ізаляваны пераход паміж прыстасаваннямі пнеўмааўтаматыкі, які мае адзін уваход і адзін выхад і забяспечвае перадачу пнеўмасігналаў на адлегласць. У якасці П.к. выкарыстоўваюць гумавыя, пластмасавыя або метал. трубаправоды, што злучаюць паміж сабой пнеўматычныя прыстасаванні і прылады. Пры канструяванні прыстасаванняў з асобных пнеўмаэлементаў П.к. робяць таксама ў пласцінах (пячатных платах), на якіх замацоўваюцца пнеўмаэлементы. Такі мантаж надае прыстасаванням кампактнасць, памяншае працягласць каналаў і павышае іх надзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦАЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
стан здароўя чалавека, ад якога залежыць здольнасць выконваць працу вызначанага аб’ёму і якасці. Адрозніваюць П.: агульную — здольнасць да выканання ўсякай працы ў звычайных умовах; прафесіянальную — здольнасць працаваць па пэўнай прафесіі, у пэўных умовах; і няпоўную — здольнасць працаваць у палегчаных умовах, напр., пры няпоўным прац. дні (паводле заканадаўства Беларусі скарочаная працягласцьпрац. часу ўстаноўлена для пэўных катэгорый работнікаў — настаўнікаў, урачоў і інш., непаўналетніх, кормячых жанчын і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕГЕТАЦЫ́ЙНЫ ПЕРЫ́ЯД,
перыяд года, калі магчымы рост і развіццё (вегетацыя) раслін па метэаралагічных умовах. Працягласць залежыць ад геагр. шыраты, клімату. У тропіках вегетацыйны перыяд доўжыцца ўвесь год, у высокіх шыротах і гарах — ад апошняга веснавога да першага восеньскага замаразку. Адрозніваюць агульны вегетацыйны перыяд для раслін пэўнай мясцовасці, што вызначаецца колькасцю сутак з сярэднімі т-рамі больш за 5 °C, і вегетацыйны перыяд асобных відаў раслін — час, неабходны для поўнага цыкла іх развіцця, які можа быць значна карацейшы за агульны.
У Беларусі пачатак вегетацыйнага перыяду прыпадае на канец 1-й дэкады крас. на ПдЗ, да канца 2-й дэкады гэтага месяца пачынаецца на астатняй тэрыторыі. Сярэдняя працягласць вегетацыйнага перыяду 185—205 дзён (гл. карту). У асобныя гады можа перавышаць сярэдні паказчык на 30—40 дзён. На ўзвышшах, асушаных балотах, у значных паніжэннях рэльефу на 3—6 сутак карацейшы, чым на суседніх раўнінах. Заканчваецца ў канцы 2-й дэкады кастр. на ПнУ, у пачатку ліст. на ПдЗ. Вегетацыйны перыяд — асн. біякліматычны паказчык, якім карыстаюцца пры інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, падборы с.-г. культур, правядзенні с.-г. работ і агратэхн. мерапрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РВЕНЬ (назву звязваюць з чырвоным колерам вішань і інш. ягад, што спеюць у Ч.),
шосты месяц каляндарнага года (30 дзён), пачатак лета. У Ч. сонца праходзіць праз пункт летняга сонцастаяння (21 ці 22 ч.). 15 Ч. працягласць дня ў Мінску 17 гадз 8 мін, найб.выш. Сонца над гарызонтам — 59,4°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 624 МДж/м², радыяцыйны баланс максімальны (332 МДж/м²). У Ч. найб.працягласць сонечнага ззяння (55—61% ад магчымага). На тэр. Беларусі сярэдняя месячная т-ра паветра 16,2 °C (15,7 °C на ПнУ, 17 °C на ПдУ). Ападкаў 65—80 мм за месяц, здараюцца навальніцы з градам. У Ч. часта выпаральнасць перавышае колькасць атм. ападкаў, што прыводзіць да атм. і глебавай засухі. У лясах і на лугах цвітуць многія расліны, настае сенакос. Каласуюць яравыя: пшаніца, ячмень, авёс. Зацвітае ранняя бульба. На палях вядуць барацьбу з пустазеллем, у садах — са шкоднікамі. У час цвіцення азімага жыта ў лесе паяўляюцца першыя летнія грыбы: падбярозавікі, падасінавікі, лісічкі, маслякі, сыраежкі, баравікі. У птушак вывадкі птушанят, у лісоў, вожыкаў, ласак, зуброў — прыплод. Нерастуюць карпы, карасі, ляшчы, ліні. Шмат матылёў, пчол, мошак і жукоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЕ́НСТВА, вадабоязь, гідрафобія,
вострая інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл з групы антрапазаанозаў. Выклікаецца вірусамі сям. рабдавірусаў, характарызуецца пашкоджаннем цэнтр.нерв. сістэмы.
Вядома са стараж. часоў. Вірусную этыялогію Ш. даказаў Л.Пастэр (1881), ён жа распрацаваў вакцыну для прафілактыкі хваробы. У прыродзе хварэюць млекакормячыя, найб. прадстаўнікі драпежных, сярод свойскай жывёлы — буйн. раг. жывёла, сабакі, каты і інш. Заражэнне адбываецца праз сліну хворай жывёлы, найперш пры ўкусе. Магчыма таксама перадача інфекцыі праз інфіцыраваныя прадметы, мясныя і малочныя прадукты. Ад аднаго чалавека другому Ш. не перадаецца.
На Беларусі штогод ад Ш. памірае некалькі чалавек. Працягласць скрытага перыяду залежыць ад месца ўкусу, ад памеру і глыбіні пашкоджання тканак. Прыкметы ў чалавека: запаленне і прыпуханне на месцы ўкусу, праз 1—3 дні вадабоязь (хворы не можа піць ваду і ўжываць вадкую ежу ў выніку сутаргавага скарачэння мышцаў глоткі і гартані), аэрафобія (сутаргі выклікае подых паветра), фотафобія (узбуджальны ўплыў яркага святла) і інш. Смерць настае раптоўна ад паралічу сэрца або дыхання. Агульная працягласць хваробы 3—7 дзён. Спецыфічнага лячэння няма, прафілактыка ўключае выяўленне і знішчэнне хворых на Ш. жывёл і экстранныя антырабічныя прышчэпкі чалавеку пасля інфіцыравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ménschenaltern -s
1) пакале́нне
2) сярэ́дняя праця́гласць чалаве́чага жыцця́;
ínnerhalb éines ~s на праця́гу (жыцця́) аднаго́ пакале́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БУРЭІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Працягласць 150 км, шыр. 50—60 км. Пл. 6000 км². Вугляносныя адклады верхняй юры—ніжняга мелу. Балансавыя запасы да глыб. 300 — 1,9 млрд.т.
Адкрыты ў 1844, прамысл. распрацоўка з 1939. Вуглі каменныя, маркі Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва каля 20 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Вуглі выкарыстоўваюцца як энергет. паліва на ТЭЦ (80%) і прамысл. прадпрыемствамі рэгіёна.
горная сістэма на Пд Пірэнейскага п-ва ў Іспаніі. Працягласць з ПдЗ на ПнУ каля 630 км. Выш. да 3478 м (г. Муласен). Утвораны некалькімі глыбока расчлянёнымі хрыбтамі і масівамі альпійскага ўзросту. Складзены пераважна з крышт. парод і вапнякоў. Развіты карст. Радовішчы жал. руды. Укрытыя лістападнымі і вечназялёнымі лясамі і хмызнякамі. У катлавінах і на ўзбярэжжы плантацыі цытрусавых, аліўкаў, вінаграднікі, на У — фінікавыя пальмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДАМА́НСКІЯ І НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Andaman and Nicobar Islands),
саюзная тэрыторыя Індыі, на аднайменных а-вах паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім м.Працягласць з Пн на Пд 750 км. Пл. 8,3 тыс.км². Нас. 278 тыс.чал. (1991). Адм. цэнтр — г. Порт-Блэр. Лесараспрацоўкі. Вырошчванне какосавай і каўчукавай пальмаў, рысу, садавіны. Рыбалоўства (лоў крэветак, трэпангаў), збіранне ракавін. Экспарт драўніны. Аб прыродзе гл. ў арт.Андаманскія астравы, Нікабарскія астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ДАЛІ́НА, Грэйт-Валі (Great Valley),
сістэма падоўжных далін, падзеленых кароткімі хрыбтамі, у Паўд. Апалачах, у ЗША. Размешчана паміж хр. Блу-Рыдж і Апалачскім плато. Працягласць з ПнУ на ПдЗ каля 950 км, шыр. 40—60 км. Па Вялікай даліне працякаюць шматлікія рэкі (Камберленд, Тэнесі і інш.). Развіты с.-г. раён (пасевы пшаніцы, кукурузы; гадоўля буйн. раг. жывёлы). Праз Вялікую даліну пракладзены важныя магістралі, якія звязваюць паўн. і паўд. штаты ЗША.