2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход.Шчарбатаў.Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супако́енасць, ‑і, ж.
Стан спакою, сцішанасці. — Надзя! — сказаў я летуценна. Мне хацелася вярнуць ёй супакоенасць душэўнага хараства.Кірэенка.У прыродзе .. [герой] адчувае сапраўдную гармонію, яго асабліва радуюць яе лагоднасць, супакоенасць.Ярош.// Задаволенасць зробленым, дасягнутым. — Таму і адбылося, што супакоенасці ў нас шмат, — прамовіла Васіліна, падышоўшы аднекуль.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЭДЫТО́Р (ад лац. creditor пазыкадавальнік),
суб’ект (фіз. або юрыд. асоба), які дае грошы, тавары і інш. каштоўнасці ў пазыку (у крэдыт, доўг і інш.); у бухгалтарскім уліку — фіз. або юрыд. асоба, якой прадпрыемства (фірма) запазычыла грашовыя сродкі. К. могуць быць, напр., пастаўшчыкі і падрадчыкі за прадастаўленыя імі, але не аплачаныя матэрыяльныя каштоўнасці, выкананыя работы і паслугі, заказчыкі па атрыманых ад іх авансах, вэксалетрымальнікі па атрыманых вэксалях, арг-цыі, якія выдалі крэдыт, дэпаненты па нявыплачанай у тэрмін зарплаце і інш. Каб стаць К., неабходна мець пэўныя сродкі. Іх крыніцай могуць быць уласныя зберажэнні або запазычаныя ў інш. уладальнікаў сродкі. К., як правіла, становяцца добраахвотна, маючы матэрыяльную зацікаўленасць у выглядзе атрымання пазыковага працэнта — цаны за атрыманне крэдыту. Пазычальнік абавязаны вярнуць доўг з працэнтамі. Разлікі з К. улічваюцца на адпаведных рахунках бухгалтарскага ўліку, якія адлюстроўваюць, напр., разлікі з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі, пакупнікамі і заказчыкамі, рабочымі і служачымі, з бюджэтам і інш. Даўгі К. ўтвараюць крэдыторскую запазычанасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШНІЦКІЯ БАІ́ 1812.
Адбыліся ў вайну 1812 31 кастр. і 14 ліст. каля г.Чашнікі пры зліцці рэк Ула і Лукомка паміж рас. корпусам ген. П.Х.Вітгенштэйна (30 тыс.чал.), які рухаўся з Курляндскай губ., і франц. карпусамі маршалаў К.Віктора і Н.Ш.Удзіно. Мэта рас. войск — не дапусціць адступлення арміі Напалеона I цераз Полацк і Лепель. Франц. корпус Л.Сен-Сіра (Удзіно) пасля бою пад Полацкам адступаў ад горада, потым каля Чашнікаў аб’яднаўся з корпусам Віктора, які рухаўся з раёна Смаленска. Гэтыя карпусы (усяго каля 46 тыс.чал. пад агульным кіраўніцтвам Віктора) атрымалі загад вярнуць занятыя рас. войскамі Полацк і Лепель і адкінуць Вітгенштэйна за Зах. Дзвіну. У баі 31 кастр.рас. войскі адцяснілі франц. авангард за р. Лукомка, але, не маючы сувязі з М.І.Кутузавым, прыпынілі наступленне. У баі 14 ліст.рас. корпус паспяхова адбіў усе атакі франц. войск і ўтрымаў занятыя пазіцыі. На наступны дзень франц. карпусы пачалі адступленне па дарозе на Бешанковічы. План Напалеона быў сарваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аднаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.
Аднавілася народная гаспадарка.
Аднавілася здароўе.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.
Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.
3.Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.
А. на працы.
А. ў правах.
4. Пачацца зноў пасля перапынку.
Заняткі ў школе аднавіліся.
|| незак.аднаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
беззваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга вярнуць; згублены, страчаны назаўсёды. Што ж твае вочы слязамі гараць, Па беззваротнай сумуюць вясне?Танк.[Доктар Шварц:] — У імя беззваротнага мінулага я прашу аб адным: ратуйце ад смерці дзяцей маіх і ўнукаў!Лынькоў.
2. Які дадзены назаўсёды і не павінен аддавацца. Беззваротная пазыка, дапамога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярло́ма ’баршчоўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (маг., Кіс.; Нас.), відавочна, экспрэсіўнае слова, якое можна звязаць з бел.вярлю́й ’мядзведзь’, серб.-харв.вр́љати ’кідаць’. Утворана ад вярнуць і ламаць (гл.), пры называнні падкрэсліваецца магутнасць расліны, яе моцнае сцябло; параўн. яшчэ маг.барэц (Кіс.), а таксама назвы з іншымі матывацыямі рус.опаль ад палить (пры дотыку да лісцяў на целе ўзнікаюць апёкі), рус.снидь (< снедь < ěsti ’есці’ — маладыя лісты ўжываюцца ў ежу ў якасці салата).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1512—22,
вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У выніку трох паходаў (1512, 1513, 1514) маскоўскія войскі авалодалі Смаленскам. Імкнучыся выкарыстаць поспех, яны занялі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро, Друць і толькі каля Бярэзіны спынены перадавымі атрадамі Жыгімонта I Старога. У час Аршанскай бітвы 1514 гетман найвышэйшы К.І.Астрожскі разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска, але вярнуць Смаленск не змог. У 1515 маскоўскія войскі хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, Браслаў і Друю, а войскі ВКЛ на Северскую зямлю і Вял. Лукі. Летам 1517 пасольства Жыгімонта I спрабавала дамовіцца пра спыненне вайны, але беспаспяхова, і ваен. дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 маскоўскае войска рушыла на Полацк, Віцебск і ў Падняпроўе, у інш. месцах даходзіла да Слуцка, Мінска, Новагародка. У 1519 маскоўскія войскі займалі многія гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў. У 1520 пасольства ВКЛ дамовілася пра спыненне ваен. дзеянняў. У 1522 падпісана перамір’е на 5 гадоў. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, а шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
1.Вярнуць да ранейшага стану, выгляду што‑н. пашкоджанае, парушанае, заняпалае; адрадзіць; узнавіць. Аднавіць разбураную гаспадарку. Аднавіць завод. Аднавіць камсамольскую арганізацыю. Аднавіць пашкоджаны тэкст. □ Зарастуць травой магілы; Мы адновім нашы сілы, Адбудуем край.Бядуля.
2.перан. Прыпомніць, нанава ўявіць што‑н. забытае; узнавіць. Спачатку.. [Стафанковіч] не ўспомніў таго моманту гісторыі гэтага фрэнча, калі ён знік з яго кватэры. Але пакрысе, момант за момантам, памяць яго аднавіла ў сабе гэтую справу.Чорны.
3.Вярнуць каму‑н. ранейшае службовае ці прававое становішча. На праўленні Станіслава Лінкевіча аднавілі ў правах члена арцелі «Светлы шлях».Дуброўскі.
4. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны. Аднавіць знаёмства.
5. Выдзеліць з хімічных злучэнняў кісларод і далучыць вадарод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́раўняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Тое, што і выраўнаваць. Выраўняць палатно дарогі. Выраўняць умяціны.
2. Разагнуць, выпрастаць. Выраўняць плечы.
3. Зрабіць прамым. Выраўняць шарэнгу. Выраўняць рэчышча.
4.Вярнуць што‑н. з нахіленага ў гарызантальнае ці вертыкальнае становішча. Выраўняць самалёт. □ Машыну павяло ўбок, на сосны. Ён паспеў крута выраўняць яе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)