Каліко́лечы ’калі-небудзь’ (гродз., Сцяшк., МГ). У Сл. паўн.-зах.не адзначана, у іншых гаворках быццам бы таксама не фіксуецца. Паводле лінгвагеаграфіі і структурнаму падабенству можна параўнаць з польск. часціцай ‑kolwiek (i‑kolwie), аформленаму як надоечы (гл.). Не выключана таксама, што тут структура, паралельная да каліль (гл.) ’калі-небудзь’ (*каліколь?), параўн. калінеячы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ПАРА́Д ПЛАНЕ́Т»,
уяўнае збліжэнне планет па прамяні зроку. Бачны з Зямлі, калі здаецца, што большасць планет знаходзяцца блізка адна да адной (напр., у адным задыякальным сузор’і); на самай справе планеты аддалены адна ад адной на вял. адлегласці. Адбываецца прыблізна 1 раз у некалькі гадоў. Не аказвае адчувальнага гравітацыйнага ўздзеяння на Зямлю з прычыны малой агульнай масы планет у параўнанні з масай Сонца. Апошні «П.п.» адбыўся 6.4—17.5.2000, калі Марс, Юпітэр, Меркурый, Сатурн, Сонца і Венера знаходзіліся блізка па прамяні зроку (з прычыны блізкага вуглавога размяшчэння планет ад Сонца, гэта з’ява практычна не назіралася).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САА́ЎТАРСТВА,
сумеснае аўтарства двух і болей асоб на адзін твор, які з’яўляецца аб’ектам аўтарскага права. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 16.5.1996, аўтарскае права на твор сумеснай працы належыць сааўтарам сумесна незалежна ад таго, утварае твор непарыўнае цэлае ці складаецца з частак, кожная з якіх мае самаст. значэнне. Прызнаецца, што частка твора мае самаст. значэнне, калі яна можа выкарыстоўвацца незалежна ад інш. частак твора. Кожны з сааўтараў правамоцны выкарыстоўваць створаную ім частку твора, якая мае самаст. значэнне, паводле свайго меркавання, каліінш.не прадугледжана пагадненнем паміж імі. Права на выкарыстанне твора ў цэлым належыць сааўтарам сумесна. Іх узаемаадносіны вызначаюцца пагадненнем паміж імі. Калі твор з’яўляецца адзіным непарыўным цэлым, то ні адзін з сааўтараў не мае права без дастатковых падстаў забараніць яго выкарыстанне.
Дзе ты на тыдзень прапаў? (не прыходзіў на працягу тыдня).
2. Перастаць быць бачным ці чутным.
Коннік сеў на каня і прапаў з віду.
3. Страціцца, знікнуць; загінуць, памерці.
Прапаў спакой, боль.
Гэты чалавек нідзе не прападзе.
4. (1 і 2 ас.неўжыв.). Прайсці без карысці, безвынікова.
Паўдня прапала.
|| незак.прапада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Дзе наша не прападала! (гаворыцца, калі хто-н. ідзе на рызыку спадзеючыся на ўдачу; разм.).
|| наз.прапа́жа, -ы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ласт-бо́л
(англ. last ball = літар. апошні мяч)
становішча пры гульні ў тэніс, калі аднаму з бакоў не хапае толькі аднаго мяча да выйгрышу партыі або матча.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
that2[ðæt, ðət]conj. што;
It’s possible that he hasn’t received the letter. Магчыма, што ён не атрымаў ліст;
Oh that I may see you once more! О, калі б я мог убачыць вас яшчэ разок!;
except that акрамя́ таго́, што;
It is right except that all the accents are omitted. Правільна, каліне лічыць таго, што прапушчаны ўсе націскі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АКРУГЛЕ́ННЕліку,
набліжанае выяўленне ліку з дапамогай канечнай колькасці лічбаў. Пры акругленні з недахопам апошняя пакінутая лічба не мяняецца, пры акругленні з лішкам — павялічваецца на адзінку. Праводзіцца паступова справа налева паводле правіла: калі адкінутая лічба a ≤ 4 або калі a = 5 і апошняя пакінутая лічба цотная, то акругляюць з недахопам, у астатніх выпадках — з лішкам. Адрозніваюць акругленне да пэўнага ліку дзесятковых знакаў, калі загадзя ўказваецца нумар апошняга разраду, і акругленне да пэўнага ліку вартасных лічбаў, напр., акругленне ліку 78,6741 да першага дзесятковага знака дае лік 78,7, да другога — 78,67, да дзвюх вартасных лічбаў — 79.