Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
хару́гва, ‑ы, ж.
1.Уст.Баявы сцяг войска. А вецер калыша харугвы палкоў ды чэша барады маскоўскіх паслаў.Вялюгін.
2. Царкоўны сцяг. часцей палотнішча на доўгім дрэўку з вобразамі святых, якое носяць у час рэлігійных свят. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых сюды нагадавое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву, за імі.. неслі абразы і харугвы.Машара.
[Ад манг. аронга — знак, сцяг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРАНЯНО́СЕЦ,
асноўны баявы карабель 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся на казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.
Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца 2-й сусв. вайны. Мелі вежавую артылерыю 254-мм калібру і больш, водазмяшчэнне да 8 тыс.т, скорасць да 16 вузлоў (29,6 км/гадз). Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6—12 — 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, 4—6 тарпедных апаратаў. Браня да 450 мм, водазмяшчэнне 10—17 тыс.т, скорасць да 18 вузлоў (33,3 км/гадз), далёкасць плавання да 8 тыс. міль (14,8 тыс.км). Пасля 1905 замест браняносцаў пачалі будаваць лінейныя караблі, а найб. дасканалыя эскадраныя браняносцы былі аднесены да класа лінкораў (браняносец «Пацёмкін», «Слава» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́К (Юзаф) (1741, в. Лоўчыцы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — чэрв. 1794),
вайсковы дзеяч ВКЛ, ген.-м. (1790). Паводле паходжання бел. татарын. Быў на вайск. службе ў Саксоніі, удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63. Прыхільнік караля Аўгуста III, потым Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У час Барскай канфедэрацыі камандзір каралеўскага палка татар. У 1769 на баку канфедэратаў удзельнічаў у бітвах пад Слонімам, Моўчаддзю (Баранавіцкі р-н) і на Жамойціі, у вер. 1771 — у пераможнай бітве над рас. войскамі каля Бездзежа (Драгічынскі р-н). 23.9.1771 у бітве каля Сталавічаў (Баранавіцкі р-н), калі войска ВКЛ было разбіта рускімі, адступіў з палком, захаваўшы баявы парадак. У 1788—89 удзельнічаў у задушэнні сял. паўстання на Украіне. У чэрв.—ліп. 1792 на чале пярэдняга корпуса войска ВКЛ ваяваў пад Свержанем (Стаўбцоўскі р-н), Зэльвай і Брэстам. Далучыўся да паўстання 1794, у чэрв. ўзначаліў корпус, з якім прайшоў ад Гродна да Слоніма і Іўя. Праз некалькі дзён раптоўна памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ (франц. carré літар. квадрат),
1) са старажытнасці да 2-й пал. 19 ст.баявы парадак пяхоты ў выглядзе квадрата (прамавугольніка), кожны бок якога складаў разгорнуты строй або калону. Вядома ўжо ў стараж. Грэцыі і Рыме, найб. пашырана ў арміях еўрап. краін у часы панавання т.зв. лінейнай тактыкі (17—19 ст.). Магло весці наступленне, ці, спыніўшыся, імгненна перайсці да абароны і адбіваць атакі праціўніка (пераважна конніцы) адначасова з усіх бакоў. Нярэдка мела конніцу і артылерыю. Утворанае з цэлай арміі К. было маларухомым, яго прарыў вёў да поўнага разгрому войск. Рас. палкаводзец П.А.Румянцаў-Задунайскі ўпершыню ўвёў больш эфектыўныя дывізійныя і палкавыя К., а яго паслядоўнік А.В.Сувораў — батальённыя і ротныя. Перастала выкарыстоўвацца ў сувязі з масавым аснашчэннем войск скарастрэльнай наразной зброяй; у рас. арміі адменена ў 1881.
2) Форма пастраення войск па-за боем для правядзення розных мерапрыемстваў і воінскіх рытуалаў, аналагічная баявому К., пры якой складаючыя яго страі стаяць на месцы і павернуты тварам унутр квадрата (прамавугольніка).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.
1. Сістэма сродкаў бытавога абслугоўвання насельніцтва; сервіс. На вышыні абслуга там: Швейцар, парадак строгі, Стаяць каля салідных дам Бульдогі, мопсы, догі.Зарыцкі.
2. Службовы персанал, які займаецца абслугоўваннем каго‑н. [Бусла] даглядалі ўсе сёстры... Уся абслуга бальніцы наведвала яго кожны дзень.Пестрак.
3.Баявы разлік гарматы і пад. Абслуга гарматкі збянтэжана прыпала да зямлі...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́штра, ‑ы, ж.
Метад ваеннага навучання, заснаваны на механічнай дысцыпліне і бяссэнсавым завучванні прыёмаў ваеннай справы; само такое навучанне. [Міна Кіташ:] — Абараняць цара.. мне доўга не давялося. Тры месяцы муштры ў запасным палку пад Клязьмай, тыдзень дарогі да Мазурскіх балот, два дні ў акопах і пяць хвілін атакі — вось і ўвесь мой баявы шлях.Жычка.// Вельмі строгі метад выхавання; навучанне, абучэнне такім метадам.
[Польск. musztra ад ням. mustern — рабіць агляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mission[ˈmɪʃn]n.
1. мі́сія (у розных знач.)
2. абавя́зак; прызва́нне, прызначэ́нне;
Her mission in life was to help old people. Яе прызначэннем у жыцці было памагаць старым людзям.
3.mil. (ва́жнае) даручэ́нне; баявы́ вы́лет;
a space mission касмі́чны палёт;
mission accomplished даручэ́нне вы́канана
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)