2.Адценне колеру якога‑н. прадмета, якое ўзнікае пры адлюстраванні святла, што падае ад іншых асветленых прадметаў. І вочы паступова прывыклі да чырванаватых рэфлексаў ва ўсім наваколлі.Шыцік.
•••
Безумоўны рэфлекс — прыроджаны рэфлекс.
Умоўны рэфлекс — рэфлекс, выпрацаваны на працягу жыцця пры ўдзеле галаўнога мозга.
[Ад лац. reflexus — адлюстраванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́ба², часц.
1.Ужыв. ў пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер, здзіўленне чым-н. і па знач. блізкія да слоў «няўжо», «можа быць».
Х. ён ужо прыехаў? Х. я не так сказаў?
2.Ужыв. ў пытальных сказах для выказвання няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізкая па знач. словам «можа быць», «не варта».
Х. мне паехаць туды? Х. можна каго прымусіць рабіць што-небудзь?
3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Надае адценне абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н.
Х. толькі заўтра ён прыедзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Празантава́ць ’ганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентавацца ’хваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск.prezentować ’прадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац.praeseniāre ’прадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц.presenter, ням.präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел.презентация (1605 г.) < польск.prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́тавы1, ‑ая, ‑ае.
1. Без глянцу, без бляску. Матавая фотапапера.// Роўны, без румянцу (пра колер твару). Ад чарнаты барады матавы твар рэдактара прымае шэрае адценне.Бядуля.// Няяркі, мяккі. Месячык заліваў матавым святлом бяскрайнюю прастору поля.Шамякін.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мудрадрэ́ва ’лістоўніца, Larix europae a DC.’ (Касп.) у выніку намінацыі польск.mądre drzewo, якое з modre drzewo (Брукнер, 343), дзе modre ’блакітнае’ (карона дрэва мае фіялетава-сіняе адценне — вынік народнай этымалогіі з польск.modrzew ’лістоўніца’. Яно сапраўды ўтварылася пад уздзеяннем прыметніка modry ’сіні’ на brzem, якое з чэш.břím, dřín, dřeň). Паводле Махэка₂ (73), прасл.brinъ (параўн. славац.brin ’ядловец’, brina ’яліна’) з’яўляецца яшчэ праеўрапейскім словам, якое атаясамліваецца са ст.-грэч.πρῖυος ’дуб каменны, Quercus ііех’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да адліць (у 1–4 знач.).
2.чым. Даваць водбліск, водсвет; пералівацца колерамі. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала ад месяца срэбрам.Чорны.// Моцна свяціцца колерам таго матэрыялу, з якога зроблены, якім пакрыты прадмет. Яркай зелянінай адлівалі палі кукурузы.Шашкоў.// Даваць адценне новага колеру. Шыбы вагонаў у цемры адлівалі цёмна-сіняй мутнай марской гладдзю.Барашка.Плечы і крылы.. [пеўня] адлівалі золатам, .. на нагах красаваліся шпоры.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым‑н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь.Танк.
2. Надаць які‑н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам. □ Усход сонца афарбаваў акно спальні Крушынскага.Бядуля.А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер.Чарнышэвіч.
3. Набываць чырвоны колер, адценне, чырванець. Над полем, Над сасоннікам, Над гаем Румяніцца вячэрняя зара.Свірка.Да раніцы над мястэчкам румянілася патрывожанае неба.Паўлаў.// Падсмажваючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарыначкай; запякацца. Пірог пачаў румяніцца. □ Смажаная на зборы бульба румянілася хрумсткімі скрылікамі на вялікай патэльні.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)