стварэнне вобразаў міфічных істот з целам звера і галавой чалавека (сфінкс, кентаўр, сірэна) у мастацтве старажытнага Егіпта, Асірыі, Індыі, Кітая і сярэдневяковай Еўропы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЯЛІ́КАЯ КІТА́ЙСКАЯ СЦЯНА́,
крапасная сцяна ў Паўн. Кітаі ад г. Цзяюйгуань да ўзбярэжжа Ляадунскага заліва (г. Шаньхайгуань), помнік стараж. дойлідства. Пабудавана для абароны паўн.-зах. межаў Кітая ад нападу вандроўных плямён. Першыя ўчасткі змураваны ў 4 — пач. 3 ст. да н.э., суцэльная сцяна — у 3 ст.н.э.Даўж. 4—5 тыс.км, выш. 6,6 м (месцамі да 10 м). Уздоўж сцяны казематы і вежы для аховы, каля гал. горных праходаў — крэпасці. Захавалася значная частка. Уключана ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЁНСКІ ЧААТА́С,
могільнік 7—8 ст. на левым беразе Енісея каля с. Капёны ў Хакасіі (Расія). У вял. каменных курганах у 1939—40 выяўлены пахаванні родаплемянной знаці кыргызаў енісейскіх (продкаў сучасных хакасаў). Побач з магіламі — ямкі-тайнікі, у якіх захаваліся ад рабаўнікоў выдатныя творы ювелірнага мастацтва: залатыя і сярэбраныя блюды, 4 залатыя збаны, наборы залатых, сярэбраных і бронзавых упрыгожанняў конскага ўбрання. Вырабы з К.ч. выкананы на аснове больш ранніх мясц. традыцый мясц. ювелірамі, якім было вядома мастацтва Ірана і Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ УНУ́ТРАНАЯ, Аўтаномны раён Унутраная Манголія. На ПнКітая, мяжуе з Мангольскай Рэспублікай. Пл. 1,2 млн.км² (паводле кіт. крыніц). Нас. 21,8 млн.чал. (1992). Адм. цэнтр — г.Хух-Хота. На ПнУ размешчаны хрыбты Вял. Хінгана (выш. да 2034 м), на З — пласкагор’і (выш. 500—1500 м). Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -10 °C да -28 °C, ліп. 18—25 °C. Ападкаў каля 250 мм за год. Гал. рака Хуанхэ — суднаходная. На З пераважаюць пустыні, у цэнтры паўпустыні і стэп, у гарах на Пн — тайга. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць засухаўстойлівыя гатункі збожжавых (яравая пшаніца, гаалян, проса, грэчка, авёс, кукуруза), тэхн. культуры (соя, сланечнік, каноплі, бавоўнік, цукр. буракі). Жывёлагадоўля пашавага кірунку. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз, коней, вярблюдаў. Прам-сць: горназдабыўная (жал. руда, каменны вугаль), чорная металургія, машынабудаванне, электратэхніка, лёгкая (гарбарная, шарсцяная, тэкст.), харч. (мясная, цукр., мукамольная), буд. матэрыялаў. Гал.прамысл. цэнтры: Баатоў, Хух-Хота, Цзінін. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Да сярэдзіны 17 ст.тэр. М.У. займалі паўд.-манг. княствы, у 1634 заваяваныя маньчжурамі, у 1636 перайменавана імі ў М.У. З канца 19 ст. пачалося масавае перасяленне ў М.У. кіт. каланістаў. У 1932—45 значная частка М.У. акупіравана яп. войскамі, якія намагаліся стварыць сабе апору з мясц.манг. князёў. З 1947 аўт. раён Кітая.
агрэсіўная вайна Англіі і Францыі супраць Кітая. Выкарыстаўшы грамадз. вайну ў Кітаі, Англія ў кастр. 1856 пачала супраць яго ваен. дзеянні. На пач. 1857 да яе далучылася Францыя. У канцы 1857 англа-франц. войскі захапілі Гуанчжоў (Кантон), у 1858 порт Дагу. Пагражаючы наступленнем на Цяньцзінь і Пекін, Англія і Францыя прымусілі кіт. ўрад падпісаць кабальныя Цяньцзінскія дагаворы (1858). Праз год яны аднавілі ваен. дзеянні, у 1860 захапілі Цяньцзінь, Пекін. Пекінскія дагаворы 1860 ператваралі Кітай у паўкалан. дзяржаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЯ́Н,
горад у цэнтр.ч.Кітая, на р. Лахэ (бас. Хуанхэ), у прав. Хэнань. Засн. ў 12 ст. да н.э. 760 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Буйны цэнтр вытв-сці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхн., тэкст., харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Каля Л. — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т. л. пачатку н.э. За 10 км на У — храм Баймасы (68 н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на Пд — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898, цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНМЫ́НЬ,
адзін з буйнейшых будыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на Пд ад г. Лаян (прав. Хэнань). Высечаны ў 495—898 у вапняковых скалах на берагах р. Іхэ. Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх божастваў, у т. л. Буды Вайрачана (672—676, выш. каля 15 м), рэльефамі, што ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі. Для манум.-велічнай скульптуры храма характэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалучэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм. Цяпер музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАСІ́, Жэхэ,
нагор’е на ПнУКітая. Пл. каля 120 тыс.км². На ПнЗ — сістэма хвалістых плато і невысокіх масіваў выш. 500—1300 м, на ПдУ — скалістыя горы выш. 1000—1600 м, найб. — 2050 м (г. Улуншань). Складзена з крышт. сланцаў, гнейсаў, гранітаў, пясчанікаў, вапнякоў. Радовішчы каменнага вугалю. Перадгор’і глыбока расчлянёныя далінамі рэк бас. Луаньхэ, Ляахэ і інш. У даліне р. Жэхэ (прыток Луаньхэ) гарачыя мінер. крыніцы. Стэп, месцамі зараснікі хмызнякоў і гаі з дубу, клёну, арэху. Даліны густа населены і апрацаваны (палі чумізы, гааляну; сады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ХІНГА́Н,
горы на Д. Усходзе. Размешчаны пераважна на ПнУКітая, іх паўн.-ўсх. край на тэр. Хабараўскага краю і Амурскай вобл. Расіі ад асн.ч. аддзелены скразной цяснінай р. Амур. Даўж. каля 500 км, выш. да 1150 м (г. Дуймяньшань). Складзены з гнейсаў, гранітаў, крышт. сланцаў, базальтаў. Радовішчы вугалю, графіту, золата, волава, жал. руд. Плоскія вяршыні, спадзістыя схілы, каменныя россыпы. Каля зах. падножжа — група вулканаў Удалянчы. На схілах — горныя лясы: на Пд — шыракалістыя, на Пн — ялова-бярозавая і лістоўнічная тайга. Хінганскі запаведнік (Расія), рэзерват Фынлінь (Кітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ДАГАВО́Р 1881,
расійска-кітайскі дагавор аб зах. участку рас.-кіт. граніцы. Падпісаны 12 лют. ў Пецярбургу. Паводле П.д. да Рас. імперыі адыходзіла зах.ч. Ілійскага краю, акупіраванага рас. войскамі ў 1871, усх.ч. з г. Кульджа вярталася Кітаю, жыхары краю мелі права выбраць рас. або кіт. падданства з далейшым перасяленнем на кіт. або рас. тэрыторыю. Кітай абавязваўся выплаціць Расіі 9 млн. руб як кампенсацыю за ваен. выдаткі па акупацыі краю. Расія атрымала права адкрыць дадатковыя консульствы на тэр.Кітая, а рас. гандляры — права набываць у Кітаі нерухомасць.