2.перан.(1і2ас.неўжыв.). Зменшыцца, знікнуць (пра падзеі, пачуцці і пад.). Боль сумлення ў ім загас.Бядуля.// Скончыцца. Яшчэ вось дзень, прыгожы і румяны, мінуў — загас.Машара.
3.перан. Зачахнуць, памерці. Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пана; належыць пану. Зямля — дзе глянеш — панская, Вада, лес, дол, гара.Танк.Панскі палац пачаў ужо гарэць з аднаго канца.Лынькоў.
2. Уласцівы пану; прасякнуты пагардлівымі адносінамі да каго‑, чаго‑н. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба.., як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перагара́ць (перэгора́ць) ’знікаць (пра малако каровы)’ (усх.-палес., Жыв. сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ’згараць’ > ’знікаць’. Параўн. выгара́ць ’высыхаць (пра ваду)’ (ТС) і літ.garė́ti ’выпарвацца’, што дае падставы для ’гібрыднага” ўтварэння (Цыхун, Междунар. конф. балтистов, 238). Да пера- і гарэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́чы. Рус.горя́чий, укр.гаря́чий, горя́чий, польск.gorącyчэш.horoucí, серб.-харв. (старое) го̀рӯћ, ст.-слав.горѧ (gen. sg. горѧшта, горѫшта). Прасл.*gorǫt‑ (секундарнае *goręt‑) — дзеепрыметнік да *gorěti ’гарэць’. У некаторых слав. мовах ён зрабіўся прыметнікам. Гл. Слаўскі, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 145. Параўн. гара́чка.
Пажа́р ’агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння’. Рус., укр.пожа́р, царк.-слав.пожаръ, польск.pożar, н.-луж.póžar, чэш.požár, серб.-харв.по̏жа̑р, славен.pożȃr, балг.пожа́р. Праслав.požarъ. Ад po‑ і žarъ (гл. жар) (Фасмер, 3, 302; Махэк, 722).