1) Л.п. пераменныхx1, x2, ..., xn — замена гэтых пераменных на новыя y1, y2, ..., yn, праз якія першасныя пераменныя выражаюцца лінейна. Матэматычна выражаецца формуламі:
,
, ..................................... ,
, дзе aij, bi — адвольныя лікі. Калі ўсе лікі bi роўныя нулю, то Л.п. наз.аднародным. Напр., формулы пераўтварэння дэкартавых каардынат на плоскасці.
2) Л.п. вектарнай прасторы — закон, па якім вектару з n-мернай прасторы ставіцца ў адпаведнасць новы вектар каардынаты якога лінейна і аднародна выражаюцца праз каардынаты вектара . Напр., праектаванне вектара на адну з каардынатных плоскасцей у трохмернай прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аб’екты́ўнасць
(ад аб’ектыўны)
1) існаванне аб’екта незалежна ад свядомасці; прыналежнасць да аб’ектыўнай рэальнасці;
2) адпаведнасць аб’ектыўнай рэчаіснасці, адсутнасць суб’ектывізму ў разважанні пра што-н.; бесстароннасць, непрадузятасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
настрыфіка́цыя
(ад лац. noster = наш + facere = рабіць)
прывядзенне ў адпаведнасць дыпломаў, выдадзеных замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, з дыпломамі айчынных навучальных устаноў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Брысці́. Рус.брести́, укр.брести́, чэш.břísti, польск.brnąć (*brьdnǫti), славен.bresti і г. д. Прасл.*bresti *bredǫ ’тс’ мае дакладную адпаведнасць у літ.brìsti bredù. Іншая аблаутная форма — *brod‑ (гл. брод і брадзі́ць, там і літ-ра). Але ст.-бел.бринути ’брысці’ запазычана з польск.brnąć (гл. Булыка, Запазыч., 43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛУА́ ТЭО́РЫЯ,
тэорыя, якая вывучае ўласцівасці алгебраічных ураўненняў віду xn+a1xn-1 + ... + an=0 і іх рашэнне пры дапамозе груп тэорыі.
Падрыхтавана працамі Ж.Лагранжа, К.Гаўса, Н.Абеля. Створана Э.Галуа. Ставіць у адпаведнасцьалг. ўраўненню яго групу Галуа, якая складаецца з тых падстановак каранёў, што захоўваюць усе рацыянальныя суадносіны паміж каранямі і каэфіцыентамі ўраўнення. Галуа тэорыя дае неабходную і дастатковую ўмову вырашальнасці ўраўнення ў радыкалах. У прыватнасці, з яе вынікае, што алг. ўраўненні ступені вышэй за 4-ю ў агульным выпадку невырашальныя ў радыкалах. У сучасным разуменні Галуа тэорыя — тэорыя, якая вывучае матэм. аб’екты праз іх групы аўтамарфізмаў. Напр., існуюць Галуа тэорыі палёў, кольцаў, тапалагічных прастораў і інш. Ідэі і метады Галуа тэорыі выкарыстоўваюцца ў тэорыі аналітычных функцый, тапалогіі, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў і інш.
Літ.:
Чеботарев Н.Г. Основы теории Галуа. Т. 1—2. М.; Л., 1934—37;
умоўная назва стылявога кірунку ў рус. архітэктуры канца 17 — пач. 18 ст. Паходзіць ад прозвішча баяраў Нарышкіных, у чыіх маёнтках і на заказ якіх у Маскве і Падмаскоўі будавалі невял. сядзібныя храмы, а таксама буйныя гар. цэрквы яруснага тыпу. Паводле кампазіцыі Н.б. — традыц. васьмярык на чацверыку, ускладнены дэкарацыямі і карункавай арнаментыкай. Характэрныя рысы пабудоў, падкрэсленая сіметрычнасць, яруснасць, адпаведнасцьарх. форм канструкцыям; аздабленне ярусаў калонкамі па вуглах у завяршэнні карнізнымі паясамі; магутныя валюты, карнізы, якія моцна выступаюць, авальныя і шматвугольныя аконныя праёмы, сістэма спалучэння чырвоных цагляных сцен і белакаменных разных дэкар. дэталей. Сярод узораў Н.б.: цэрквы Пакрова ў Філях (1690—93), Тройцы ў Троіцкім-Лыкаве (1698—1704; абедзве цяпер у межах Масквы), Успенскі сабор у Разані (1693—99, арх. Я.Бухвостаў) і інш. Рысы Н.б. ўласцівы таксама грамадз. і жылым пабудовам (Сухарава вежа, 1692—95, арх. М.Чаглакоў, не захавалася).
Г.А.Лаўрэцкі.
Да арт.Нарышкінскае барока. Царква Пакрова ў Філях (цяпер у межах Масквы). 1690—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАЛЕ́ЖНЫ ПРАФСАЮ́З БЕЛАРУ́СІ, Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў,
хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і інш.. работнікаў. Створаны 6.11.1991 на базе арг-цыі «Рабочы саюз» і стачкома г. Салігорска. Аб’ядноўвае больш за 10 тыс.чл. Складаецца з пярвічных і рэгіянальных арг-цый, кіруючы орган — Савет прадстаўнікоў. Арг-цыі Н.п.Б. існуюць у Салігорску, Мінску, Наваполацку, Гродне, Мазыры, Слуцку і інш.Асн. мэты прафсаюза: павышэнне жыццёвага ўзроўню і сац. абароненасці чл. прафсаюза, абарона іх працоўных, сац.-эканам., грамадз., маёмасных і інш. правоў і законных інтарэсаў. Асн. задачы — прадстаўляць і адстойваць інтарэсы чл. прафсаюза ў органах дзярж. улады і кіравання, заключаць пагадненні і калект. дагаворы, ажыццяўляць нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, дабівацца прывядзення законаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з міжнар. нормамі права і інш. Выдае штотыднёвую газ. «Салідарнасць» (1991). З’яўляецца чл.Міжнар. федэрацыі прафсаюзаў работнікаў хім., горназдабыўной прам-сці, энергетыкі і рознарабочых (ІСЕМ), заснавальнікам Бел. кангрэса дэмакр. прафсаюзаў (БКДП).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ваўчы́ца. Рус.волчи́ца, укр.вовчи́ця, польск.wilczyca, серб.ву̀чица і г. д. Прасл.*vьlčica. Фармальна ўтварэнне суф. ‑ica ад *vьlkъ ’воўк’. Але ставіцца пытанне пра адпаведнасць часткі слова *vьlči‑і.-е. утварэнню. Параўн. ст.-інд.vr̥kī́, літ.vilkė і г. д. (гл. Зубаты, LF, 25, 239; Мікала, Ursl. Gr., 120; Траўтман, 359; Фасмер, 1, 346).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галу́й ’галадранец’ (Сцяц. Словаўтв.). Гэтаму бел. слову ёсць дакладная адпаведнасць у некаторых рус. гаворках. Параўн. рус.кастр.галуй ’гультай; той, хто любіць валачыцца; пустамеля’ (СРНГ, 6, 118). Этымалогія слова не вельмі пэўная. Можна зыходзіць з гол‑уй (да голы), але таксама не выключаецца і сувязь з такімі дзеясловамі, як рус.га́литься ’насміхацца’, бел.га́ліцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блэ́ндаць ’бадзяцца’, блэ́нда ’валацуга’. Гл. блы́ндаць ’тс’. Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Урбуціс (Baltistica, V (1), 1969, 50 і V (2), 1969, 160), праўда, указаў адначасова і на няпэўнасць балтыйскай этымалогіі. Сапраўды, мы маем для бел. мовы дакладную адпаведнасць ва ўкр.дыял.бле́ндати, пле́ндати ’бадзяцца’, якое Рыхардт (Poln., 35) лічыць запазычаннем з польск.blędzieć, błą̃dzić.