электраёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць цела ўспрымаць электрычны зарад. Электраёмістасць цела.

2. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе сувязь паміж зарадам, перададзеным двум праваднікам, і рознасцю патэнцыялаў у іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГІМАЛІ́Я,

спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 170 км, адлегласць ад Юпітэра 11,5 млн. км, сідэрычны перыяд абарачэння 250,6 сут. Бачная зорная велічыня ў процістаянні 14,2. Адкрыты Ч.​Д.​Перайнам (1904, ЗША).

т. 5, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mssbar a выме́рны;

~e Größe матэм. выме́рная велічыня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Varible [-va] sub f -n, -n матэм. пераме́нная (велічыня́)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

veritbel [ve-] a сапра́ўдны, натура́льны;

veritble Größe натура́льная велічыня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аргуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго‑н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы.

2. Спец. Незалежная пераменная велічыня.

[Лац. argumentum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квадрату́ра, ‑ы, ж.

Велічыня плошчы, якая вылічваецца ў квадратных адзінках. Квадратура акна. Квадратура пакоя.

•••

Квадратура круга — задача на пабудову квадрата роўнавялікага данаму кругу (спробы рашыць яе не мелі поспеху).

[Лац. quadratura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыскрэ́тны

(лац. discretus)

перарыўны, які складаецца з асобных частак;

д-ая велічынявелічыня, паміж асобнымі значэннямі якой заключаны толькі канечны лік іншых яе значэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБ’ЁМ УДЗЕ́ЛЬНЫ рэчыва,

фізічная велічыня (v), якая вызначаецца адносінамі аб’ёму V цела да яго масы m; адваротная шчыльнасці. Для аднароднага рэчыва v = V/m. Адзінка аб’ёму ўдзельнага ў СІ 1 м³/кг.

т. 1, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́МАНТ СІ́ЛЫ,

фізічная велічыня, якая характарызуе вярчальны эфект сілы пры ўздзеянні яе на цвёрдае цела; адно з асн. паняццяў механікі.

Адрозніваюць М.с. адносна цэнтра (полюса) і адносна восі. М.с. адносна цэнтра O выражаецца вектарным здабыткам M = r × F , дзе r — радыус-вектар, праведзены з цэнтра O у пункт прыкладання сілы F. М.с. адносна восі z — скалярная велічыня, роўная праекцыі на z вектара M, вызначанага адносна любога пункта восі z. Калі сістэма сіл мае раўнадзейную, яе момант адносна полюса роўны геам. суме момантаў складальных сіл, адносна восі — алг. суме адпаведных праекцый момантаў гэтых сіл. Адзінка М.с. ў СІньютан-метр. Гл. таксама Вярчальны момант, Вярчальны рух.

т. 10, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)