glue

[glu:]

1.

n.

клей -ю m.

2.

v.t.

1) кле́іць, закле́йваць (канвэ́рт), скле́йваць

2) informal лі́пнуць

He glued his eyes to the windows — Ён не адрыва́ў по́зірку ад во́кнаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Літоўка 1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус. литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.

Літоўка 2 ’доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус. цвяр., наўг. литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес. ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).

Літоўка 3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ. laitus ’клей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глютаміна́за

[ад лац. glut(en) = клей + аміны]

фермент з групы дэзаміназаў, які каталізуе гідроліз і сінтэз глютаміну, выконвае вялікую ролю ў азоцістым абмене жывёльных і раслінных арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

binder

[ˈbaɪndər]

n.

1) пераплётчык -а m., пераплётчыца f.

2)

а) рэ́чыва, яко́е зьвя́звае, скле́йвае (клей, цэмэ́нт)

б) снопавяза́лка f. (машы́на)

3) па́пка f., ско́расшыва́льнік -а m.

4) пі́саная ўмо́ва, грашо́вы закла́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

agglutinate

[əˈglu:tɪneɪt]

1.

v.t.

зьле́пліваць, скле́йваць

2.

v.i.

1) зьле́плівацца, скле́йвацца

2) ператвара́цца ў клей

3. [əˈglu:tɪnət]

adj.

1) зьле́плены, скле́ены

2) зьлі́ты

an agglutinate word (e.g. never-to-be-forgotten) — зьлі́тае сло́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sticky

[ˈstɪki]

adj.

1) лі́пкі, ліпу́чы, кле́йкі

sticky glue — ліпу́чы кле́й

sticky flypaper — папе́ра-ліпу́чка для мух

2) informal па́рны

sticky weather — па́рнае надво́р’е, па́рнасьць

3) informal цяжкі́, непрые́мны

a sticky problem — непрые́мная прабле́ма

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Воск (БРС, Бяльк., КТС), ву͡оск (Бес.). Рус. воск, укр. віск, ст.-рус. воскъ, польск. wosk, чэш. і славац. vosk ’воск, масціка’, в.-луж., н.-луж. wosk, каш. vosk, палаб. wask, ст.-слав. воскъ, балг. во́сък, серб.-харв. во̏сак, славен. vósek. Прасл. voskъ (Махэк₂, 697). Роднаснымі з’яўляюцца літ. vãškas, лат. vasks, ст.-в.-ням. wahs, н.-в.-ням. Wachs. Магчыма, што роднасным будзе і грэч. ἰξός ’птушыны клей’ (Траўтман, 343; Фасмер, 1, 231; Клюге, 830). Торп (381) і Праабражэнскі (1, 99) лічаць слова запазычаннем з герм., але ў гэтым выпадку нельга ’растлумачыць метатэзу ks/sk (Кіпарскі, 95; Брукнер, 631; Фасмер, 1, 357; Шанскі, 1, В, 170 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЫ́ЛЫ,

солі вышэйшых (з 12—22 атамамі вугляроду ў малекуле) тлустых, а таксама нафтэнавых і смаляных кіслот; у вытв-сці і быце — тэхн. сумесі водарастваральных (пераважна натрыевых і каліевых) солей стэарынавай, пальміцінавай, мірысцінавай, лаўрынавай і алеінавай кіслот.

Малекулы М. складаюцца з непалярных (вуглевадародных) і палярных (іонагенных) частак. Пры пэўнай канцэнтрацыі раствору, якая наз. крытычнай канцэнтрацыяй міцэлаўтварэння, малекулы М. ўтвараюць сферычныя часцінкі з некалькіх дзесяткаў малекул (міцэлы), вуглевадародныя радыкалы якіх арыентаваныя ўнутр міцэлы, складаюць яе ядро, а палярныя часткі ўтвараюць паверхневы слой. Міцэлаўтварэннем і высокай паверхневай актыўнасцю М. абумоўлена іх мыйнае дзеянне. М. бываюць цвёрдыя, вадкія, мяккія (пастападобныя) і парашкападобныя. Паводле мэтавага прызначэння падзяляюцца на гасп., туалетныя і тэхнічныя. Атрымліваюць М з тлустых алеяў, жывёльных (цвёрдых і вадкіх) тлушчаў, а таксама сінт. тлустых кіслот. Тэхн. працэс атрымання М. (мылаварэнне) складаецца з варкі і перапрацоўкі ў таварны прадукт. Пры варцы М. зыходныя тлушчы амыляюць (гл. Амыленне) шчолаччу (пераважна гідраксідам натрыю NaOH). Прадукт варкі — мыльны клей (аднародная вязкая вадкасць, гусцее пры ахаладжэнні) перапрацоўваюць у М. гасп. і туалетныя. Цвёрдыя гасп. М. (маюць 40—72% асн. рэчыва) атрымліваюць ахаладжэннем мыльнага клею. Ачысткай мыльнага клею атрымліваюць мыльнае ядро, з якога вырабляюць М. вышэйшых гатункаў — ядровыя. Для вытв-сці цвёрдых туалетных М. выкарыстоўваюць дадаткова ачышчанае ядро, зваранае з лепшай (паводле саставу) тлушчавай сыравіны. Туалетныя М. звычайныя маюць дабаўкі фарбавальнікаў, антыаксідантаў і інш. спец. рэчываў. Выкарыстоўваюць у быце (гасп. і туалетныя М. — асн. мыйны сродак). прам-сці для стабілізацыі эмульсій, як эмульгатары, кампаненты змазачна-ахаладжальных вадкасцей, флотарэагентаў і інш. Прамысл. спосаб вытв-сці М. з выкарыстаннем кальцыніраванай соды вядомы з канца 18 ст.

Ф.​М.​Капуцкі.

т. 11, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Páppe f -, -n

1) кардо́н

2) па́пка, тэ́чка; кардо́нны пераплёт

3) толь

4) разм. клей, ка́ша, кле́йстар;

◊

das ist nicht von ~! ≅ гэ́та спра́ва надзе́йная!, гэ́та не жарт!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

paste

[peɪst]

1.

n.

1) мучны́ клей

2)

а) здо́бнае це́ста

б) гл. pasta

3) заме́шаная глі́на (на ганча́рныя вы́рабы)

4) страз -у m. (шту́чны ка́мень)

5) зубна́я па́ста

2.

v.

1) накле́йваць, закле́йваць

2) нама́зваць кле́ем

3) Sl. мо́цна ўда́рыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)