прызначаны для невялікага памяшкання, для абмежаванага кола слухачоў (напр. к-ая музыка, к. аркестр).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аркестро́ўка
(ад аркестр)
1) выклад аркестравага музычнага твора ў выглядзе партытуры, 2) пералажэнне для аркестра музычнага твора, напр. фартэпіяннага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАХА́Р Дзмітрый Андрэевіч (8.11.1898, Мінск—8.6.1951),
бел. дырыжор, інструменталіст, рэжысёр, кампазітар. У 1920—24 рэжысёр і акцёр трупы пры Палітаддзеле Зах. фронту, сіламі якой (уключала хор, аркестр, танц. групу) паставіў шэраг муз. і муз.-драм. твораў, у т. л. оперу «Тапельніца» М Лысенкі, «Сватанне на Ганчароўцы» з муз. К.Стацэнкі. У 1928 стварыў першы ансамбль бел.нар. інструментаў (цяпер Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча), да 1935 яго маст. кіраўнік і дырыжор. Адначасова (1928—32) выкладаў у Бел.муз. тэхнікуме. Удзельнічаў у рэканструкцыі нац.муз. інструментаў (зрабіў гукарад ліры храматычным, па яго чарцяжах удасканалены цымбалы, створаны іх арк. разнавіднасці), фарміраванні рэпертуару для бел.нар. аркестра (аўтар апрацовак бел.нар. песень і танцаў, арыг. п’ес, аранжыровак твораў В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, Р.Шумана). У 1920—40-я г. выступаў у канцэртах як віртуоз-балалаечнік, іграў таксама на цымбалах, домры, гітары, дудцы, кларнеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зява́ка, ‑і, Д ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вады, Т ‑ай, ж.
Разм. Той, хто з-за лішняй цікаўнасці заглядваецца на каго‑, што‑н.; разявака. Цяпер усе зявакі, раскрыўшы раты, пазіралі не на аркестр, а на танцораў.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
але́я, ‑і, ж.
Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі або кустамі; дарожка ў садзе ці парку; прысады. Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты сад.Пестрак.У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
джазм.
1. (аркестр) Jazzkapelle [´dʒɛs-] f -, -n; Jazzband [´dʒɛsbɛnt] f -, -s, Band [bɛnt] f;
2. (музыка) Jazz [dʒɛs] m -, Jazzmusik [´dʒɛs-] f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
духавы́муз. Blas-;
духавы́я інструме́нты Blásinstrumente pl;
духавы́арке́стр Blásorchester [-kɛs-] n -s, -;
духава́я стрэ́льба Lúftgewehr n -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БРЭ́СЦКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1986 у Брэсце на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай філармоніі. У складзе філармоніі (1996) камерны аркестр і ансамбль нар. інструментаў. Да 1995 існаваў дзіцячы муз.т-р «Трам». Сярод салістаў спевакі засл. арт. Расіі Б.Пяцюк і засл. арт. Украіны Ф.Богдан, баяніст лаўрэат міжнар. конкурсаў А.Пылік. Маст. кіраўнік — дырэктар філармоніі А.Мартыненка.