Мітусі́цца, мітузі́цца, мітушы́цца, мытушы́тысь, мытушя́тысь ’хутка і бесперапынку перамяшчацца ў розных напрамках’, ’бязладна рухацца, увіхацца’, ’мільгацець перад вачыма’, ’рабацець, каламуціцца, перамешвацца’, ’перашкаджацца’, ’свяціць няроўным бляскам’, ’салавець’, ’збівацца ў размове, губляцца, саромецца’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Мядзв., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Клім., ТС; паст., пух., іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; Крыў., Дзіс.). Рус.ми́туси́ть ’перамешваць, збіваць з панталыку’, ’глядзець адным вокам, жмурыцца’, митуси́ться ’мітусіцца’, ’хвалявацца’, ’рабацець’, ’здавацца’, смал.митуса́ ’няўрымслівы’. Параўн. таксама рус.мельтеши́ть ’мільгаць’. Да мі́тусь (гл.). Карскі (Труды, 393) супастаўляе бел.мітусі́ць ’муціць, мяшаць, трывожыць’ з літ.mita, mitas ’крыло мутніка (венцера)’. Мартынаў (Бел.-укр. ізал., 51) адносіць лексему мітусі́цца да балтызмаў перыяду існавання Велікага княства Літоўскага. Лаўчутэ (Балтизмы, 55–56) у якасці балт. крыніцы для бел.-рус. ізалексы падае лат.mits, mitus ’мена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прасве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да прасвяціць.
2. Свяціцца праз што‑н. Сонца прасвечвае між ствалоў сосен.В. Вольскі.
3. Віднецца праз што‑н. У адным месцы праз страху прасвечвала неба.М. Стральцоў.Праз рэдкую бародку прасвечваў раздвоены падбародак.Пестрак.//перан. Выяўляцца, станавіцца прыкметным (пра якое‑н. ўнутранае пачуццё, стан, якасць і пад.). Вочы, здавалася, яшчэ больш запалі, пацямнелі, твар паблажэў, але на ім выразна прасвечвала незвычайнае хваляванне і радасць.Алешка.
4. Прапускаючы праз сябе святло, здавацца празрыстым. Часам .. [рука] засланяе святло лучыны, і тады мне здаецца, што пальцы прасвечваюць наскрозь.Асіпенка./ Пра што‑н. вельмі старое, парванае. [Жанчыну] непакоіла тое, што пачаліся дажджы, ноччу ў шалашы было холадна і вільготна, ён сям-там пачаў прасвечваць.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Праяўляць стараннасцю руплівасць у якой‑н. справе, рабоце. Хлопцы-падлеткі прыбеглі. Паглядзелі на свежы вал, весела стала ім. Хапаюць рыдлёўкі, у роў лезуць, капаюць, стараюцца.Колас.Нездарма стараецца так Хомка: ён сёння пойдзе з гаспадаровым сынам на кірмаш.Гарэцкі.
2.зінф. Імкнуцца дасягнуць, дабіцца чаго‑н.; прыкладаць намаганні да чаго‑н., намагацца рабіць што‑н. Аднак, не хочучы быць несумленным ні перад сабой, ні перад ёю, у далейшым .. [Казанцаў] стараўся сустракацца з Аняй радзей.Васілевіч.Пасля .. [салдату] пачало здавацца, што нехта стараецца выгаварыць слова, а выходзіць усяго паўслова і ўсё шпаркім шэптам, хворым і нежывым.Чорны.Цешча была на дзіва лагоднай і старалася чым можна дагадзіць зяцю.Б. Стральцоў.
•••
Рад старацца!гл. рады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1.за каго-што. Захоўваць якое-н. становішча, ухапіўшыся за каго-, што-н.
Т. рукамі за плот.
Т. за руку.
Хлопчык трымаўся за бацьку.
2.перан., за што. Старацца захаваць што-н. для сябе, утрымаць за сабою.
Селянін заўсёды трымаўся за зямлю.
Т. за пасаду.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць умацаваным на чым-н., утрымлівацца на якой-н. апоры пры дапамозе чаго-н.
Гузік трымаўся на адной нітцы.
4.за што. Прыклаўшы руку да чаго-н. або ўзяўшыся за што-н., захоўваць яе ў такім становішчы.
Т. за бок.
Т. за калена.
5. Захоўваць якое-н. становішча.
Ледзь т. на нагах ад стомы.
Т. на вадзе.
6. Не адступаць, не здавацца, моцна стаяць.
Т. на занятай пазіцыі.
7.перан. Паводзіць сябе пэўным чынам.
Упэўнена т.
Манера т.
8. У час руху прытрымлівацца пэўнага напрамку.
Т. правага боку дарогі.
9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымлівацца, захоўвацца.
Надвор’е трымалася добрае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Аддзяліць (перагародкай, плотам і пад.) што‑н. ад чаго‑н. Гаспадыня зачыніла дзверы і быццам адгарадзіла пакой ад усяго астатняга свету.Савіцкі.// Аддзяліць, з’яўляючыся перагародкай, перашкодай. Тут [на месцы, дзе балота злучалася з ручвом раўчука] павінна была вырасці высокая і моцная грэбля, якая адгародзіць балотца ад раўчука.Якімовіч.//перан. Абараніць засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага або непрыемнага. Да радаснага адчування ашчаслівіць і.. «адгарадзіць .. [Славу] ад усялякіх злых намераў» далучалася пачуццё патрэбы самому збыць з свае галавы ўсё гэта, ачысціцца ад усялякіх слядоў мінулага.Чорны.[Малашанка:] — Ты што ж... хочаш, каб я ад імя абкома адгарадзіў цябе ад крытыкі камуністаў?Шамякін.//перан. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; адасобіць. У той дзень Манцэвічу пачало здавацца, што яго адгарадзілі ад усяго свету.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
persist
[pərˈsɪst]
v.
1) насто́йліва, упа́рта праця́гваць
2) (in) упа́рта трыма́цца, не адступа́ць, не здава́цца; упіра́цца
He persisted in his opinion — Ён упа́рта трыма́ўся свае́ ду́мкі
3) трыва́ць; не перастава́ць існава́ць
On high mountains snow persists throughout the year — На высо́кіх гара́х сьнег ляжы́ць уве́сь год
4) сьцьвярджа́ць; каза́ць зно́ў і зно́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dawać
незак.
1. даваць;
dawać komu łapówkę (dawaćkomu w łapę) — даваць хабар (у лапу) каму; падмазваць; цюку ў руку;
dawać koncert — даваць канцэрт;
dawać słowo — даваць слова; абяцаць;
dawać sobie radę z ... —даваць сабе рады; спраўляцца;
dawać za wygraną — здавацца;
2. аддаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
white2[waɪt]adj.
1. бе́лы;
paint white фарбава́ць у бе́лы ко́лер, бялі́ць;
white rice шліфава́ны рыс;
white salt стало́вая соль;
white hands белару́чка;
white as snow бе́лы як снег, беласне́жны
2. бле́дны;
white as ashes/death бле́дны як смерць;
white as a sheet бе́лы як палатно́;
white with rage пабяле́ць ад лю́тасці;
turn white паблядне́ць, пабяле́ць
3. сівы́
♦
show the white feather бая́цца, маладу́шнічаць;
a white night бяссо́нная ноч;
a white elep hant непатрэ́бная рэч;
hoist/show/wave the white flagздава́цца, капітулява́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пасава́ць1, ‑суе; незак.
Падыходзіць, адпавядаць каму‑, чаму‑н. Голас .. [Любы] быў пявучы і таксама, як і твар, страшэнна не пасаваў да ўсяго яе выгляду.Чорны.Да яго постаці вельмі пасавала вайсковая форма, якую ён, як кіраўнік мясцовай групы «Стшэльца», надзяваў у кожнае свята.Чарнышэвіч.Тонкія рысы твару неяк не пасавала да такога дужага асілка, якім быў Андрэй.Ваданосаў.
пасава́ць2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што і без дап.
Перадаваць адзін другому мяч, шайбу і пад. у спартыўнай гульні. Дзеці забаўляліся каля гімнастычнага гарадка, пасавалі мяч.Беразняк.Гульня пайшла яшчэ весялей, з жартамі і смехам. Хлопец у белай шапачцы стаяў насупраць Васіліны, пасаваў увесь час на яе, і яна спачатку хвалявалася.Савіцкі.
[Ад англ. pass — перадаваць.]
пасава́ць3, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1. Пры гульні ў карты адмовіцца ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карт.
2.перан.; перадкім-чым і без дап. Прызнаваць сябе бяссільным перад чым‑н.; здавацца. Я не хацеў пасаваць перад братам і, хаця абліваўся ўвесь потам, аж прыгнуўся — стараўся захапіць як мага шырэйшы пракос.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vórkommen*vi(s)
1) выхо́дзіць напе́рад
2) (bei D) захо́дзіць (да каго-н.)
3) сустрака́цца (пра слова ў тэксце і г.д.)
4) адбыва́цца, здара́цца (пра выпадак);
das darf nicht mehr ~! каб гэ́тага бо́лей не было́!
5) (D) здава́цца;
er kommt mir bekánnt vor мне здае́цца, што я яго́ ве́даю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)