катахрэ́за

(гр. katachresis = злоўжыванне)

стылістычны прыём спалучэння супярэчлівых, лагічна несумяшчальных паняццяў, што стварае своеасаблівае сэнсавае адзінства (напр. «чырвонае чарніла», «чорнае золата»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

салідарызава́цца

(польск. solidaryzować się, ад фр. se solidariser = аб’ядноўвацца)

выказваць сваю салідарнасць з кім-н., чым-н., агульнасць інтарэсаў, адзінства поглядаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

унітары́зм

(фр. unitarisme, ад лац. unitas = адзінства)

дзяржаўнае ўладкаванне, якое характарызуецца цэнтралізаваным кіраўніцтвам адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і адсутнасцю самастойных дзяржаўных утварэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гуртава́ць

1. gruppíeren vt; in [zu] Grúppen zusámmenfassen;

2. перан. (аб’ядноўваць на падставе адзінства поглядаў) (zusámmen)schlíeßen* vt; veréinigen vt, zusámmenschweißen vt; scháren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раскало́ць

1. zerspálten vt;

раскало́ць арэ́х éine Nuss knácken;

2. перан. spálten vt; entzwéien vt (на дзве палавіны);

раскало́ць адзі́нства die Éinheit spréngen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

national​2 [ˈnæʃnəl] adj.

1. нацыяна́льны, наро́дны;

national dress нацыяна́льны касцю́м;

national economy нацыяна́льная экано́міка, наро́дная гаспада́рка;

national heritage нацыяна́льная (культу́рная) спа́дчына;

national identity нацыяна́льная самабы́тнасць;

a national minority нацыяна́льная ме́ншасць;

the national team sport нацыяна́льная збо́рная (кама́нда), збо́рная (кама́нда) краі́ны;

national unity адзі́нства наро́да, нацыяна́льнае адзі́нства

2. дзяржа́ўны;

a na tional anthem дзяржа́ўны гімн;

a national boundary дзяржа́ўная мяжа́;

a national ho liday дзяржа́ўнае свя́та;

National Insurance дзяржа́ўнае сацыя́льнае страхава́нне (у Вялікабрытаніі);

the Royal National Theatre Карале́ўскі нацыяна́льны тэа́тр (у Лондане)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мело́дыя

(лац. melodia, ад гр. melodia = напеў, песня)

1) паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае пэўнае музычнае адзінства;

2) музыкальнасць, меладычнасць (напр. м. верша).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прыцяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыцягвае, вабіць да сябе. Адзінства да брацкіх краін мае прыцягальную сілу і забяспечвае поспех у барацьбе за рэвалюцыю праграмы міру. «Звязда». [Князь] быў самай прыцягальнай і прывабнай істотай, якую .. [гасударыні] даводзілася сустракаць у жыцці. Караткевіч. Расла прыцягальная сіла першай у свеце Краіны Саветаў. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрагмента́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго‑н. Цікавы ўчастак гістарычнага гарадскога асяроддзя — фрагментарная забудова вул. Замкавай. «Помнікі». [Гістарычная праўда] ў значнай меры абумоўлівае ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора. Бугаёў.

2. перан. Адрывачны, няпоўны. Фрагментарная манера пісьма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. яднаць і яднацца.

2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы — грозная сіла, — Няма для яе перашкод! Колас. Блок камуністаў і беспартыйных.. увасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)