хім. элементы, неабходныя для жыццядзейнасці жывых арганізмаў. Вядома каля 20 элементаў. Сав. вучоны Б.Б.Палынаў (1968) вылучыў арганагены абсалютныя (кісларод, вадарод, вуглярод, азот, марганец, калій, сера), без якіх немагчыма існаванне арганізмаў і з якіх пераважна пабудаваны арган. рэчывы — бялкі, тлушчы, вугляводы, ферменты, гармоны, вітаміны і прадукты іх пераўтварэнняў, і арганагены спецыяльныя (крэмній, натрый, кальцый, жалеза, фтор, магній, стронцый, бор, цынк, медзь, бром, ёд), неабходныя многім, але не ўсім арганізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Адбо́рыш1 ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. III) да браць (< адбор‑ыш). Словаўтваральная мадэль з ‑ыш‑суфіксацыяй (як спарыш). Гл. адборыш2.
Адбо́рыш2 ’пласт сена, што збіваецца граблямі, як кладуць у копы ці на воз’ (Бяльк.) да браць (ад‑бор‑ыш). Параўн. адборыш1 і аборыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗІНО́ВІЧ (Зігмунд Казіміравіч) (н. 26.7.1937, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д-рхім.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1960). З 1972 у Брэсцкім політэхн. ін-це, адначасова з 1989 у Люблінскім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па тэхналогіі высоканапоўненых кампазіцыйных матэрыялаў і тэрмаўстойлівых палімераў. Распрацаваў тэарэт. асновы атрымання фосфар-, бор- і крэмнійзмяшчальных палімераў, тэхналогію атрымання алігафурфурылаксісілаксанаў — алігамераў для вытв-сці хім. ўстойлівых матэрыялаў і пакрыццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГІН (Яўген Аркадзевіч) (н. 16.1.1921, г.Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.Рас.АН (1979), чл.-кар. з 1974). Ген.-лейт.-інжынер (1978). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію (1944). У 1949—91 на навук.-доследнай, канструктарскай і кіруючай рабоце ў НДІэксперым. фізікі. Навук. працы па прыкладной газадынаміцы і фізіцы выбуху. Стварыў унікальныя ўзоры новай тэхнікі. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-САСНО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., за 7 км на Пд ад р.п. Сасновы Бор. Адкрыта ў 1976. Распрацоўваецца з 1977. Паклады нафты пл. 6,6 км² прымеркаваны да міжсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну, на паўд. апушчаным крыле Рэчыцка-Вішанскай зоны падняццяў. Нафтаносны гарызонт залягае на глыб. 3300—4050 м. Пароды-калектары — другасныя кавернава-поравыя даламіты. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, высокапарафіністая. Разведаныя запасы 15,5 млн.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ушыркі́, прысл.
На шырокую адлегласць; у шырыню. А за балотамі, якія цягнуліся ўшыркі вярсты тры, пачыналіся непраходныя лясы князя Радзівіла.Чарот.Ад жылога гарадка вытворчую базу аддзяляе векавы бор, што працягнуўся на пяць кіламетраў ўшыркі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пільна гледзячы на каго‑, што‑н., захапіцца, забыцца. Непрыкметна для сябе і Міця загледзеўся на гульню.Навуменка.Міша, які трапіў сюды ўпершыню, заглядзеўся на малады бор.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГРАНАМІ́ЧНЫЯ РУ́ДЫ,
мінералы і горныя пароды, якія з’яўляюцца сыравінай для вытв-сці мінер. угнаенняў. Да іх належаць апатыты, фасфарыты, калійныя солі, салетра, сера, карбанатныя пароды (даламіт, мел, вапняк), сапрапелі, вермікуліт, торф і інш. На выраб мікраўгнаенняў выкарыстоўваюць руды, у якіх ёсць медзь, бор, марганец і інш. Найбуйнейшыя радовішчы агранамічных руд на Беларусі: паклады калійных соляў (Салігорскі і Петрыкаўскі р-ны), даламітаў (Віцебскі р-н), фасфарытаў (усх. раёны Магілёўскай вобл.). У значных аб’ёмах здабываюцца вапнавыя матэрыялы і торф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
burr
[bɜ:r]
n.
1) це́рне n.; калю́чка f.
2) бор-машы́на f., зубны́ сьве́рдзел
3) гарта́ннае вымаўле́ньне гу́ку “р”
to speak with a burr — карта́віць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БІ́РШТАНАС (Birštonas),
горад у Літве, на р. Нёман (Нямунас), за 39 км ад Каўнаса. Вядомы з 14 ст. 4,1 тыс.ж. (1992). Бальнеалагічны і кліматычны курорт. 2 санаторыі. Краязнаўчы музей. Мінер. крыніцы вядомы з 18 ст.; інтэнсіўна выкарыстоўваюцца з 19 ст. ў лек. мэтах (піццё, ванны, арашэнні) пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, печані, з тарфянымі гразямі мясц. радовішчаў — пры лячэнні хвароб гінекалагічнай, апорна-рухальнай, перыферычнай нерв.сістэм.Вял. маляўнічы парк з гарой Вітаўтаса. Побач з Бірштанасам заказнік Пунайскі бор, турбаза.