1.Ніжняячастка галавы (з губамі і ноздрамі) у жывёл. Карова працягвае пысу, ліжа руку шурпатым цёплым языком.Асіпенка.Конь .. шумна фыркнуў, дакрануўся пысай да вады, але піць не захацеў.Хомчанка.З суседняга пакоя выйшаў сабака, прыязна абцёрся аб мае ногі і паклаў пысу мне на калені.Карпюк.Андрушка трымаў абедзвюма рукамі Лыску за пысу, каб той не брахнуў.Лобан.
2.Разм.груб. Твар. Дзядзька вырывае з маіх рук лыжку, строга загадвае: — Пысу памый!Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ступа́к, ‑а, м.
Абл.
1.Частка нагі ад костачкі ўніз; ступня. Пасля першага дня балела ўсё цела, як пабітае, кожны мускул адзываўся болем, пачынаючы ад шыі і канчаючы ступакамі ног.Дамашэвіч.//Ніжняя паверхня ступні; падэшва. Да самых маразоў Нічыпар хадзіў босы, і зноў жа таму, што не любіў якіх-небудзь турботаў. — Ступак у мяне нічога не разбірае, — апраўдваўся ён перад людзьмі.Кулакоўскі.
2. Абутак на ступні ног. Намацвае [Амброзім] пад лавай ступакі, саджае ў іх ногі, апранае кажух.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гі́чка ’ніжняя шырокая частка збанка’ (Шатал.). Па сваіх семантычных сувязях гэта лексема вельмі нагадвае слова гі́рка ’тс’ (гл.). Гі́чка, як і ўкр.ги́чка, звязана з гіч ’сцяблы, лісце і да т. п.’ (гл.). Ва ўкр. мове ги́чка азначае ’качан кукурузы без зерня; верхняя частка завязанага мяшка вышэй перавязі; валасы’ (гэта апошняе значэнне ўжываецца ў іранічным сэнсе). Для нас важнае тое, што як у слова гі́рка (гл.), так і ў слова гі́чка (укр.ги́чка) у семантычным полі сустракаецца значэнне ’валасы, стрыжка’, якое можа суадносіцца (метафарызацыя!) з ’часткай збанка’. Для слова гічка мы, праўда, чакалі б хутчэй значэння ’верхняя частка збанка’. Але параўн. яшчэ бел.дыял.гі́чка ’істужка, тасьма; верх завязанага напоўненага мяшка (вышэй завязкі)’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прытво́р1, прытвуо́рок ’пярэдняя частка царквы непасрэдна за паперцю’ (ТСБМ; гарад., беласт., Сл. ПЗБ), ’сенцы, ганак’ (малар., пін., Нар. сл.), ’шула, да якога прычыняюцца вароты’ (ТС), ст.-бел.притворъ ’пярэдняя частка царквы, бабінец’. Укр.притво́р ’прытвор у царкве’; ’пярэдняя частка памяшкання’, ’вокны, дзверы’, рус.притво́р ’заходняя паперць царквы, дзе кормяць жабракоў’, дыял. ’прастора паміж адчыненымі дзвярамі і вушаком’, ’аканіца’, ’ніжняячастка дзвярных вушакоў; парог’; ст.-рус.притворъ ’порцік, каланада’, польск.przytwor, н.-луж.pśitwaŕ, славац.pitwor (з *pritvor — Махэк₂, 662), балг.при́твор, серб.-харв.при́твор ’невялікая загарадка для авечак’, ст.-слав.притворъ ’аркада’. Праслав.*pritvorъ, першапачаткова ’прыбудова’. Ад *pritvoriti, якое да прасл.*tvoriti, у ліку першасных значэнняў якога было ’будаваць’, гл. Фасмер, 3, 367; Скок, 3, 627; БЕР, 5, 736; ЕСУМ, 4; 580 (адрознівае аманімічныя ’частка царквы’ і ’дзверы, вокны’). Гл. таксама ESJSt, 12, 719.
Прытво́р2 ’прыманка для пчол у пустым вуллі’ (ТС). Да твары́ць ’пырскаць, крапіць вулей’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туле́йкі ‘лыка для пляцення лапцяў’ (Растарг.). Параўн. укр.туле́йка ‘дэталь у возе (колца, што злучае вось з насадам)’ (Нікан., Трансп.), тулі́йки ‘дробнае пер’е ў курэй, якое цяжка выскубаць’; тулі́йка ‘ніжняячастка рога’; рус.туле́йка ‘верхняя частка лапаты, куды ўстаўляецца чаранок’, ‘унутраная частка шапкі’ (СРНГ), польск.tulejka, tuleja ‘трубка’, ‘лейка’, чэш.tulejka, tulajka ‘трубчатая частка прылады для ўстаўкі чаранка’, славац.tuľajka ‘абойма, насадка’, серб.ту́лајка ‘трубачка’, ‘жалезны абруч, які злучае часткі возу’, балг.туле́йка ‘частка сякеры, куды ўстаўляецца тапарышча’. Вытворнае ад прасл.*tulěja/*tulьja ‘трубка’, якое генетычна звязваецца з прасл.*tulъ ‘калчан’, *tuliti ‘гнуць, прыціскаць’, гл. тул2, туліць. У канкрэтным выпадку гутарка ідзе пра скрутак лыку ў выглядзе трубкі, параўн. в.-луж.tulawa ‘дудачка з вярбы’, славен.tuljáva ‘катушка, шпулька, цэўка’, ‘кароткая трубка’ і інш. (Махэк₂, 648; Борысь, 653; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401; Скок, 3, 520–521; Шустар-Шэўц, 1557; Бязлай, 4, 246; ЕСУМ, 5, 672).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІКЕБА́НА (яп. — ажыўленыя кветкі, кветкі, што прачнуліся да жыцця),
мастацтва складання букетаў у Японіі; букет, састаўлены па законах І. Складаецца з трох асн. кампанентаў: прыроднага матэрыялу (кветкі, лісце і інш.), вазы і кендзана (прылады для ўмацавання сцябла і надання яму патрэбнага стану). Кампазіцыю вызначаюць 3 асн. галіны (або кветкі), якія маюць сімвалічны сэнс: высокая (сін) — неба, сярэдняя (сое) — чалавек, ніжняя (хікае) — зямля; пярэдні, сярэдні і задні планы адпавядаюць напрамкам свету і порам года. Гал.эстэт. прынцып І. — вытанчаная прастата, якая дасягаецца выяўленнем натуральнай прыгажосці матэрыялу.
Элементы І. вядомы ў Японіі здаўна як традыцыя ахвяравання кветак продкам і духам. Мастацтва састаўлення кампазіцый прыйшло ў 6 ст. з Індыі праз пасрэдніцтва кітайскіх будыйскіх місіянераў і першапачаткова выкарыстоўвалася як ахвярапрынашэнне да статуі Буды. У 7 ст. заснавана першая школа «ікеноба». З пашырэннем дзэнбудызму пры самурайскіх дынастыях І. пачалі выкарыстоўваць для аздаблення храмаў і палацаў, з 15 ст. — частка рытуалу «чайнай цырымоніі», важны элемент нац.яп. культуры. І., што размяшчаецца ў спец. нішы ў сцяне дома — таканома — стварае яркі дэкар. эфект і з’яўляецца эмацыянальнай дамінантай інтэр’ера. Існуе шэраг кірункаў І.: рыка («кветкі стаяць») — буйнамаштабныя кампазіцыі, што сімвалізуюць ландшафты; сэйка («стыль жывых кветак») вылучаецца асіметрыяй і дынамікай; марыбана («нагрувашчванне») — кампазіцыі ў плоскіх вазах; дзіюгата («свабодны стыль»), дзінэй («авангардны стыль») і інш. У 1956 створана арг-цыя «Сяброўства праз кветкі», якая прапагандуе мастацтва І. ў свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Іспо́д ’ніз’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), ’дно (падлога) у печцы’ (Гарэц., Касп.), ’ніжняячастка якой-н. пасудзіны’ (Нас. Доп.), іспо́т ’под’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.и́спо́д ’падкладка адзення’, ’ніз’, ’дно чаго-н.’, ’чарэнь’, ’падлога’. Ст.-рус.исподъ ’ніз’, ’выварат, спод’, ’адваротны бок якой-н. рэчы’, ’ніжняе адзенне, бялізна’, исподь ’ніз’ адзначана з XI ст. (першая фіксацыя ў Ізборніку Святаслава 1076 г.). Утворана шляхам зрашчэння складанага прыназоўніка из (ис) — подъ у ст.-рус. мове. Гл. спод, ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ФУНДА́МЕНТ (ад лац. fundamentum аснова),
ніжняячастка будынкаў ці збудаванняў, якая перадае нагрузку грунтам. Глыбіня Ф. залежыць ад інж.-геал. і гідралагічных умоў, канструкцыйных асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, глыбінь прамярзання пучыністых грунтоў, размыву (для гідратэхн. збудаванняў). Ф. робяць з жалезабетону, бетону, бута-бетону, каменю, бутавага каменю, цэглы-жалезняку і дрэва.
Ф. падзяляюцца на масіўна-суцэльныя пад усім збудаваннем; стужачныя пад суцэльныя сцены; адзіночныя (слупавыя) пад калоны; каробчатыя — пад вышынныя дамы; рамныя для апор прамысл. установак; Ф. складкавага тыпу ці з абалонак у выглядзе цел вярчэння пад асобныя апоры, калоны і высокія збудаванні; Ф. — блокі маставых апор, плацін, доменных і коксавых печаў, веж, помнікаў, станкоў і інш.; палевыя. Паводле спосабу вырабу Ф. бываюць зборныя з гатовых блокаў, маналітныя і зборна-маналітныя. Да Ф. глыбокага залажэння звычайна адносяцца канструкцыі, якія апускаюцца па меры вымання грунту з-пад ніжніх частак. Да іх належаць апускныя калодзежы, кесоны і цыліндрычныя абалонкі. Утвораныя поласці запаўняюцца бетонам, муроўкай, жвірам і пяском ці выкарыстоўваюцца для розных падземных збудаванняў. Палевыя Ф. робяцца з забіўных ці набіўных паляў. Забіўныя палі робяць на заводах ці палітонах і потым апускаюць у грунт адным са спосабаў: забіўкай, вібрацыяй, падмывам, закручваннем, зацісканнем ці камбінацыяй іх. Набіўныя палі ствараюцца непасрэдна ў грунце на месцы праектнага становішча: утвараюць шчыліны ў грунце і запаўняюць бетонам.
Ю.А.Сабалеўскі, Дз.Ю.Сабалеўскі.
Фундаменты: а — стужачны зборны; б — перакрыжаваны; в — зборны; г — слупкаваты: 1 — слуп з бетонных блокаў; 2 — жалезабетонная фундаментальная бэлька; 3 — кладка сцяны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Абру́д ’ніжняячастка драўлянага посуду (цэбра)’ (Шат.). Відаць, да *ob‑rǫdъ (Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176), прасл.ręditi ’правіць, кіраваць, распараджацца, раіць, упарадкоўваць і г. д.’ (ст.-бел.обрѧжоный зроблены, упарадкаваны’). Ад абстрактных значэнняў гэтага дзеяслова немагчыма перайсці да значэння абруд. Аднак у беларускай мове існуе назва цэбра, утвораная ад кораня ręd — ражка (гл.). Апрача гэтага, адзначана рад ’пласт у кубельчыку’ (Янк. II). Тады *rędja (> *ража, ражка), ’драўляны сасуд з радамі, ’кубел, цэбар’, а *obrǫdъ ’яго апошні перад дном рад’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́са ’ніжняячастка галавы жывёліны (з губамі і ноздрамі)’; груб. ’твар’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’мыса ў каровы, цяляці’ (ЛА, 1; Бяльк., Мат. Гом.), ’храпа ў каня’ (ЛА, 1; Бяльк.), ’морда’ (Некр., Ян., Растарг.), пы́сы ’канец морды з губамі’ (Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. укр.пи́сьо ’тварык’. Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пы́сак, пы́ска (гл.), пад уплывам мы́са ’морда свойскай жывёлы’ (гл.); бадай, не звязана з усх.-славац.pusa (< польск.buzia, балг.бу́за, карпатызм, гл. Клепікава, Исслед. по слав. диал., 5, 208).