Трэ́цца, тре́цца ‘нерастуе (пра рыбу)’ (гродз., брэсц., гом., ЛА, 1), цярэ́цца ‘тс’ (клім., ЛА, 1). Форма 3‑й ас. адз. л. дзеяслова це́рці(ся) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераша́нарыць (пырышяпорыты) ’перарыць’, ’расходаваць, растраціць’ (Клім.). Звязана з шапортаць (пры ад’ідэйцы і тарыць ’шукаць, перабіраючы прадметы’), якое узыходзіць да гукапераймання шоргату, шастання шапор‑шапор! (Насовіч, 706).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прадзе́льніца, праділпыця (драг., Клім.), прадзенніца (жытк., Мат. Гом.), прадіельніця (беласт., Сл. ПЗБ) ’пралля’. Укр. пря‑ дзіптща ’тс’. польск. przędzalń ik ’прадзільшчык’. Дэрываты ад прадзільны < праспі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мнямнё (з дзіцячае мовы) ’мяса’ (Клім.). Да мя́са (гл.). Рэдуплікацыя мнʼ‑, якое на пачатку слова ў драг. гаворках з’яўляецца заканамерным: мне́со, мня́со ’мяса’, мне́тэ, мня́ты ’мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мырча́ць, мырчяты ’імжэць (аб дажджы)’ (Клім.). Найбольш блізкім адпаведнікам з’яўляецца паўн.-рус. мороча́ть ’станавіцца хмурным’, перм. ’імжэць’. Да морак (гл.). Параўн. таксама літ. mėrkėti ’мокнуць, намакаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапу́да, лапудыско, лапудына ’чалавек у доўгім адзенні’ (драг., Нар. лекс.) — у выніку кантамінацыі латы, латоші ’лахманы’ і опудына ’шырокае адзенне’ (Клім.). Параўн. таксама лахтаніна, лахтадрына (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абцугі́ ’клешчы з дрэва’, ст.-бел. абцегі, обцукгъ (Булыка, Запазыч.) < польск. obcęgi (Кюнэ, Poln., 81) < ням. Hebzange. Параўн. яўны паланізм абцэнгі (Сцяшк. МГ), обцэнькі ’тс’ (Клім.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страшко́ ‘страхапуд’ (Сл. Брэс.), ‘палахлівец’ (Клім.). Вытворнае ад страшыць (гл.) з суф. ‑к‑, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46. Сюды ж стра́шко ‘страшна’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыўны́ (трывны́й) ‘больш сытны’ (Клім.), з іншай суфіксацыяй трыўке́й ‘каларыйны, сытны’ (драг., Скар. НМ). Да трыва́ць (гл.), параўн. трыва́льнейшы ‘больш пажыўны, каларыйны’ (Скарбы₂), трыва́лкі ‘тс’ (Гіл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́на ’многа, шмат’ — «дзіцячае» слова (Клім.). Утворана шляхам спрашчэння зыходнага слова (м)но(го) і падваення складоў, параўн. нёню ’не хачу’ (гл.), славен. nȏna ’баба’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)