свяці́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. ДМ -е. Нябеснае цела, якое выпраменьвае святло ў касмічную прастору або свеціць адбітым святлом.

Дзённае с. (Сонца). Начное с. (Месяц).

2. ДМ -у; чаго або якое; перан. Выдатны чалавек, які набыў шырокую вядомасць у пэўнай сферы дзейнасці і праславіў навуку і культуру сваім талентам (высок.).

С. навукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цудо́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўспрымаецца як цуд.

Цудоўнае выратаванне.

2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.

Ц. будынак.

3. Які вызначаецца незвычайным талентам.

Ц. паэт.

4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.

Ц. краявід.

Ц. дзень.

5. Цікавы, захапляльны.

Цудоўная казка захапіла дзяцей.

6. Прыемны, дзіўны.

Ц. водар ліп.

7. Мілагучны (пра голас, гукі).

Ц. голас.

|| наз. цудо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Твор літаратуры, жывапісу і пад., які ставіць толькі агітацыйныя мэты і не ўлічвае мастацкага боку. Палітычная агітка. □ Няўжо такі выдатны верш? Прачытаў. Нічога асаблівага. Так сабе агітка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

illustrious

[ɪˈlʌstriəs]

adj.

1) вялі́кі, выда́тны, ве́дамы

2) сла́ўны, славу́ты (учы́нак)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

famous

[ˈfeɪməs]

adj.

1) до́бра вядо́мы, сла́ўны, знакамі́ты

2) выда́тны; даскана́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wzorowy

wzorow|y

узорны, прыкладны; выдатны;

zachowanie ~e — прыкладныя паводзіны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

terrific [təˈrɪfɪk] adj.

1. жу́дасны, страшэ́нны;

a terrific explosion жу́дасны вы́бух

2. infml цудо́ўны, выда́тны;

It sounds terrific! Гучыць цудоўна!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

accomplished

[əˈkɑ:mplɪʃt]

adj.

1) вы́кананы, зро́блены; зако́нчаны

2) высо́какваліфікава́ны; выда́тны, таленаві́ты, даскана́лы

an accomplished surgeon — выда́тны хіру́рг

3) до́бра вы́хаваны або адукава́ны

an accomplished host — ве́тлівы гаспада́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нарачы́та ’назнарок’ (Яруш., Бяльк.), нарочыта ’тс’ (Растарг.), рус. нарочито ’наўмысна; даволі многа’, польск. naroczyto ’поўна, дастаткова, значна; урачыста’, славац. naročitě ’ўрачыста, ’серб.-харв. на́рочито ’спецыяльна; наўмысна’, балг. нарочито ’тс’. Да *naročitъ > параўн. ст.-слав. нарочитъ ’асаблівы, выдатны, праслаўлены’, гл. нарок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́ндар, ‑а, м.

Майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў і пад.). Сымон, выдатны бондар на ўсю акругу, ..сыходзіў на дзень-другі з Ганніных воч куды-небудзь у суседні калгас падправіць абручы ці зрабіць каму пару новых дзежак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)