надхма́р’е, ‑я, н.
Месца, прастора над хмарамі. Выглянуў месяц з надхмар’я. А. Александровіч. У надхмар’і дзесь раўлі маторы, мільгацелі ў дыме галубы. Русецкі.
•••
Лунаць у надхмар’і гл. лунаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сціхамі́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Перастаць крычаць, шумець і пад.; супакоіцца. [Дзед Мароз:] — Што за смех, што за шум? Сціхамірыцца прашу. А. Александровіч. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узня́тасць, ‑і, ж.
Стан узнятага (у 2 знач.). Узнятасць настрою. □ Апавяданне як апавяданне. У ім ёсць пачуццё, настрой, узнятасць. Кучар. У горадзе гоман. Святочны настрой, узнятасць. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фартушо́к, ‑шка, м.
Памянш.-ласк. да фартух (у 1 знач.); невялікі фартух. Мы і дома пасабляем: Я падлогу падмятаю, Фартушок надзеўшы, Люда Мые ў тазіку пасуду. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуке́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цукеркі. Цукерачная абгортка. □ Любіў яшчэ Жэня хадзіць на цукерачную фабрыку «Рэнэме», якая калісьці вырабляла розныя прысмакі для царскага двара. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірдзя́ны і рдзя́ны, ‑ая, ‑ае.
Чырвоны, пунсовы. Толькі зор агонь ірдзяны Над прасторам зіхаціць. А. Александровіч. Ірдзяны круг сонца, апусціўшыся насупраць амаль не да зямлі, заліваў .. [гліністыя схілы берага] чырвоным святлом. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесару́б, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца валкай лесу. Брыгада лесарубаў. □ Кладуць лесарубы сасну за сасной. А. Александровіч. А неўзабаве на бераг Ручая прыйшлі лесарубы і пачалі сячы лес. Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўпада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Разм. Упасці — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Падняўся і Тарасюк. Вочы яго паўпадалі, твар нейкі зямлісты, шэры, ні крывінкі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праро́цкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і прарочы. Збыліся надзеі і спадзяванні Міцкевіча аб шчаслівай долі, свабодзе і незалежнасць польскага народа, збыліся прароцкія думкі аб дружбе славянскіх народаў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схісну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Злёгку хіснуцца; трохі зрушыцца, скрануцца з месца. Цішыня. Не схіснуцца яліны. Колас. Цень схіснуўся, і ў дзвярах паказалася бабка Югася. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)