Туніня́ць ‘гнісці’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Мяркуецца, што ўтворана ад назоўніка *туніня ‘гніль’. Апошняе мае паралелі ў балг.дыял.туне́ ‘плесня’ або тунъ́ ‘плесня; смурод’, туня́съм ‘пакрывацца плесняй’, макед.дыял.тунясва ‘тс’, якія Рачава (Этимология-2003–2005, 185) разглядае як «утварэнні праславянскага тыпу», звязаныя з балг.то́на ‘ўсмоктваць, убіраць’, што фанетычна і семантычна цяжка давесці. Хутчэй з улікам беларускага матэрыялу, да прасл.*tunʼa ‘гніль, плесня’ ад прасл.*tuxnǫti/*tǫxnǫti ‘псавацца, пратухаць’, параўн. укр.тухи́ня ‘гнілое балота’, гл. тухнуць. Параўн. туняшка, тунець (гл.).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прэць, прэю, прэеш, прэе; незак.
1. Гнісці, псавацца ад сырасці і цеплыні. Было тут калісьці — Багнішчы-балоты, ў дрыгве прэла лісце, Асокі, чароты...Купала.// Станавіцца запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).
2.Разм. Пацець, пакрывацца потам ад цеплыні, цёплага адзення. Цыганы прэлі пад сваімі паласатымі коўдрамі, і я пазайздросціў людзям.Чыгрынаў.//перан. Старанна, шчыра займацца якой‑н. справай, трацячы шмат часу і сіл.
3.Разм. Ратавацца, даходзіць да поўнай гатоўнасці на невялікім агні. Бульба прэе. □ І свіную рабрынку, якая прэла ў .. баршчы, я браў не відэльцам.., а пальцамі, як у дзяцінстве.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
палымне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Ярка гарэць, палаць; знішчацца ў агні. Людзі пакідалі разбураныя гнёзды, якія палымнелі ў агні, там гінула чалавечая праца, дымам засцілалася неба.Гурскі.
2. Свяціцца яркім святлом; вылучаць святло. Будуецца горад, Заўсёды начамі Увесь палымнее Электраагнямі.Калачынскі.
3. Набываць колер полымя; вылучацца колерам полымя, яркай чырвонай афарбоўкай. Ружовая зара палымнела на ўсходзе.Самуйлёнак.Амаль у кожным двары палымнела чырвоная рабіна.Гроднеў.//Пакрывацца румянцам. Вецер [свістаў] у вушах, калючыя і гарачыя сняжынкі білі ў твар, і твар пачынаў гарэць, палымнець.Мікуліч.
4.перан. Быць ахопленым якім‑н. вельмі моцным пачуццём. Палымнець сэрцам. Палымнее агонь помсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расі́цца1 ’памалу есці’, звычайна ў прош. ч. з адмоўем не: не расі́лася ’і расінкі ў рот не брата’ (Сцяц.), росі́цца ’браць у рот, перакусваць’ (ТС), rasíś ’пажаданне з’есці, дакрануцца вуснамі’ (Варл.). Да раса́1 (гл.) са зразумелым метафарычным пераносам.
*Расі́цца2 (rʼesʼitysʼa) ’цвісці, квітнець (пра жыта)’ (палес., Выг., Смул.). Параўн. укр.ряси́ти ’быць пакрытым лістамі, пладамі’, серб.-харв.ре́сити се ’прыгажэць’, ресати ’цвісці, распускацца’, балг.ря́сам ’цвісці, пакрывацца пупышкамі’, реся́ 3 ас. адз. л. ’выпускаць вусікі, распушвацца, цвісці (пра расліны)’. Гл. з іншым вакалізмам расаваць, укр.роси́ты ’цвісці (пра жыта)’ і пад., усё да *ręsa (Смулкова, Białoruś, 229), гл. раса́2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
überzíehen*II
1.vt абця́гваць, накрыва́ць (тканінай і г.д.);
das Bett frisch ~ пасла́ць све́жую бялі́зну;
mit Rost überzógen пакры́ты іржо́й
2.~, sich (mit D) пакрыва́цца, заця́гвацца (чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
scum
[skʌm]1.
n.
1) шумаві́ньне n., шум -у m., пе́на f.; на́кіп -у m.
2) informal ні́зкі, по́длы чалаве́к
scum of the earth — адкі́ды pl., падо́ньне грама́дзтва
2.
v.i.
1) пе́ніцца, пакрыва́цца пе́най або́ на́кіпам
2) здыма́ць пе́ну, на́кіп
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)