Разм. У выразах: без унімку — бесперастанку. Архіп Архіпавіч нешта ўсё гаварыў. Гаварыў без унімку.Сіняўскі; няма (не мець) унімку — нельга спыніць, стрымаць. З тыдзень унімку не было, жыць не давала [гаспадыня], поедам мяне ела.Сачанка.На ўсходзе неба запалавела, а грымучае пекла не мела унімку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сёмуха ‘свята на пяцідзесяці дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; Сл. ПЗБ), ‘пятніца сёмага тыдня пасля Вялікадня, Духаўская пятніца’ (Нас.), сёміца ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ), сёмка ‘сёмуха’, ‘субота перад Троіцай’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да сёмы (гл.); параўн. рус.семи́к, седми́чник ‘чацвер на сёмым тыдні пасля Вялікадня’ (Праабражэнскі, 2, 224–225; Фасмер, 3, 599). Сюды ж сёмушка ‘галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюць на Тройцу хату, падворак’, сёмушнія дзяды́ ‘памінальны дзень праз тыдзень пасля Тройцы’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sustenance
[ˈsʌstənəns]
n.
1) сро́дкі на пражы́так
He gave money for the sustenance of a poor family — Ён дава́ў гро́шы бе́днай сям’і́на пражы́так
2) е́жа f., харчы́pl
He has gone for a week without sustenance — Ён пражы́ў ты́дзень бязь е́жы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«ЗМАГА́ННЕ»,
газета дэмакратычнага кірунку. Орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 28.10.1923 да 31.1.1924 два разы, з № 8 тры разы натыдзень у Вільні набел. мове. Рэдактар-выдавец М.Шыла. Асвятляла эканам. становішча ў Зах. Беларусі, пытанні нац.-вызв. руху, развіцця асветы, нац. мастацтва і культуры. Крытыкавала палітыку ўрада Польшчы за сац. і нац. ўціск, пагардлівыя адносіны да бел. мовы, школы, культуры, за фін. нестабільнасць у краіне. Заклікала да стварэння рабоча-сял. партыі. Друкавала літ.-публіцыстычныя нарысы, рэцэнзіі на кнігі, навук.-папулярныя творы. У газ. друкаваліся М.Краўцоў, А.Луцкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі, У.Самойла і інш. Выйшаў 31 нумар, з іх 2 канфіскаваны.
Апошні нумар — газета-аднадзёнка «Нашае змаганне» — выйшаў 3.2.1924. Закрыта польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛУЧ»,
газета Мінскай арг-цыі РСДРП і фракцыі сацыял-дэмакратаў-меншавікоў франтавога к-таЗах. фронту. Выдавалася з 4(17) кастр. да ліст. 1917 у Мінску нарус. мове 6 разоў натыдзень. Рэдактары: С.Басіст, А.Хаст, А.Штэрн. Змяшчала матэрыялы па надзённых пытаннях тагачаснага жыцця, асаблівую ўвагу аддавала рабочаму, сялянскаму і франтавому жыццю, з 2-й пал.кастр. асвятляла ход падрыхтоўкі выбараў ва Устаноўчы сход. Стаяла на платформе класавай барацьбы, але адмоўна ставілася да заклікаў бальшавікоў пра неабходнасць сац. рэвалюцыі і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту, выказвалася супраць перадачы ўсёй улады Саветам. Кастр. рэвалюцыю 1917 кваліфікавала як бальшавіцкі пераварот. Друкавала матэрыялы К-та выратавання рэвалюцыі Зах. фронту, звесткі пра барацьбу за ўладу ў Мінску і інш. гарадах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЕ ВЫЗВАЛЕ́ННЕ»,
газета прагрэс. кірунку, орган партыі «Вызволене». Выдавалася з 29.1 да 24.6.1923 у Вільні набел. мове групай радыкальна настроеных дэпутатаў польск. сейма, якія ў 1924 выйшлі з «Вызволеня» і заснавалі Незалежную сялянскую партыю. Выходзіла 1 раз натыдзень замест закрытай польск. ўладамі газ. «Wyzwolenie Ludu» («Вызваленне народа»). З пазіцый сял. дэмакратыі крытыкавала ўрад, мясц. адміністрацыю (арт. «Чаго варты ўрад Сікорскага», «Вынікі працы новага ўрада», «Законы, канстытуцыя і некаторыя чыноўнікі»), выкрывала дэпутатаў сейма, якія дагаджалі пануючым класам (арт. «Вітас прадаўся Хісна-Пясту»), прапагандавала ідэю паліт. аб’яднання сялянства на ўзор рабочых. У рубрыцы «Нашы песняры» змясціла нататкі пра Ф.Багушэвіча, Я.Купалу, вершы, якія мелі актуальнае значэнне ва ўмовах Зах. Беларусі. Выйшла 5 нумароў. Забаронена польск. ўладамі.
ата́ва за ты́дзень ~чыла сантыме́траў на дзе́сяць — ота́ва за неде́лю отросла́ сантиме́тров на де́сять;
◊ недалёка а. — (ад каго ў чым) недалеко́ уйти́ (от кого в чём)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР КО́РША,
буйнейшы прыватны драм.т-р у Маскве ў 1882—1932. Засн.тэатр. прадпрымальнікам Ф.Коршам. У 1900—09 гал. рэжысёр М.Сінельнікаў. У 1925—26 уключаны ў сетку дзярж. т-раў, называўся тэатрам «Камедыя» (б. Корш), Маскоўскім драм. т-рам. У рэпертуары пераважалі забаўляльныя п’есы, фарсы, меладрамы. Кожны тыдзень была прэм’ера. Сярод лепшых спектакляў «Іванаў» А.Чэхава, «Навальніца» А.Астроўскага, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Маскарад» М.Лермантава, «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава, «Дні нашага жыцця» Л.Андрэева, «Гамлет» У.Шэкспіра, «Тарцюф» Мальера. На сцэне ў розныя часы ігралі П.Арленеў, А.Астужаў, М.Блюменталь-Тамарына, У.Давыдаў, М.Клімаў, А.Ктораў, Л.Леанідаў, І.Масквін, М.Радзін, В.Тапаркоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПСКАЯ АКАДЭ́МІЯ НАВУ́К,
вышэйшая навук. ўстанова Ватыкана. Засн. ў 1603 у Рыме пад Назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам). Адноўлена ў 1847 папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 падзялілася на папскую акадэмію і Нац. акадэмію Рысяў (найвыш.навук. ўстанова Італіі). У 1887 пашырана папам Львом XIII, у 1922 атрымала новы будынак — вілу Пія VI. У 1936 рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI, атрымала сучасную назву. Курыруецца непасрэдна папам. Складаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэм. і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нац. і рэліг. прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзеньнавук. дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РА (Thoreau) Генры Дэйвід (12.7.1817, г. Конкард, штат Масачусетс, ЗША — 6.5.1862),
амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі ун-т (1837). Зблізіўся з Р.У.Эмерсанам, прымкнуў да трансцэндэнталістаў. Друкаваўся з 1840. Філас. проза «Уолдэн, або Жыццё ў лесе» (1854) — рамант. рабінзанада пра жыццё чалавека ў свеце прыроды як магчымасць выратавання асобы ад цывілізацыі «спажывання». Аўтар памфлетаў «Грамадзянская непакорнасць» (1849), «Рабства ў Масачусетсе» (1854), прамоў у абарону неграў, дарожных нататак-дзённікаў, у т. л. кніг «Тыдзеньна Конкардзе і Мерымаку» (1849), «Мэнскія лясы» (апубл. 1864), «Янкі ў Канадзе» (апубл. 1866), вершаў, перакладаў, неапубл. запісаў пра індзейцаў.
Тв.:
Рус.пер. — Уолден. или Жизнь в лесу. 2 изд. М., 1980.
Літ.:
Осипова Э.Ф. Генри Торо: Очерк творчества. Л., 1985.