1. Макет чаго‑н., часцей у зменшаным выглядзе. Мадэль самалёта. Мадэль карабля.
2. Узорны экзэмпляр якога‑н. новага вырабу. Мадэль зімовага паліто. Выстаўка мадэлей абутку.
3. Тып, марка, узор канструкцыі. Новая мадэль аўтамабіля.
4. Тое, што служыць матэрыялам для мастацкага адлюстравання; натура.
5. Узор дэталі, прадмета і інш., з якога робіцца форма для адліўкі. Двое наладчыкаў на фармовачным участку ўстанаўлівалі на машыны новыя мадэлі.Карпаў.
6.Спец. Схема якой‑н. з’явы або фізічнага аб’екта. Мадэль атама. Словаўтваральная мадэль.
[Фр. modèle — узор ад лац. modulus — мера, узор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сузіра́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не цікавіцца тым, што яго акружае; бяздзейны, пасіўны. [Селянін] — не пасіўная, сузіральная асоба і далёка не абыякава ўспрымае ўсё тое, што пасылае яму лёс.Навуменка.// Уласцівы такому чалавеку. Сузіральныя адносіны да рэчаіснасці.// Звязаны з працэсам сузірання (у 1 знач.). Пісьменнік паступова падымаецца ад сузіральнага чалавекалюбства «Сястры» да гуманізму актыўнага.Адамовіч.
2. Схільны да сузірання (у 2 знач.). Сузіральная натура.// Уласцівы такому чалавеку. Тут прыемна пасядзець, адпачыць у духмяным цяньку, падумаць аб мінулым, настроіцца на сузіральны лад.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bovine
[ˈboʊvaɪn]1.
adj.
1) вало́вы; каро́він
2) Figur. як вол ці каро́ва
а) паво́льны, тупы́
a bovine stare — тупы́ по́зірк
б) абыя́кавы, флегматы́чны
a bovine nature — флегматы́чная нату́ра
2.
n.
вол або́ каро́ва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
камерцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з камерцыяй; гандлёвы. Камерцыйныя аперацыі. Камерцыйны банк. Камерцыйныя адносіны паміж краінамі. Камерцыйны чыноўнік.//Разм. Разлічаны на прыбытак, даход. Камерцыйныя адносіны да справы. Камерцыйны разлік. □ [У Дзялендзіка] свой камерцыйны інтарэс: жыць .. на хабарах.Скрыган.//Разм. Спрытны, лоўкі ў атрыманні даходу, прыбытку. Са святой натурай Альбіны Сільвестраўны ўжывалася.. і натура камерцыйная. Ёй няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю збывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру.Ракітны.
2. Звязаны з гандлем без картачак па павышаных цэнах пры картачнай сістэме забеспячэння. Камерцыйны магазін. Камерцыйныя цэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
духо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да духу (у 1 знач.); звязаны з унутраным, псіхічным жыццём чалавека. Духоўны свет чалавека. Духоўныя інтарэсы. Духоўная блізкасць. □ Сапраўды-такі здараюцца духоўныя перавароты ў маладых людзей, здаецца часам, што перайначваецца ў чалавека натура.Чорны.//перан. Нематэрыяльны, бесцялесны. Хлеб духоўны.
2. Звязаны з рэлігіяй, царквой; проціл. свецкі. Духоўная ўлада. Духоўная музыка.// Звязаны з кіраўніцтвам царкоўнымі справамі, падрыхтоўкай служыцеляў культу. Духоўнае ведамства. Духоўная семінарыя.// Які належыць да духавенства. Духоўная асоба.// Які прысвойваецца служыцелям царквы. Духоўны сан. Духоўнае званне.
•••
Духоўны айцецгл. айцец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаро́дак, ‑дка, м.
1. Рознай велічыні кавалкі металу (звычайна каштоўнага), якія сустракаюцца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе. Самародак плаціны. □ Знайсці сюжэтныя характары, дабрацца да іх бывае гэтак жа цяжка, як да нафты. А часам іх знаходзіш зусім выпадкова, як залатыя самаробкі.Шамякін.
2.перан. Чалавек, прыродныя здольнасці якога выявіліся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, выхавання. Сымон ад нараджэння натура, надзеленая чулай душой і дапытлівым розумам, ён рэдкі талент, самародак.Навуменка.Чапаеў — селянін, самародак, велізарны ваенны талент якога змог разгарнуцца толькі ў канкрэтных умовах грамадзянскай вайны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вынесці, вытрымаць (што‑н. цяжкае, непрыемнае). Сцярпець абразу. □ Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся.Ваданосаў.Сэрца бацькоў не магло сцярпець такога дзіцячага гора.Маўр.//без дап.(звычайназадмоўем «не»). Стрымацца, утрымацца (ад якіх‑н. дзеянняў, слоў). [Міхась:] — Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану.Савіцкі.//каму. Змаўчаць, саступіць каму‑н. Гэты ножык у Піліпкавага бацькі, можа, яшчэ ў партызанах быў. Таму Піліпка і не сцярпеў Алесю.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанабэ́рысты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць фанабэрыцца; схільны да фанабэрыі, з фанабэрыяй. Ліхі і фанабэрысты, як кожны шляхціц, пан Мазурскі вызначаўся асаблівай лютасцю сярод іншых паноў усяго ваяводства.Якімовіч.Багаты і фанабэрысты быў .. бацька [Андрэя],.. любіў паздзекавацца з беднага люду.Ваданосаў.[Цішка Гартны] не любіў фанабэрыстых людзей і, калі заўважаў гэтую прыкрую хваробу, імкнуўся жорстка высмеяць яе пры першай сустрэчы з чалавекам.Хведаровіч.// Уласцівы такому чалавеку. Фанабэрыстая натура. □ І як гэта ў Зіначкі з яе мілым, зусім дзявочым тварыкам хапіла тактоўнасці не заўважаць маю фанабэрыстую перавагу.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увяз, ‑ла; зак.
1. Засесці, завязнуць, трапіўшы ў што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае. Увязнуць па пояс у балоце.//Разм. Завязнуць у чым‑н. цесным, вузкім. Увязнуць з пакункамі ў дзвярах.
2.перан.Разм. Поўнасцю аддацца якой‑н. справе. — От чортава натура! — без злосці прамовіў Яўген Рыгоравіч. — Ужо ўвяз [у будаўніцтва] і мяне цягне... Але хіба можна адмовіцца!Хадкевіч.// Аказацца пад уздзеяннем, ва ўладзе чаго‑н. [Чаркашын:] — Я быў у .. [Рэні]. Не пусцілі .. Я ім усю іхнюю бальніцу разнясу, калі другі раз не пусцяць. Я, брат... цяпер увесь увяз... Душа ўвязла...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
revelation
[,revəlˈeɪʃən]
n.
1) выяўле́ньне, раскрыцьцё
unsuspected revelation of a crime — неспадзява́нае раскрыцьцё злачы́нства
2) адкрыцьцё n.
Her true nature was a revelation to me — Яе́ сапра́ўдная нату́ра ста́лася для мяне́ адкрыцьцём
3) аб’яўле́ньне n., шчыро́ты
Revelation — Аб’яўле́ньне сьв Я́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)