«ЛЕ́ВЫЯ» І «ПРА́ВЫЯ» ў палітыцы,
традыцыйныя паліталагічныя паняцці для абазначэння 2 найб. значных паліт. плыней у большасці краін свету. Тэрміны «Л.» і «п.» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі 1789—99, калі радыкальныя і кансерватыўныя дэпутаты Канвента размяшчаліся адпаведна на лаўках з левага і правага бакоў залы пасяджэнняў. З тых часоў у зах. (еўрап.) традыцыі «левымі» называюць прыхільнікаў паліт., сац. і эканам. пераўтварэнняў у інтарэсах працоўных, прыярытэту агульнадзярж. і грамадскіх інтарэсаў над асабістымі (з 2-й пал. 19 ст. пераважна носьбітаў камуніст. і сацыяліст. ідэалогіі); «правымі» адпаведна лічаць прыхільнікаў капіталізму і захавання традыц. форм дзярж. ладу — звычайна членаў антыкамуніст. і антысацыяліст. партый і рухаў. У СССР панавала ўяўленне, што «правыя» — гэта перш за ўсё прыгнятальнікі народа, ворагі свабоды думкі і слова, а «левыя» — супрацьлеглая ім плынь прыхільнікаў вызвалення чалавека ад паліт., сац., нац. і эканам. прыгнёту. У наш час у краінах былога СССР паступова ўсталёўваецца традыц. для зах. краін падзел на «Л.» і «п.».
т. 9, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ЗЕ ((Pavese) Чэзарэ) (9.9.1908, Санта-Стэфана-Бельба, Італія —27.8.1950),
італьянскі пісьменнік. Скончыў Турынскі ун-т (1930). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення. У ранніх творах (зб. вершаў «Рабочая стомленасць», 1936; аповесць «Твой родны край», 1941) матывы непрыняцця тагачаснай рэчаіснасці і трагічнага адчужэння. Спавядальны і драм. раман «Месяц і кастры» (1950) пра вяртанне ў свет дзяцінства, паэт. зб. «У смерці твае вочы» (апубл. 1951) — сведчанне душэўнага крызісу, які прывёў да самазабойства. Аўтар антыфаш. рамана «Таварыш» (1947), зб-каў аповесцей «Перш, чым заспявае певень» і «Цудоўнае лета» (абодва 1949), дзённіка «Рамяство жыць» (апубл. 1952), «Пісьмаў» (т. 1—2, выд. 1966), лірычна-філас. эсэ, навел. Творчасць П. блізкая да неарэалізму. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў А.Шаўня.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.;
Золата Фарчэлы: Сучасныя італ. апавяданні. Мн., 1968;
Рус. пер. — Прекрасное лето. Дьявол на холмах. Луна и костры. Товарищ. М., 1982.
Літ.:
Чезаре Павезе: Биобиблиогр. указ. М. 1975.
С.В.Логіш.
т. 11, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Няршы́ць ’нераставаць’ (Крыв.). Відаць, вытворнае ад прасл. *пегьскъ ’нераст’, параўн. рус. перс ’тс’, нёршиться ’нераставаць’, н.-луж. nerk ’нераст’ і пад. (Шустар-Шэўц, 13, 996). Лаўчутэ выказвае меркаванне пра запазычанне з літ. neršti, nersiu ’нераставаць’ (Проблемы этнич. истории балтов. Тез. конф. Рига, 1985, 184), што цяжка давесці перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах. Гл. нераст, нераставаць, нерх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дамы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разважыўшы, прыдумаць дадаткова, дадумаць да канца. Аднак і пры наяўнасці самых дбайных адносін да канкрэтнага факта пісьменнік павінен нешта дадумаць, дамысліць і абагульніць. «ЛіМ». [Азгур] перш пачаў сам мне паказваць і тлумачыць замыслы, кампазіцыі, але ўгледзеў, што гэта мяне скоўвае, не дае дамысліць і пашукаць рашэння самому. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Падаць (падаваць) у паэтычным, узнёслым выглядзе; успрыняць (успрымаць) паэтычна каго‑, што‑н. Якуб Колас паэтызуе самыя звычайныя з’явы прыроды. Казека. Багдановіч паэтызаваў перш за ўсё драмы і трагедыі сваёй сучаснасць: убачанае ім у вёсцы і горадзе, звязанае з яго роздумам над эпохай увогуле. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настая́цца, ‑стаюся, ‑стаішся, ‑стаіцца; ‑стаімся, ‑стаіцеся; заг. настойся; зак.
Разм.
1. Доўга, многа пастаяць; правесці доўгі час стоячы. [Пеця] добра настаяўся ў калідоры, перш чым адважыўся прыадчыніць дзверы і зазірнуць у клас. Ракітны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і настояцца. [Маці:] — Леташняя [настойка] яшчэ. Так настаялася ўжо, што проста чысты спірт. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скары́ць, скару, скорыш, скорыць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і пакарыць 1. Але парода вольны дух Скарыць не здолеў вораг прагны. Крапіва. А мяне перш, за ўсё скарыла душэўная прыгажосць гэтага чалавека. Васілевіч. [Артыст] сказаў два-тры кампліменты дзяўчатам і канчаткова скарыў іх сэрцы. Асіпенка. [Каваль:] — Скарыць Падунскія парогі — гэта справа нялёгкая. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачатку, упачатку, напачатку, напачатак, перш, найперш, насамперш, раней, наперад, уперад, адразу, зразу; спярша (разм.); наўперад (абл.) □ перш-наперш, перш за ўсё, першым чынам, у першую чаргу, на першы час, на першым часе, на першы раз, першай справай, з першага погляду, з першага позірку, на першы погляд, перад гэтым, перад усім
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
starter [ˈstɑ:tə] n.
1. sport ста́ртар; удзе́льнік (спаборніцтва)
2. дыспе́тчар; памо́чнік рэжысёра
3. tech. пускавы́ прыбо́р, ста́ртар
4. пе́ршая стра́ва;
What would you like as a starter? Што б ты хацела на першае?
♦
for starters infml перш-на́перш, для пача́тку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нале́жаць, -жу, -жыш, -жыць; незак.
1. каму. Быць, з’яўляцца ўласнасцю каго-, чаго-н., знаходзіцца ў распараджэнні каго-н.
Нетры зямлі належаць дзяржаве.
Будучае належыць моладзі.
2. да каго-чаго. Адносіцца да якой-н. групы, уваходзіць у склад чаго-н.
Н. да механізатараў.
3. каму-чаму. Быць уласцівым каму-, чаму-н.; заключацца ў кім-, чым-н.
Важная роля належыць культуры.
4. безас., каму. Падлягаць выплаце, выдачы за што-н.
Належыць заплаціць за нумар у гасцініцы.
5. безас., каму і без дап. Быць устаноўленым, вызначаным.
Паставым належыць мець пісталеты.
6. безас., з інф., каму. Быць неабходным.
Перш за ўсё належала сабраць насенне.
Дэпутату належала яшчэ раз сустрэцца з выбаршчыкамі.
◊
Як (і) належыць (разм.) — як патрэбна, як мае быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)