герметычная пасудзіна, прызначаная для награвання чаго-н. пад высокім ціскам; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, гідраметалургіі, медыцыне і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛДА́НАЎ (Марк Аляксандравіч) (сапр. прозвішча Ландаў; 7.11.1886, Кіеў—25.2.1957),
рускі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1910). З 1919 у эміграцыі. Аўтар гіст. тэтралогіі «Мысліцель» (1921—27), прысвечанай пераломным падзеям у Францыі і Расіі ў эпоху Вял.франц. рэвалюцыі (раманы «Дзевятае тэрмідора», «Чортаў мост», «Змова», аповесць «Святая Алена, маленькі востраў»). Своеасаблівым поглядам «з эміграцыі» на падзеі рас. рэвалюцыі і трагічны раскол рас. грамадства сталі яго трылогія «Ключ», «Уцёкі», «Пячора» (1929—36), раманы «Вытокі» (1950) і «Самазабойства» (1956), у якіх эрудыцыя гіст.-філас. даследавання спалучаецца з вастрынёй прыгодніцкага сюжэта. Аўтар кніг гіст. нарысаў «Агонь і дым» (1922), «Сучаснікі» (1928), «Партрэты» (1931 і 1936) і інш. У сав.час. творы Алданава былі забаронены (пачалі друкавацца ў 1989).
1.каго-што. Варочаючы, змяніць становішча каго-, чаго-н.
П. ключ.
П. хворага на бок.
2.каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху.
П. з вуліцы ў завулак.
П. каня назад.
Дарога павярнула ў лес.
3.перан., што. Даць чаму-н. іншы напрамак, развіццё.
П. гаворку на іншы лад.
П. справу па-свойму.
|| незак.паваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Tásterm -s, -
1) шчу́пальца (у насякомых)
2) тэх., муз. кла́віш(а)
3) тэлегра́фны ключ
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́БРЫНСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва. Засн. ў 1768 на паўд. ускраіне г. Кобрын Брэсцкай вобл. пры сядзібе, якая з 1795 належала А.В.Сувораву (уваходзіла ў маёнтак Кобрынскі Ключ), з 1808 — маёру Гельвігу, з сярэдзіны 19 ст. — Аляксандру Міцкевічу (брат Адама Міцкевіча).
У 18 ст.пл. парку 3—4 га, цяпер — 60 га. Парк быў абкружаны валам і ровам, у цэнтры размяшчаўся пладовы сад і сажалка. У плане амаль квадратны, з рэгулярнай сістэмай алей, злучаных маляўнічымі дарожкамі. Кампазіцыйная вось — цэнтр. алея, завершаная невял. сажалкай, над якой стаяў драўляны дом Суворава (разабраны ў 1894). На яго месцы ў 1950 устаноўлены бюст палкаводца (скульпт. І.М.Рукавішнікаў). Створаны штучны вадаём з абводным каналам. У парку да 70 парод дрэў і дэкар. кустоў (ліпа, клён, явар, пірамідальныя таполі, туя і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у Магілёве ў 1722—32 пры езуіцкім калегіуме. Захаваліся 3 друкаваныя праграмы пра паказы 3 панегірыкаў: у 1722 — «Ганаровыя сармацкія знакі — дзедавы сякіры Асалінскіх» з антыпралогам, пралогам і алегарычным эпілогам, інтэрлюдыямі (з нагоды наведання графам Францішкам Асалінскім); у 1726 — «Ключ ведаў, далучаны да ключа прадзедаўскага герба Міхалоўскіх» з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам, інтэрлюдыямі (услаўляўся заснавальнік мясц. шляхецкага роду Мельхіёр Міхалоўскі); у 1732 — «Укаранаванае жыллё мудрасці» на лац.-польск. мове з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам (у гонар роду М.Юрылеўскага — пра прынца, які сваёй мудрасцю і воінскімі доблесцямі прынёс карысць дзяржаве і заняў трон). Аўтарамі п’ес звычайна былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі (Я.Любсевіч, С.Свентахоўскі і Р.Бжазоўскі).
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980;
Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII в. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПАЗНАВА́ННЕ ВУ́СНАЙ МО́ВЫ,
раздзел кібернетыкі, які распрацоўвае тэорыю, метады, алгарытмы і камп’ютэрныя тэхналогіі аўтам. распазнавання і разумення мовы чалавека.
Грунтуецца на агульнай тэорыі распазнавання вобразаў, метадах прыкладной фанетыкі і лінгвістыкі, тэорыях лічбавай апрацоўкі сігналаў, маркаўскіх мадэлей, моваўтварэння і ўспрымання мовы чалавекам. Выкарыстоўваецца ў сістэмах штучнага інтэлекту як натуральна-моўны інтэрфейс чалавека і машыны, сістэмах кіравання, камп’ютэрнай тэлефаніі, тэлеф. дыялогавых інфармацыйна-даведачных сістэмах, сістэмах аховы баз даных («галасавы ключ»), дыспетчарскіх сістэмах кіравання паветр. і наземным транспартам і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах Р.м. вядуцца з сярэдзіны 1960-х г. у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваны сінтэзатары бел. і рус. моўнага ўзнаўлення друкаванага тэксту, шэраг прыкладных тэхналогій з выкарыстаннем сістэм распазнавання і сінтэзу мовы.
Літ.:
Искусственный интеллект: Справ. М., 1990. Кн. 1. С. 95—139.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адту́ліна, ‑ы, ж.
Адкрытае пустое месца ў чым‑н. суцэльным; дзірка, шчыліна, праход, пройма. Праз адтуліну ў дзвярах прабіваўся сцюдзёны струмень.Савіцкі.Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся, шукаючы вачыма рэч, якая б магла заткнуць адтуліну.Мележ.[Казік] нават чуў, як два разы скрыгануў ключ у адтуліне замка.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)