нязна́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нязна́чны нязна́чная нязна́чнае нязна́чныя
Р. нязна́чнага нязна́чнай
нязна́чнае
нязна́чнага нязна́чных
Д. нязна́чнаму нязна́чнай нязна́чнаму нязна́чным
В. нязна́чны (неадуш.)
нязна́чнага (адуш.)
нязна́чную нязна́чнае нязна́чныя (неадуш.)
нязна́чных (адуш.)
Т. нязна́чным нязна́чнай
нязна́чнаю
нязна́чным нязна́чнымі
М. нязна́чным нязна́чнай нязна́чным нязна́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нязна́чны, -ая, -ае.

1. Невялікі па колькасці, велічыні, сіле.

Нязначная сума грошай.

2. Які не мае істотнага значэння, малаважны.

Нязначныя змены.

|| наз. нязна́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязна́чны (очень малый) незначи́тельный;

~ная су́ма — незначи́тельная су́мма;

~ныя зме́ны — незначи́тельные измене́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязна́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Невялікі па колькасці, велічыні, сіле і пад. Нязначная сума грошай. Нязначны шум. □ Часамі Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя. Колас. Гарадок [Лунінец] малады. Да правядзення чыгуначных шляхоў гэта быў зусім нязначны пасёлак. В. Вольскі.

2. Які не мае істотнага значэння; малаважны. Нязначныя змены. □ Уся сям’я сядзела за вячэрай, гаварылі аб самых нязначных справах. Васілевіч. Спадарожнікі перакідваюцца адзін з адным нязначнымі словамі, жартамі. Сабаленка. // Які не прыносіць вялікіх цяжкасцей. Нязначная просьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малава́жны, -ая, -ае.

Няважны, нязначны.

Малаважная акалічнасць.

|| наз. малава́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нькі, -ая, -ае.

1. Нязначны па велічыні, памерах, колькасці.

Маленькая хатка.

М. мароз.

М. атрад.

2. Нязначны, які не мае істотнага значэння.

Маленькія непрыемнасці.

3. Тое, што і малалетні.

Любіць сваіх маленькіх (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незна́чащий нязна́чны, малазна́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сякі́-такі́, сяка́я-така́я, сяко́е-тако́е, займ. неазнач. (разм.).

Нязначны, некаторы.

Трэба навесці сякі-такі парадак.

Ёсць сякія-такія заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невялі́кі, -ая, -ае.

1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).

Н. пакой.

Невялікая чародка качак.

Н. перапынак.

2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, змесце і пад.

Н. снег.

3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.

Невялікая пасада.

4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.

Н. знаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмежава́ны, -ая, -ае.

1. Нязначны, невялікі.

Абмежаваныя грашовыя сродкі.

2. перан. Пра чалавека: неразвіты, недалёкі, адсталы.

А. чалавек.

|| наз. абмежава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)