размешчана ўздоўж узбярэжжа Чорнага м., у межах Адэсы і на ПдЗ ад яе, а таксама паблізу Куяльніцкага, Хаджыбейскага, Сухога ліманаў. Уключае курорты Аркадзія, Вялікі Фантан, Куяльніцкі, Лузанаўка, Лебедзеўка, Чарнаморка і інш., а таксама курортную мясцовасць Шабо. Асн. прыродныя лекавыя фактары — клімат, ліманныя і азёрныя гразі, рапа ліманаў, мінер. воды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУНГА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
горны пра ход паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау на З і Барлык на У, у Казахстане, паблізу мяжы з Кітаем. Злучае. Балхаш-Алакольскую катлавіну і Джунгарскую раўніну. Даўж. каля 50 км, шыр. да 10 км, выш. 300—400 м. Пераважае паўпустынны ландшафт. У старажытнасці Дж.в. служылі праходам для качэўнікаў Цэнтр. Азіі і Казахстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФРАЧЫРВО́НАЯ ДЭФЕКТАСКАПІ́Я,
метад дэфектаскапіі, заснаваны на выкарыстанні інфрачырвонага выпрамянення. Дэфекты ў вырабе, які кантралюецца, знаходзяць па рознасці тэмператур паблізу дэфектнага месца і суседніх бездэфектных участкаў. Пры І.д. вырабы награюць, і тады яны выпраменьваюць інфрачырвоныя прамяні (фіксуюцца і вымяраюцца фотаэлементамі, фотарэзістарамі, балометрамі і інш.). Выкарыстоўваецца ў машына- і прыладабудаванні, электроннай тэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯ́С,
горад у Чэлябінскай вобл. Расіі, на р. Міяс. Засн. ў 1773. 167,2 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Прам-сць: аўтамаб. (выпуск грузавых машын павышанай праходнасці), эл.-тэхн., інструментальная, гумавая. Ракетны цэнтр і канструктарскае бюро. Факультэты Чэлябінскага політэхн. ун-та. Краязнаўчы музей (калекцыя вырабаў з уральскіх мінералаў). Паблізу — Ільменскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬТА (Salta),
горад на Пн Аргенціны. Адм. ц.прав. Сальта. Засн. ў 1582 іспанцамі. Каля 400 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, тытунь, рыс). Прам-сць: харчасмакавая, гал. чынам цукровая і тытунёвая; лёгкая, нафтаперапрацоўчая. 2 ун-ты. Арх. помнікі 17—18 ст.Паблізу здабыча баратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hereby
[,hɪrˈbaɪ]
adv.
1) гэ́тым, гэ́так
You are hereby given the right… — Гэ́тым вам дае́цца пра́ва…; гэ́ткім спо́сабам
2) Obsol. недалёка; паблі́зу, блі́зка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
каля́, прыназ. з Р.
1.Ужыв. для абазначэння асобы, прадмета, месца, паблізу або вакол якіх адбываецца што-н., размяшчаецца хто-, што-н.
Дрэва расце к. акна.
Турысты паселі к. вогнішча.
2.Ужыв. пры абазначэнні аб’екта, у дачыненні да якога адбываецца дзеянне, на які накіравана дзеянне.
К. кветак вельмі многа працы.
3.Ужыв. пры абазначэнні прыблізнай велічыні, меры чаго-н., пры ўказанні на пэўную пару́, да якой падышоў ці падыходзіць час.
Хаце к. сарака гадоў.
У мяшку к. двух пудоў мукі.
Было к. поўначы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
верашча́ць, ‑шчу́, ‑шчы́ш, ‑шчы́ць; незак.
Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць; трашчаць, стракатаць. — Як то можа быць! — верашчаў ён [прамоўца] пісклявым, але рэзкім, чутным голасам.Гарэцкі.На фурманках парасяты ў мяшках верашчаць, кудах[чуць] куры ў кошыках.Галавач.Недзе паблізу лязгалі буферы, пасвістваў манеўравы паравоз-кукушка, верашчаў свісток счэпшчыка.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закану́рак, ‑рка, м.
Разм. Цеснае памяшканне, цёмны куток. «Ах, вось яно што! — здагадваюся я. — Прадалі дом, а купілі заканурак, каб з яго ў дармавую кватэру ўлезці?»Ракітны.//перан. Глухое, патайное або аддаленае месца. Абышлі ўсе закануркі паблізу вёскі — можа дзе да часу зладзеі кінулі коп[ей].Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́РХТЭСГАДЭН (Berchtesgaden),
горнакліматычны курорт у Германіі паблізу граніцы з Аўстрыяй (на. Пд ад г. Зальцбург). Размешчаны ў міжгорнай катлавіне Усх. Альпаў. Як курорт і цэнтр турызму развіваецца з 19 ст. Мяккая зіма і цёплае лета, ахаванасць ад вятроў, насычанае азонам чыстае паветра ствараюць умовы, спрыяльныя для лячэння неспецыфічных хвароб органаў дыхання, малакроўя, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр зімовага спорту.