Спражэ́нне ‘змяненне дзеяслова па асобах, ліках і часах’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Калька лац.coniugatio ‘тс’. У якасці адпаведнай формы для калькавання дзеяслова магло паслужыць ст.-бел.спрягнути ‘злучыць, змацаваць’ (Ст.-бел. лексікон), што мае аналагічную семантыку, гл. спрагаць. Мяркуецца, што ўзорам паслужыла польск.sprężenie ‘coniugatio’ (1542), суадноснае з sprzężenie ‘запрэжка’, чэш.spřeženie ‘тс’, гл. Каранчэўскі, Polska term. gram., 10; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 336. У якасці лінгвістычных аналагічныя тэрміны замацаваліся, акрамя ўсходнеславянскіх, у балгарскай мове.
2.каго-што. Памясціць куды-н., зачыніўшы на замок.
З. ката ў каморы.
З. паперы ў скрынку.
3.што. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго-н.
З. электрычны ланцуг.
З. кола акружэння.
|| незак.замыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| прым.замыка́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
Замыкальныя мускулы (у малюска).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
злучэ́нне, -я, н.
1.гл. злучыцца, злучыць.
2. Месца, дзе што-н. злучана.
Сустрэцца на злучэнні дарог.
3. Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.
Партызанскае з.
4. Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.
Арганічнае з.
5. У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.
Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
знітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1.Зак.да нітаваць.
2. Пераплесці, злучыць чым‑н. Ломяць галіны. Эх, быў бы тапор — Работа пайшла б весялей і спарней. Плюшчом знітавалі насілкі з галін.А. Вольскі.Сані знітаваў вязамі [Мядзведзіч].Бялевіч.
3.перан. Звязаць, з’яднаць. Для ўсіх брыгада — так знітаваў Пётр Блахін падначаленых — была родным домам.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Выліць якую‑н. вадкасць з розных пасудзін у адну. У мароз нафта гусцее і становіцца як павідла. Для таго, каб зліць яе з цыстэрн[аў] у рэзервуары, неабходна пара.Лукша.
2. Выліць, пераліць што‑н. куды‑н. Зліць тлушч у банку.// Выліць ваду ці іншую вадкасць, аддзяліўшы ад чаго‑н. Зліць ваду са зваранай бульбы.
3.перан.Злучыць з чым‑н., аб’яднаць у адно цэлае. Вясною трактар перавярнуў многа меж[аў], зліў у адзін гладкі масіў палоскі.Кулакоўскі.// Непадзельна звязаць, злучыць паміж сабою адно з другім. Я рос сярод красы прыроды, Душу сваю з прыродай зліў.Журба.
4. Заліць усю паверхню вадкасцю. Зліць падлогу вадой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ашчэ́па, о(ш)чэпа ’бервяно, якое ляжыць на бэльках столі пад кроквамі’ (Тарнацкі, Studia), ошчэп (Куч.), укр.ощіп, ощепина ’кожнае з чатырох бярвенняў, пакладзеных зверху на сцены і звязаных у вуглах’; на «ощепинах» трымаецца столь і страха, палес.ощепи ’ўмацаваныя ў форме чатырохвугольніка драўляныя бэлькі, якія кладуцца на шулы’ (Лысенка, СПГ). Да ашчапіць, шчапіць ’увязаць, злучыць, параўн. шчэпы ’моцная чатырохвугольная рамка, якая сцягвае пры дапамозе клінкоў ствалы дрэў «прысад», дзе будзе стаяць на адры вулей’ (Сержп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зрасці́ць
1. zusámmenwachsen lássen*;
2.тэх. (злучыць) verbínden*vt (з чым-н. mit D); zusámmenfügen vt;
3.перан. (аб’яднаць) fusioníeren vt, zusámmenschließen*vt (банкі, канцэрныі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
звары́ць, звару, зварыш, зварыць; зак., што.
1. Прыгатаваць або атрымаць пры дапамозе варкі. Зварыць варэнне. Зварыць суп. Зварыць абед.// Вырабіць, выплавіць (метал). Зварыць сталь.
2. Зрабіць зварку чаго‑н.; злучыць шляхам зваркі. Зварыць рэйкі.
•••
Галава зварылагл. галава.
Кашы (піва) не зварышзкім — не дагаворышся з кім‑н.
Як варам зварыла — пра раптоўнае адчуванне млосці, знямогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Шмаргнуўшы, сарваць што‑н. або абарваць з паверхні. Варажыла тут дзяўчынка На калоссях аржаных, Сашмаргнуўшы з іх шчацінку.Колас.Шмаргануў Косцік па ботах шчоткаю раз, другі раз. Гразь прыклеілася да скуры моцна, так проста не сашмаргнеш.Арабей.