У рэлігійных уяўленнях — злы дух, чорт, сатана. Айцец Мікалай — чалавек малады, і яго не-не ды часамі бухторыць д’ябал і прымушае заглядацца на прыгожых маладзіц.Колас.// Ужываецца як лаянкавае слова. — Ігналя, — дзе ты? — крычаў Міхалка. — А д’ябал яго ведае, дзе ён тут схаваўся.Бядуля.— Цімох, д’ябал, вушы паадрываю за такія жарты! — незласліва памахаў кулаком Мальчэўскі.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыя́зны, ‑ая, ‑ае.
Які недружалюбна настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Нічога добрага для настаўніка не было і ў другой, і ў трэцяй, і ў наступных кучках карт. То замешваўся нейкі злы і хітры мужчына, то непрыязная жанчына, то сумная дарога.Колас.// Які выражае або праяўляе непрыязнасць, недружалюбнасць. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзьму́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад надзьмуць.
2.перан.; узнач.прым. Важны, ганарысты, поўны пыхі. Важны надзьмуты Гунава павольна абышоў стол.Самуйлёнак.
3.перан.; узнач.прым. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты. Надзьмуты, злы, расчараваны, Ідзе пан Богут у свой двор.Колас.// Які выражае крыўду. Цяпер .. [Федзя] гаварыў сур’ёзна, і выгляд у яго быў надзьмуты.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздражнёны, ‑ая, ‑ае.
1. Які раздражніўся, стаў хваравітым ад якога‑н. раздражняльніка. Раздражнёная скура.
2. Які знаходзіцца ў стане раздражнення (у 2 знач.). Яшчэ здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, пашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі.Карпюк.[Надзя:] — Я так тады старалася! .. А вы ўзялі і паехалі.. І Вася прыйшоў раздражнёны, злы.Шашкоў.// Які выяўляе раздражненне. Раздражнёны голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)