1.Збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэнства і рэлігійных абрадаў, царква (у 2 знач.).
Старажытны х.
2.перан. Месца, якое выклікае павагу, святое для каго-н.
Х. навукі.
|| прым.хра́мавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АБАРО́Г,
лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Здаўна вядома на Беларусі, паўн. Украіне, ПнЗ Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМАТО́РЫЙ (новалац. crematorium ад лац. cremare спальваць),
спецыяльна абсталяванае збудаванне для спальвання (крэмацыі) памерлых. Мае крэмацыйныя печы, жалобны зал для пахавальных абрадаў і інш. Першы К. адкрыты ў Мілане ў 1876. У Мінску К. дзейнічае з 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ДЗЕЖ, калодзезь,
1) гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе верт. шахты ці свідравіны для збору падземных або адводу паверхневых вод.
Шахтавыя К. — круглыя або квадратныя ў плане, дыям. (стараной) да 1,5, глыб. да 40 м і болей; трубчастыя — з абсадных труб (уваходзяць адна ў адну), дыям. да 30 см, глыб. да 100 м і больш. Выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння і арашэння (артззіянскія калодзежы), для збору вады з асушальных каналаў (зумпфы), апаражнення трубаправодаў (скідныя К.), гашэння энергіі воднага патоку (вадабойныя К.), для назірання за работай абсталявання і ўзроўнем грунтавых вод (назіральныя К.) і інш.
Збудаванне для тэхн. абслугоўвання падземных камунікацый (назіральныя К. на водаправоднай сетцы, каналізацыйнай сетцы, на трасах цепла- і газазабеспячэння), а таксама для выканання работ у складаных грунтавых умовах (апускныя калодзежы). Будуюцца з бетону, жалезабетону, часам з цэглы, металу, дрэва. Унутры К. размяшчаецца розная арматура, помпы, лесвічныя маршы, драбінкі і інш., зверху — надземнае збудаванне або лаз (люк) з накрыўкай.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бу́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічная або бетонная скрыня для часовага захоўвання збожжа, вугалю і іншых матэрыялаў.
Б. для зерня.
2. Падземнае жалезабетоннае ўкрыцце.
3. Спецыяльнае наземнае збудаванне з байніцамі для вядзення агню.
|| прым.бу́нкерны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перапа́д, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. -а. Ступеньчатае збудаванне для рэгулявання руху вады ў вадасцёку з нахіленым дном.
2. -у. Розніца паміж верхнім і ніжнім узроўнем (вады, тэмпературы, ціску і пад.).
П. ціску.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арэ́лі, ‑яў; адз.няма.
Збудаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка. На дубе вісяць арэлі — пяньковая вяроўка, заматаная канцамі за самы тоўсты сук.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАФТАПЕРАПАМПО́ВАЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,
збудаваннетрубаправоднага транспарту для перапампоўкі сырой нафты або нафтапрадуктаў. Будуюцца на нафтапромыслах, нафтаперапрац. з-дах, нафтабазах, магістральных нафта- і прадуктаправодах. На магістральных трубаправодах адрозніваюць Н.с. галаўныя і прамежкавыя, абсталяваныя пераважна цэнтрабежнымі помпамі з электрапрыводам, сродкамі аўтаматыкі і тэлемеханікі.