утну́ць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Уцяць 1. Ліха на яго, на таго авадня, сеў мне на левую руку ды так утнуў, што я не ўтрымаў і ўпусціў насілы. Сабаленка. А як.. [Піліп] іграў на гармоніку! Бывала, як утне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць. Якімовіч.
утну́ць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Уцяць 2. Утнуць канец жэрдкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Хапаць паветра і выдыхаць раскрытым ротам; цяжка дыхаць. — Ліха бо ведае гэтага нездаляку, — падзівіўся сам сабе Ахвіцэрык. — Нядаўна ж ляжаў і ледзь хаўкаў. Даніленка. Панок зноў закашляўся і сціх. Ішоў ззаду за ўсімі, дыхаючы, як рыба на пяску, ажно хаўкаў. Пташнікаў.
2. Пазяхаць. — Яшчэ не прыдумаў. — Віця пазяхае. — Мабыць, пераспаў. Не даспіш, ці пераспіш — хаўкаеш, як сабака. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
damn4 [dæm] interj. infml чорт (ужываецца як лаянка);
Damn! I’ve lost my pencil. От чорт! Я згубіў аловак;
Damn him! Чорт/халера з ім!;
Damn you! Бадай цябе ліха ўзяло!
♦
damn it! чорт вазьмі́!;
damn your eyes! соль табе́ ў во́чы!; тра́сца табе́ ў бок!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Не́мач ’слабасць, бяссілле, хвароба’ (Нас., Касп., Грыг., Гарэц., Чуд., Яруш., Пятк. 2, Жд. 2, Янк. Мат., ТС, Сцяшк.), ’хвароба, ліха’ (чавус., Нар. сл.), ’слабасць, перашкода’ (дзярж., Нар. сл.), niémač ’нейкая пошасная хвароба была за прыгонам’ (Варл.), не́мач ’д’ябал, чорт’ (Сл. ПЗБ), укр. не́міч ’хвароба, слабасць’, рус. не́мочь ’хвароба’, польск. niemoc ’хвароба, бяссілле’, чэш., славац. nemoc ’тс’, луж. njemoc/njamoc ’тс’, славен. nemȏč ’слабасць’, серб.-харв. немо̄ћ, мак. немоќ, немош ’слабасць, хвароба’, балг. немощ. Прасл. *nemoktь да *mogti, гл. магчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
міна́ць несов.
1. (проходить, проезжать мимо) минова́ть;
2. обходи́ть;
нія́кае лі́ха яго́ не міна́е — никако́е несча́стье его́ не обхо́дит;
3. (о времени, состоянии) проходи́ть;
міна́е год — прохо́дит год;
міна́е хваро́ба — прохо́дит боле́знь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
dobitek :
na dobitek — у дадатак; да таго ж;
na dobitek złego — да ўсяго ліха;
na dobitek wszystkiego — у дадатак да ўсяго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
беда́ ж. бяда́, -ды́ ж.; (бедствие, несчастье) бядо́та, -ты ж., лі́ха, -ха ср.;
◊
беда́ в том, что бя́да ў тым, што;
беда́ как… страх (жах) як…;
на беду́ (мою́, твою́, свою́ и т. п.) на бяду́ (маю́, тваю́, сваю́ и т. п.);
на (ту) беду́ на няшча́сце, як на то́е лі́ха;
что за беда́! што за бяда́!;
не велика́ беда́ не вялі́кая бяда́, малы́ кло́пат.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
борI (лес) бор, род. бо́ру м.;
◊
с бо́ру да с со́сенки погов. збор-дружы́на; адку́ль папа́ла; адусю́ль патро́ху;
отку́да сыр-бо́р загоре́лся погов. адку́ль сыр-бо́р загарэ́ўся, адку́ль лі́ха ўзяло́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
walec
м.
1. мат. цыліндр;
2. тэх. валец, валок; каток;
walec drogowy — дарожны каток;
po jakiego walca — за якім ліхам; якога ліха
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
fuck2 [fʌk] v. slang, taboo
1. тра́хацца
2. : (ужываецца для ўзмацнення выразу здзіўлення, гневу і да т.п.) Fuck it! We’ve missed the train. Каб на яго ліха, мы ж спазніліся на цягнік.
fuck about [ˌfʌkəˈbaʊt] phr. v. slang, taboo паво́дзіць сябе́ недарэ́чным чы́нам
fuck around [ˌfʌkəˈraʊnd] phr. v. BrE, slang, taboo = fuck about
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)