безула́ддзе, ‑я, н.

Адсутнасць дзяржаўнай улады; адсутнасць кіраўніцтва. У Журавічах, якія ад Альхова за дваццаць вёрст, безуладдзе... Навуменка. // Адсутнасць здольнасці валодаць сабой. Ведаючы сваё безуладдзе над уласнай весялосцю, .. [Герасім Іванавіч] неяк раптам, праз сілу, устае на ногі і падыходзіць да акна. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Гродне, Гродзенскі беларускі камітэт, прадстаўнічы орган бел. нац. арг-цый Гродзеншчыны ў 1918—22. Утвораны ў ліст. 1918. У яго кіраўніцтва ўваходзілі Я.​Натусевіч (старшыня), У.​Курбскі, Л.​Дзекуць-Малей, пазней кааптаваны П.​П.​Аляксюк, Л.​І.​Заяц, Т.​М.​Вернікоўскі і інш. Выступаў супраць прарасійскай арыентацыі органаў мясц. самакіравання і земскіх устаноў. Ствараў бел. школы, культ.-асв. гурткі, кааператывы, выступаў за наданне бел. мове афіц. статуса. У снеж. 1918 склікаў бел. сялянскі з’езд Гродзенскага пав. У пач. 1919 выдаваў газ. «Зорка», у кастр. 1920 — студз. 1921 газ. «Беларускае слова». Намаганнямі Вернікоўскага ў студз. 1919 у Гродне адкрыты бел. клуб «Наша хатка». У лют. 1919 БНК правёў у склад магістрата Дзекуця-Малея. З прыходам у горад польск. легіянераў у маі 1919 фактычна спыніў дзейнасць, аднавіў яе ў сак. 1920. Новае кіраўніцтва [старшыня С.​Баран (Баранаў), віцэ-старшыня А.​Бялецкі, Дзекуць-Малей, У.​Федарук і інш.] арыентавалася на бел. эсэраў і стаяла ў паліт. апазіцыі да польск. акупац. улад. Пры к-це створаны адм., арганізац., культ.-асв., дабрачынны аддзелы, юрыд. бюро. БНК ініцыіраваў стварэнне ў маі 1920 Бел. школьнай рады ў Гродне і гродзенскага кааператыва «Беларусь». Працаваў у кантакце з Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны, Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску, Грамадой беларускай моладзі ў Гродне. З прыходам Чырв. Арміі ў ліп. 1920 зноў спыніў дзейнасць. Чл. БНК Баран і Дзекуць-Малей у жн. 1920 увайшлі ў склад Гродзенскага губ. рэўкома. Пасля вяртання польск. войскаў кіраўніцтва ў БНК перахапілі т.зв. паланафілы на чале з В.​А.​Адамовічам, у студз. 1920 да кіраўніцтва вярнуліся бел. эсэры (старшыня Баран). У 1921 БНК перайшоў на нелегальнае становішча.

У.​В.​Ляхоўскі.

т. 2, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

указа́ць, укажу́, ука́жаш, ука́жа; укажы́; ука́заны; зак.

1. з дадан. Даць указанне, настаўленне.

У., як весці работу.

2. на што. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу.

У. на памылкі.

3. што. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва.

У. лепшы метад.

4. каму на каго-што. Тое, што і паказаць (у 2 знач.).

У. месцазнаходжанне друкарні.

|| незак. ука́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. указа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАЕ́ННАЯ АДМІНІСТРА́ЦЫЯ,

1) сістэма ваенна-адм. органаў дзяржавы, дзярж. апарат ваен. кіравання (Мін-ва абароны, ваен. камісарыяты).

2) Ваеннае кіраўніцтва на акупіраванай тэрыторыі.

3) Вучэбная дысцыпліна, якая вывучае пытанні агульнай арганізацыі і ўладкавання ўзбр. сіл, ваен. кіравання, камплектавання і ваеннай службы.

т. 3, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЕ́ННА-АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА (ВАГ),

партызанскія злучэнні на акупіраванай тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, а таксама назва органаў кіраўніцтва гэтымі злучэннямі. Ядналі партыз. палкі, брыгады, асобныя атрады. У крас. 1943 пры Магілёўскім падп. абкоме КП(б)Б для кіравання партыз. рухам створана абл. ВАГ, адначасова — Магілёўскае партыз. злучэнне, якое таксама называлася Магілёўскай ВАГ. У мэтах узмацнення кіраўніцтва партыз. рухам на месцах у ліп.жн. 1943 створаны раённыя ВАГ: Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская і Шклоўская, пачата ўтварэнне ВАГ у Задняпроўі. У ліст. 1943 у Магілёўскую вобл. перайшла 8-я Рагачоўская партыз. брыгада, якая ў сак. 1944 пераўтворана ў Рагачоўскую ВАГ. Расфарміроўваліся па меры вызвалення тэр. вобласці часцямі Чырв. Арміі.

А.​Л.​Манаенкаў.

т. 3, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прахіро́н

(ад гр. procheiros = які знаходзіцца пад рукой)

практычнае кіраўніцтва для суддзяў, выдадзенае ў 879 г. у Візантыі на аснове кадыфікацыі Юстыніяна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

berleitung f -, -en

1) гало́ўнае кіраўні́цтва; гало́ўнае ўпраўле́нне

2) надзе́мны [паве́траны] про́вад, ве́рхняя лі́нія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кіру́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад кіраваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, якому належыць кіраўніцтва (у 1 знач.). Кіруючы арган.

3. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які з’яўляецца кіраўніцтвам да дзеяння. Кіруючыя ўказанні.

4. Дзеепрысл. незак. ад кіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСА́ХІ СІМБУ́НСЯ,

японскі газетны канцэрн. Засн. ў 1879 у Осака. Мае аддзяленні ў Токіо (з 1888), Кітакюсю і Нагоя (з 1935), Сапара (з 1959). Кіраўніцтва ў Токіо. Выдае штодзённыя газеты «Асахі сімбун» і «Asahi Evening» («Вячэрнія навіны»), штотыднёвікі, штомесячнікі, штогоднік, кнігі, брашуры.

т. 2, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Зара́д ’пэўная колькасць выбуховага рэчыва ці электрычнасці’. Рус., укр., балг. (< рус.) заря́д ’тс’. Ст.-рус. зарядъ ’умова’, ’колькасць дробу для выстралу’ (XVII ст.). Утворана як бязафіксны назоўнік ад зарядити ’закласці боепрыпас’ (XVII ст.), прэфіксальнага дзеяслова, ад ст.-рус. рядити ’рабіць, рыхтаваць, кіраваць’ < рядъ, гл. рад. Шанскі, 2, З, 61. Словы гэтай мадэлі ў іншых слав. мовах маюць іншыя значэнні, напр. польск. zarządкіраўніцтва’, славен. záred ’парыў; маладняк’, што зыходзяць з таго ж прасл. rędъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)