Патаптаць, вытаптаць (звычайна пра пасевы). Дзікі зноў сенажаць псуюць. На Паповай градзе здратавалі ўсё дашчэнту.Ляўданскі.// Затаптаць, задушыць. Здавалася, .. [парсючкі] вось-вось наступяць на ногі або зусім здратуюць самога Войцеха.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 11.3.1947, г. Ніжні. Ноўгарад, Расія),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Ніжагародскае тэатр. вучылішча (1972). Да 1979 у Пензенскім, з 1979 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Яго мастацтва адметнае тонкай псіхал. распрацоўкай характараў, спалучэннем эмацыянальнага стану героя са знешне стрыманай манерай выканання. Сярод роляў; Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Галядкін («Двайнік» паводле Ф.Дастаеўскага), Маляр («Дзікі Анёл» Л.Каламійца), Марк («Вечна жывыя» В.Розава), Рамахін («Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева), Мікалай II («Змова» А.М.Талстога і П.Шчогалева).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МЫ (Lama),
род млекакормячых жывёл сям. вярблюдавых атр. мазаляногіх. 1 дзікі від — гуанака і 2 свойскія формы: уласна Л. (L. guanicoe glama) і альпака. Пашыраны ў стэпах (пампа), паўпустынях і гарах Паўд. Амерыкі.
Свойскія Л. буйнейшыя за дзікіх (маса да 110 кг). Не маюць гарба. Афарбоўка цела стракатая. Бегаюць інахаддзю. Расліннаедныя. Дзікія і свойскія Л. пры скрыжаванні могуць даваць пладавітае патомства. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцянят. Свойскія Л. прыручаны інкамі 4—4,5 тыс. гадоў назад. Л. выкарыстоўваюць як уючных жывёл на горных дарогах. З шэрсці самак вырабляюць грубыя тканіны і вяроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэліба́ш
(тур. delibas, ад deli = дзікі, смелы + bas = галава)
1) ахоўнік пашы ў султанскай Турцыі;
2) перан. адважны воін, ліхі коннік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лабруска ’дзікі вінаград, Vitis labruska’ (ст.-бел. з XVII ст.). Запазычана (магчыма, праз польскую мову) з лац.lābrūsca (Булыка, БЛ, 9, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
grímmiga
1) лю́ты, зло́сны
2) перан. страшэ́нны, дзі́кі;
éine ~e Kälte лю́ты маро́з
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзічэ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Пераходзіць у дзікі стан, рабіцца дзікім (у 1 знач.). [Бык] стаяў адзін у пустой аборы і дзічэў.Паўлаў.
2. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым. — Не будзе гэтага, мы не хочам дзічэць у хутарской адзіноце.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поўнаўла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае неабмежаваную, поўную ўладу. Толькі рэвалюцыя да канца вырашае аграрнае пытанне, робіць селяніна поўнаўладным гаспадаром над зямлёй.Кудраўцаў.Капытамі мераючы сажні, напралом падаўся у гушчар — дзікі, непакорны і паважны пушчы поўнаўладны гаспадар.А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plaża
ж. пляж;
plaża strzeżona — пляж з аховай;
dzika plaża — нудысцкі (дзікі) пляж
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пу́на
(перуан. puna = пустэльны, дзікі)
тып высакагорнай расліннасці ў Цэнтр. Андах Паўд. Амерыкі, які характарызуецца спалучэннем травянога покрыву з асобнымі нізкарослымі дрэвамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)