помнік архітэктуры позняга барока ў Магілёве. Узведзены ў 1762—85 паводле праекта арх. І.К.Глаўбіца. Уваходзіў у арх. ансамбль Магілёўскага Спаскага манастыра. З’яўляўся рэзідэнцыяй архіепіскапа Г.Каніскага ў 1785—95 (па яго ініцыятыве пабудаваны), з 1797 — А.Братаноўскага. Мураваны 3-павярховы будынак (3-і паверх — атыкавы ў цэнтр. частцы), прамавугольны ў плане з сіметрычнымі 2-павярховымі рызалітамі па баках, накрыты высокім ламаным дахам. Гал. і дваровы фасады маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў, прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, філянговыя нішы, тонкапрафіляваныя карнізы. Гал. ўваход вылучаны арачным парталам з казырком на металічных калонках. Пасля 1853 на тэр. архірэйскага двара як гал. ўезд пабудавана мураваная брама: 2 масіўныя пілоны, аздобленыя 2 дарычнымі паўкалонамі і завершаныя франтонамі; да іх паўкругам далучаны мураваныя слупы, аб’яднаныя ажурнай металічнай агароджай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спі́ца, -ы, мн. -ы, спіц, ж.
1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам.
У коле не хапае многа спіц.
2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння.
3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.
4. Тонкі драцяны стрыжань для вязання.
◊
Апошняя спіца ў калясніцы (разм.) —
1) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой-н. справе;
2) тое, што не мае вялікага значэння.
|| прым.спі́цавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вібрафо́н
(ад вібра- + -фон)
ударны музычны інструмент з двух радоў металічных пласцінак, па якіх удараюць спецыяльнымі палачкамі, выклікаючы дрыжанне (вібрацыю) гуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гальванастэ́гія
(ад гальвана- + гр. stege = пакрыццё)
пакрыццё металічных прадметаў тонкім слоем іншага металу пры дапамозе электролізу, каб засцерагчы іх ад карозіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІНАТЫ́П (ад лац. linea лінія + грэч. typos адбітак),
друкарская наборная радковаадліўная машына, з дапамогай якой атрымліваюць набор у выглядзе маналітных металічных радкоў з рэльефнай друкавальнай паверхняй. Складаецца з наборнага, адліўнога і разборачнага апаратаў.
У адпаведнасці з імпульсамі клавіятуры (кіроўнымі сігналамі праграмы) з магазінаў выпадаюць метал. матрыцы з паглыбленым відарысам літар. Сабраны з матрыц і прагальных элементаў тэкставы радок ідзе ў адліўны вузел, дзе паглыбленні матрыц заліваюцца друкарскім сплавам. Адліты радок абразаецца па росце і кеглі, матрыцы разборачным апаратам вяртаюцца ў адпаведныя магазіны, а прагальны матэрыял — у спец. каробку. Ёсць Л. паўаўтам. (прадукцыйнасць 7—8 радкоў за мінуту) і аўтам. (16 радкоў). Л. вынайдзены ў 1884 О.Мергенталерам (ЗША). У СССР пачалі вырабляцца з 1932. З пашырэннем фотанабору і камп’ютэрных тэхналогій Л. замяняюцца фотанаборнымі машынамі і камп’ютэрнымі сістэмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
са́ні, ‑ей; адз.няма.
Зімовая павозка на палазах. [Кастусь:] — Зіма наша вядома якая — сёння ў санях, заўтра ў калёсах.Брыль.[Сымон:] — Эх, каб сняжок, запрог бы кабылу ў сані.Чарнышэвіч.
•••
Фінскія сані — сані ў выглядзе крэсла, прымацаванага на доўгіх металічных палазах.
Глядзець на паповы санігл. глядзець.
Сесці не ў свае санігл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такела́ж, ‑у, м.
1. Сукупнасць усіх снасцей судна (пяньковых і металічных тросаў).
2. Сукупнасць прыстасаванняў з тросаў, блокаў, ланцугоў для пад’ёму і перамяшчэння грузу. Рыхтуй такелаж, плытагоны!А. Александровіч.// Такелажныя работы. Людзі брыгады Івана Леўкіна не збіраліся кідаць пачатую работу — не даручаць жа такелаж і мантаж фермы якой-небудзь іншай брыгадзе.Дадзіёмаў.
[Гал. takelage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́нцыр ’адзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зброяй’ (ТСБМ). Ст.-бел.панцеръ, панциръ, панцыръ, панцэръ, пансыръ ’панцыр’ < ст.-польск.pancerz (Булыка, Лекс. запазыч., 68). Рус.па́нцирь, укр.па́нцер, ст.-рус.пансыръ. Формы на ‑ц‑ ва ўсх.-слав. мовах праз польск.pancerz, чэш.panciř, panceř запазычаны з сяр.-в.-ням.panzier < ст.-франц.pancier ’тс’: лац.pantex ’бруха’, а формы на ‑c‑, магчыма, праз пасрэдніцтва сяр.-н.-ням.panser (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фа́ска1, ‑і, ДМ фасцы; Рмн. ‑сак; ж.
Спец. Скошаная частка рабра, канта на драўляных, металічных і іншых вырабах. І калі разец канчаў знімаць апошнюю фаску — нібы ачнуўся хлопец.Ваданосаў.
[Ад франц. facette.]
фа́ска2, ‑і, ДМ фасцы; Рмн. ‑сак; ж.
Разм.Памянш.да фаса; невялікая фаса. З Балачанкі прывёз фаску салёных грыбоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чаканіць.
2.Рмн.‑нак. Рэльефны, па-мастацку выкананы адбітак на паверхні металічных вырабаў. Рубель шыбуе мой Да новай вышыні, Чаканкай залатой Па ўсёй зямлі звініць.Непачаловіч.// Мастацкі выраб з такім адбіткам. Падарыць чаканку.
3. У тэхніцы — апрацаваная паверхня металу, загладжаная шчыліна і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)