ДАРАДНІ́ЦЫН (Анатоль Аляксеевіч) (н. 2.12.1910, с. Башына Тульскай вобл., Расія),
расійскі матэматык, геафізік і механік. Акад.АНСССР (1953), замежнычл. Балгарскай АН (1970). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1931). У 1945—55 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова. У 1955—89 дырэктар Выліч. цэнтра АНСССР, адначасова праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та (з 1947). Навук. працы па праблемах дынамічнай метэаралогіі, аэрадынаміцы вял. скарасцей, прыкладной матэматыцы, нелінейнай механіцы, выліч. тэхніцы. Ленінская прэмія 1984; Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЮРЦ ((Wurtz) Шарль Адольф) (26.11.1817, г. Страсбур, Францыя — 12.5.1884),
французскі хімік, адзін з заснавальнікаў сінт. кірунку ў арган. хіміі. Чл. Парыжскай (1867), замежнычл.-кар. Пецярбургскай (1873) АН. Скончыў Страсбурскі ун-т (1839). З 1844 у Вышэйшай мед. школе ў Парыжы (з 1853 праф.), з 1875 у Парыжскім ун-це. Навук. працы па арган. і неарган. хіміі. Распрацаваў метад сінтэзу парафінавых вуглевадародаў уздзеяннем метал. натрыю на алкілгалагеніды (рэакцыя Вюрца, 1855), адкрыў альдольную кандэнсацыю (1872). Яго імем названы мінерал вюрцыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́КСЛІ, Хакслі (Huxley) Томас Генры (4.5.1825, г. Ілінг, каля Лондана — 29.6.1895), англійскі біёлаг. Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1864). Па адукацыі ўрач. Паплечнік Ч.Дарвіна і прапагандыст яго вучэння. Праф. Каралеўскай горнай школы (1854—95), сакратар (1871—80) і прэзідэнт (1883—85) Лонданскага каралеўскага т-ва. Навук. працы па заалогіі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі, антрапалогіі і эвалюцыйнай тэорыі. Распрацоўваў таксама пытанні геалогіі. Параўнальна-анатамічнымі даследаваннямі даказаў марфал. блізкасць чалавека і вышэйшых малпаў, птушак і паўзуноў, медуз і паліпаў. Развіў і абгрунтаваў палажэнне пра адзінства будовы чэрапа пазваночных жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛВІН (Кэлвін; Calvin) Мелвін
(н. 7.4.1911, г. Сент-Пол, штат Мінесота, ЗША),
амерыканскі біяхімік і хімік-арганік. Чл.Нац.АН ЗША. Замежнычл. Лонданскага каралеўскага т-ва, ганаровы чл. многіх замежных т-ваў і акадэмій. Скончыў Мічыганскі каледж горнай прам-сці і тэхналогіі (1931). З 1947 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі (у 1960—80 заг. лабараторыі хім. біядынамікі) Навук. працы па праблемах фотасінтэзу. Адкрыў этапы біяхім. пераўтварэнняў двухвокісу вугляроду пры фотасінтэзе (цыкл К.). Нобелеўская прэмія 1961.
польскі матэматык. Чл. Польскай АН (1952). Замежнычл.АНСССР (1966). У 1913—20 вучыўся ва ун-тах Глазга і Варшавы. Праф. Львоўскага політэхн. ін-та (у 1927—34) і Варшаўскага ун-та (у 1921—27 і з 1934), у 1948—67 дырэктар Матэм. ін-та і віцэ-прэзідэнт (з 1957) Польскай АН. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі графаў, тэорыі мностваў і тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, гісторыі матэматыкі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
французскі фізік. Член Парыжскай АН (1858). Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1830). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1818). З 1820 працаваў у Пецярбургу ў Ін-це інжынераў шляхоў зносін, з 1830 праф. Школы мастоў і дарог у Парыжы. Навук. працы па тэорыі цеплаты, пластычнасці і раўнавазе цвёрдых цел. Надаў ідэям Н.Л.С.Карно строгую матэм. форму, увёў у тэрмадынаміку метад індыкатарных дыяграм. Вывеў у 1834 ураўненне стану ідэальнага газу (гл.Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне) і ўраўненне для апісання фазавых пераходаў I роду (гл.Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЛЬСАН-Э́ЛЕ ((Nilsson-Ehle) Нільс Герман) (12.2.1873, г. Скаруп, Швецыя — 29.12.1949),
шведскі генетык. Замежнычл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Лундскі ун-т (1894). З 1900 у Шведскай асацыяцыі насенняводства, з 1915 у Ін-це генетыкі і селекцыі ў г. Лунд, у 1925—39 у Ін-це селекцыі раслін у г. Свалёф. Навук. працы па батаніцы, гібрыдызацыі, генетыцы раслін. Вывучаў генетыку колькасных адзнак у с.-r. раслін, правёў фундаментальныя даследаванні па поліплаідыі і эксперым. мутагенезе, трыплаідыі ў яблынь. Устанавіў палімернае (палігеннае) наследаванне ў большасці с.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЭ́ГЕЛІ ((Nägeli) Карл Вільгельм) (27.3.1817, Кільхберг, каля г. Цюрых, Швейцарыя — 10.5.1891),
нямецкі батанік. Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1865). Скончыў Цюрыхскі ун-т (1840), працаваў у ім. З 1848 праф. Фрэйбургскага, з 1855 — Цюрыхскага, з 1858 — Мюнхенскага ун-таў, адначасова з 1857 у Бат. садзе г. Мюнхен. Навук. працы па цыталогіі, анатоміі, фізіялогіі і сістэматыцы раслін. Адкрыў сперматазоіды і антэрыдыі ў папарацей, апісаў дзяленне клетачнага ядра, клетак пылку і кончыка кораня. Увёў паняцце пастаянных і ўтваральных (мерыстэма) тканак. Адзін з першых выкарыстаў матэм. метады ў біялогіі. Прыхільнік неаламаркізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РСАНС (Parsons),
лорд Рос (Rosse) Уільям (17.6.1800, г.Йорк, Вялікабрытанія — 31.10.1867), ірландскі астраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1831) і яго прэзідэнт (1849—54). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1852). Вучыўся ў Дублінскім і Оксфардскім ун-тах. Навук. працы па стварэнні тэлескопаў і даследаванні зорных сістэм. Сканструяваў 182-сантыметровы тэлескоп-рэфлектар, які доўгі час заставаўся буйнейшым у свеце, пры дапамозе яго выявіў зоркавую прыроду пазагалактычных туманнасцей (галактык) і ўстанавіў, што многія з іх маюць спіральную будову.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НЦЬЕЎ ((Leontief) Васіль Васілевіч) (5.8.1906, С.-Пецярбург —9.2.1999),
амерыканскі эканаміст. Чл.Нац. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежнычл. Расійскай АН. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1931 праф. эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Йоркскага ун-таў. Распрацаваў метад эканоміка-матэм. аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусв. эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977). Нобелеўская прэмія 1973.