возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнец, за 40 км на ПнЗ ад г.Гарадок. Пл. 0,24 км², даўж. 880 м, найб.шыр. 330 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. 2—18 м, пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія. Злучана пратокай з воз. Малое Гародна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЯШНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 38 км на ПнУ ад г.Гарадок. Пл. 0,36 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, пераважна пад хмызняком, на З і Пн часткова разараныя. На З выцякае р. Агнеш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЗАЛАВА,
вёска ў Віцебскім р-не, на р. Лужасянка, каля аўтадарогі Віцебск—Гарадок. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Лужасна. 1458 ж., 605 двароў (1999). Дзярж.буд.-эксплуатацыйнае прадпрыемства меліярац. і водагасп. сістэм. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е ЧАРНО́ВА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнаўка, за 16 км на ПнЗ ад г.Гарадок. Пл. 0,25 км², даўж. каля 1,2 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 18,1 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м, пераважна пад хмызняком, на Пд і ПнЗ разараныя. Праз возера цячэ р.Чарнаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКІ,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на беразе воз. Ужо. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 46 км на Пн ад г.Гарадок, 85 км ад Віцебска, 14 км ад чыг. ст. Езярышча. 268 ж., 112 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік Ц.Ц.Рамашкіну. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Ловаць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на ПнУ ад г.Гарадок, 104 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Езярышча. 260 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарадкі́, ‑оў; адз.гарадок, ‑дка, м.
Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фігур. Згуляць у гарадкі.// Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анга́р, ‑а, м.
Спецыяльнае памяшканне, у якім захоўваюцца, стаяць і рамантуюцца самалёты. Загудзеў матор, узняўшы перад самалётам вецер, і, быццам хаваючыся ад гэтага ветру, пабеглі назад ангары.Шахавец.Ззаду, як на далоні, відзён стаў увесь гэты аўстрыйскі гарадок, пярэднюю палову якога займалі доўгія, быццам ангары, гмахі завода.Быкаў.
[Фр. hangar.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАХІ́МАЎ Павел Сцяпанавіч [5.7.1802, с.Гарадок (б.с. Гарадок на тэр. сучаснага Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.7.1855], расійскі флатаводзец. Адмірал (1855). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1818), служыў на Балт. флоце. Удзельнік кругасветнага плавання на фрэгаце «Крэйсер» пад камандаваннем М.П.Лазарава (1822—25), Наварынскай бітвы 1827, рус.-тур. вайны 1828—29. Камандаваў фрэгатам «Палада» (з 1829), потым на Чарнаморскім флоце лінейным караблём «Сілістрыя» (з 1834), брыгадай караблёў (з 1845), флоцкай дывізіяй (з 1852). У Крымскую вайну 1853—56 разграміў гал. сілы тур. флоту ў Сінопскай бітве 1853, адзін з кіраўнікоў Севастопальскай абароны 1854—55 (з лют. 1855 камандзір Севастопальскага порта і ваен. губернатар). 10.7.1855 смяротна паранены на Малахавым кургане. Помнік у Севастопалі (з 1959) і бюст у Вязьме (з сярэдзіны 1990-х г.). У СССР у 1944—91 існавалі ваен. ўзнагароды — ордэн Н. 1-й і 2-й ступеняў і медаль Н. Імем Н. названы шэраг баявых караблёў сав. і рас.ВМФ. З 1955—56 у С.-Пецярбургу дзейнічае Нахімаўскае вучылішча.
Літ.:
Адмирал Нахимов: Док. и очерки. Калининград, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ДЗЕНЬ,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 32 км на ПнЗ ад г.Гарадок. Пл. 0,5 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 900 м, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Пл. вадазбору 62,3 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м, пад лесам і хмызняком, на У разараныя. Праз возера працякае р. Копань, на Пд упадае ручай з воз. Соміна.