зонд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Медыцынскі інструмент у выглядзе палачкі, трубкі і інш., які ўводзіцца ў глыбіню каналаў і поласць цела з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай. Хірургічны зонд.

2. Металічны шпень, бур для даследавання падглебы. Глебавы зонд.

3. Невялікі паветраны шар з самапішучым прыборам для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.

[Фр. sonde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акія́н м. Ózean m -(e)s, -e;

з-за акія́на aus Übersee;

паве́траны акія́н Atmosphäre f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЛЯСНЫ́ ПО́ДСЦІЛ,

наглебавае ўтварэнне ляснога біяцэнозу. Фарміруецца ў выніку назапашвання і раскладання расліннага ападу. Характарызуецца магутнасцю, запасам, складам і будовай, на якія ўплываюць відавы склад, узрост і яруснасць лесу, самкнутасць ляснога полага, развіццё жывога наглебавага покрыва, водны рэжым глебы, актыўнасць фауны і інш. У залежнасці ад ступені раскладання арган. рэшткаў у Л.п. адрозніваюць падгарызонты: верхні (леташняга ападу), сярэдні (ферментацыі) і ніжні (гуміфікацыі). Месца існавання жывых арганізмаў; утварае гумус, ахоўвае глебу ад мех. ўшчыльнення і эрозіі, вызначае яе тэмпературны і водна-паветраны рэжым і лесараслінныя ўласцівасці, уплывае на аднаўленне лесу. На Беларусі магутнасць Л.п. 1—5 см, запас 3—30 т/га і больш.

Г.​В.​Юзафовіч.

т. 9, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

całus

м. разм. пацалунак;

posyłać (posłać) komu ~a — пасылаць (паслаць) каму паветраны пацалунак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

калідо́р м. Kórridor m -s, -e; Gang m -(e)s, Gänge, Dúrchgang m;

паве́траны калідо́р ав. Lúftkorridor m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыўзніма́цца sich (ein wénig) erhében*; áufstehen* vi (s); sich (ein wénig) áufrichten, áufsteigen* vi (s) (пра паветраны шар)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бу́рбалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці. Дарожка, буйных светлых бурбалак, якая з’явілася на паверхні, сведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадой на сярэдзіну ракі. В. Вольскі. Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

Радыус шара.

2. Прадмет такой формы.

Більярдны ш.

○ Зямны шар — планета Зямля.

Паветраны шар —

1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку;

2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.

◊

Хоць шаром пакаці — нічога няма, зусім пуста.

|| памянш. ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. шаравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мангальф’е́р

(фр. J. і E. Motgolfier = прозвішча французскіх братоў-вынаходцаў 18 ст.)

паветраны шар, напоўнены нагрэтым паветрам; зрабіў першы палёт у 1783 г.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Lúftfahrzeug n -(e)s, -e паве́траны сро́дак зно́сін (самалёт, дырыжабль і г.д.), лята́льны апара́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)