіч (1.5.1913, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 3.2.1990),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1932). У лірычных, выразных паводле колеру пейзажах апяваў прыгажосцьбел. прыроды: «Канец зімы» (1955), «Іней» (1960), «Брэсцкая шаша» (1961), «Раніца» (1963), «Беларускі прастор» (1967), «Беларускі краявід» (1968), «Новы Мінск» (1969), «Зіма беларуская» (1971), «Зямля» (1972), «Лагойшчына» (1977), «Зямля калгасная. Браслаўшчына» (1981), «Край беларускі» (1982) і інш. Я.Купалу прысвечаны палотны «Я. Купала і Цётка (А.Пашкевіч) у Пецярбургу ў 1913 годзе» (1954), «Таполя Купалы» (1960), «Думы пра Радзіму» (1962), «Сустрэча. Ян Райніс у гасцях у Янкі Купалы ў 1926 г.», «Купалаўскі край» (абодва 1982). Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Нараджэнне рэспублікі» (1968), «Ліпень 41-га» (1982), «Партызаны Міншчыны» (1984) і інш. Працаваў у галіне маст. афармлення экспазіцый музеяў рэспублікі.
польскі паэт, скульптар. Друкаваўся з 1840-х г. З 1851 у эміграцыі. У 1879—83 выкладаў слав. л-ры ў Балонскім ун-це. Паэт.зб-кі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынеслі Л. славу «мазавецкага лірніка». У вершах выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фалькл. песень, перадаваў каларыт сял. жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэліг. ўяўленні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстання 1794 у паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864). Стварыў шэраг скульпт. партрэтаў і кампазіцый на гіст.-патрыят. і рэліг. тэмы, некаторыя з якіх упрыгожваюць італьян. касцёлы.
Тв.:
Wybór poezyi. Warszawa, 1991.
Літ.:
Źięba M. Liryka Teolila Lenartowicza wobec pieśni ludowej. Wrocław, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Леанард (6.11.1800, в. Аборак Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 12.3.1871),
гісторык, публіцыст, выдавец. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1816—17). Чл.т-вафіларэтаў, дзе зблізіўся з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам. З 1819 сакратар кампазітара М.К.Агінскага. У 1822 эмігрыраваў, з 1826 у Парыжы. Пісаў на польскай і франц. мовах. Аўтар паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак М.К.Агінскага каля г. Смаргонь). Выдаў зб-кі твораў Міцкевіча (1828) і І.Красінскага (1830), мемуары Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т. л. «Польшча» (1836—41), у якой шмат матэрыялаў пра Беларусь. Напісаў біяграфію Т.Касцюшкі (1837), «Папулярную гісторыю Польшчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і інш.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Краса́1 ’хараство, прыгажосць’ (ТСБМ, Шат., ТС). Укр.краса, ст.-рус.краса ’тс’, ст.-слав.краса ’тс’, ст.-польск.krasa, чэш.krasa, славац.krasa, в.-луж.krasa, н.-луж.krasa ’тс’. На ўнутраную форму прасл.krasa пралівае святло этымалогія, якая звязвае гэту лексему з прасл.krěsъ (Ваян, Зб. Младэнаву, 284–285). Прасл.krasa на падставе пашыранага пераважна абстрактнага значэння ’прыгажосць’ і канкрэтнага ’чырвоны колер’ рэканструявалася ў гэтым значэнні. Пры параўнанні з прасл.krěsъ (рус.крес ’ажыванне, адраджэнне’, серб.-харв.кре̏с ’Іванаў дзень’) была звернута ўвага на тое, што krasa (параўн. лац.cresco ’вырошчваю’) магло першапачаткова абазначаць ’колер жыцця, ажыўленне’. Канкрэтнае значэнне для краса і краска1 (гл.) не захавалася на беларускай глебе таму, што прасл.krěsъ было выцеснена ўсходне-славянскай інавацыяй Купала (гл.). Прасл.krasa страціла ў гэтым рэгіёне сакральнае значэнне (Мартынаў, Лекс. Палесся, 29–30). Параўн. агляд іншых этымалогій у Трубачова, Эт. сл., 12, 95–97.
Тое, што і прыгажосць (у 1–3 знач.). [Аксіння:] — І паглядзець на яе — вока радуецца: стройная дзяўчына, і прыгожасці ў меру, і здароўем не пакрыўджана.Лынькоў.Сонца яшчэ не было, але адчувалася, што вось-вось пырснуць яго першыя промні і ўсё навокал заззяе тысячамі колераў, захапляючы сваёй казачнай прыгожасцю.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скары́ць, скару, скорыш, скорыць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і пакарыць 1. Але парода вольны дух Скарыць не здолеў вораг прагны.Крапіва.А мяне перш, за ўсё скарыла душэўная прыгажосць гэтага чалавека.Васілевіч.[Артыст] сказаў два-тры кампліменты дзяўчатам і канчаткова скарыў іх сэрцы.Асіпенка.[Каваль:] — Скарыць Падунскія парогі — гэта справа нялёгкая.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАНЧАРО́ВА Людміла Мікалаеўна (н. 19.1.1950, Мінск),
мастак тэатра. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973). У 1973—80 маст. рэдактар выд-ва «Беларусь», з 1983 у Нац.акад. т-ры оперы Беларусі (з 1989 мастак-пастаноўшчык). Высокая культура малюнка, сакавітасць і гарманічная прыгажосць каларыту вызначаюць створаныя ёю эскізы касцюмаў да оперы «Кавалер руж» Р.Штрауса (1989), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1993), балета «Карсар» А.Адана (1991), афармленне опер «Мадалена» С.Пракоф’ева (1989), «Рыгалета» Дж.Вердзі (1994), «Кармэн» Ж.Бізэ (1995), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1996), фантазіі «Шэкспір і Вердзі» (1992). Па яе эскізах створаны таксама касцюмы да спектакляў «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1992) у Бел. т-ры імя Я.Коласа, «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча (1993) у Бел. т-ры імя Я.Купалы і інш.
Л.Ганчарова. Эскіз касцюма да оперы «Кавалер руж» Р.Штрауса.