Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
невысо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую вышыню; нізкі. Дым з невысокага коміна заўсёды калыхаўся над рачнымі хвалямі.Гартны.Адам — невысокі, каранасты хлапец з кучаравымі валасамі.Якімовіч.// Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай вышыні. Невысокая столь. □ З чыстай, у асенніх фарбах прасекі [Андрэй] выходзіць на паляну гонкага трапяткога асінніку і жмурыцца ўжо невысокаму сонцу.Ракітны.
2.Нязначны па колькасці, сіле і пад., невялікі. Невысокі ціск. Невысокая тэмпература.
3. Другарадны па якасці. Невысокі сорт тавараў.
4. Які не дасягнуў высокай ступені развіцця, дасканаласці. Невысокая кваліфікацыя.
5. Пасрэдны; адмоўны. Невысокая ацэнка.
6. Сярэдні паміж нізкім і высокім (пра гукі, голас). Невысокі тон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ты1, ‑аў; адз.няма.
Ячэйкі з воску, якія робяць пчолы і восы для захоўвання мёду і адкладвання яец. Рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.Багдановіч.[Чалавек] наглядаў.., як напаўняюцца янтарным мёдам тысячы васковых каморак-сотаў.Паслядовіч.
со́ты2, ‑ая, ‑ае.
1.Ліч.парадк.да сто. Соты дзень. Соты вылет.// Шматлікі, незлічона. «І што яно будзе?» — у соты, у тысячны раз пытае сябе Пракоп і не знаходзіць адказу.Колас.
2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто. Сотая частка кіламетра.// Малы, нязначны. Не зроблена і сотай долі... А сіл ужо бракуе... крыўдна, горка!Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сякі́-такі́, сякая-такая, сякое-такое; займ.
Разм.
1.неазначальны. Некаторы. [Каменшчыкаў:] — Дык пройдзем да мяне, у штаб, там сякія-такія запісы ёсць.Гурскі.
2.неазначальны. Які папала; нязначны, няважны. [Міцька:] — Ды што ў нас за зброя была — сякі-такі кулямёт ды вінтоўкі.Брыль.Узяўшы ў рукі клуначак з сякой-такой адзежай і ўбачыўшы яшчэ меншыя клункі ў руках апранутых у дарогу браціка і сястрычкі, .. [Стася] з плачам кінулася да бацькі.Лось.
3.азначальны. Ужываецца замест пераліку якіх‑н. ацэначных слоў, характарыстык (звычайна з адмоўным адценнем). Ідуць чырвоныя палкі, І чуваць напеў стары: — Эх, сякі-такі, Чорт вас пабяры!.. Босыя спаткалі іх: Гоман, жарты, крык...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сякі́-такі́займ.разм.
1. (некаторы) gewíss;
там ёсць сякі́я-такі́я за́пісы dort gibt es gewísse Notízen;
нева́жное здоро́вье дрэ́ннае здаро́ўе, здаро́ўе не ве́льмі (не ве́льмі што).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ма́лна, ма́льна, ма́льне ’мала што, малаважна’, ’амаль, трохі, зусім мала’ (Нас., Нар. Гом.), ма́лны ’малы’, малнасць ’малаважнасць’, ’нямнога’ (раг., Нар. Гом.; горацк., КЭС; Нас.). Рус.смал., наўг.ма́лность ’невялікая колькасць’, ма́льный ’няважны, нязначны, дробязны’, серб.-харв.ма̏лан і ма̀лен ’малы, маленькі’. Утворана ад малы і суф. ‑ъn/‑ьn (як касны́ ’касы’). Гом.мальне Казлова (БЛ, 21, 61–62) уключае ў лік бел.-серб.-харв. ізалекс і лічыць яго трансформай прасл.malone. Неімаверна. Значэнне ’чуць не’ не адзінае ў гэтай лексемы (гл. вышэй). Параўн. аналагічна ўтворанае літ.mažnè ’амаль не, трохі’.
Мална́1 ’татарскі мула’ (Шат.), ’той, хто многа гаворыць’ (шальч., воран., трак., Сл. ПЗБ). З літ.malnà ’тс’ < málti ’малоць’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 25; Liet. term., 182).
Мална́2 ’бліскавіца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Рус.валаг.мо́лня ’тс’. Да маланка1 з маладня (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мале́нькі, ‑ая, ‑ае.
1.Нязначны па велічыні, памерах; невялічкі. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок.А. Вольскі.На маленькім дворыку пахла вільгаццю.Асіпенка.// Невялічкі ростам. Суровасць ніяк не пасуе да гэтай маленькай і рухавай, як жывое срэбра, жанчыны.Лынькоў.// Кароткі, немнагаслоўны. У маленькай запісцы, якую разведчык падаў камандзіру, коратка гаварылася аб тым, што гэтай ноччу хлопцы, нарэшце, дабіліся выніку: ахова знята, мост спалены.Брыль.[Гарлахвацкі:] Напішыце маленькую заяўку, а я палажу рэвалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты.Крапіва.
2. Малалетні. Уцеха ёсць адна ў Марыны — Яе маленькі пестунок.Колас.[Багуцкі:] — Мы не маленькія з вамі, у жмуркі мы гуляць, відаць, не збіраемся.Лынькоў.//узнач.наз.мале́нькі, ‑ага, м.; мале́нькая, ‑ай, ж. Дзіця. Ніна Аляксееўна прыйшла [на вяселле] са сваім маленькім.Шамякін.
3. Невялікі па сіле праяўлення, нязначны. Маленькі марозік. □ Кожнай доменнай печы Маленькая ўспышка Для цябе асвятляе Паўзмрочны забой.Аўрамчык./узнач.наз.ма́ленькае, ‑ага, н.[Дырэктар:] — Мне хацелася б цяпер хоць бы самага маленькага: прайсці па заводзе, і каб кожны рабочы з радасцю сустрэў цябе.Скрыган.// Які не мае істотнага значэння. Справа толькі тут была ў маленькай розніцы: раней грамадскае слова Мікалая выражалася сапраўды ў слове — у адным, у двух. .. А тут — прамову трэба было гаварыць.Якімовіч.// Які мае малую ступень чаго‑н. істотнага, важнага. Так хацелася Коху.. напасці хоць на маленькі след таемнага і няўлоўнага дзядзі Косці.Лынькоў.
4. Які займае невысокае службовае або грамадскае становішча. [Зося:] — Я маленькі чалавек, Антон Кузьміч. Прыёмшчыца арцелі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nominal[ˈnɒmɪnl]adj.
1. наміна́льны; фікты́ўны;
His position as director is nominal. Ён толькі намінальна лічыцца дырэктарам.