(фр. paratexte, ад лац. para = па-за + textum = тэкст)
тэкст, набраны курсівам або іншым шрыфтам, што адрозніваецца ад асноўнага, і гэтым самым аддзелены ад галоўнай часткі твора (напр. рэмаркі, што суправаджаюць дыялогі ў п’есе).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сэцэ́сія
(лац. secessio = адыход убок, аддаленне)
1) выхад плебеяў са старажытнарымскай абшчыны і выхад за мяжу горада як сродак барацьбы супраць патрыцыяў;
2) адыход, адступніцтва;
3) юр. выхад са складу дзяржавы якой-н. яе часткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной.Пальчэўскі.Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць.А. Вольскі.// Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі.Чорны.Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі.Чарнышэвіч.
2.зкім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні.Зарыцкі.— Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі...Шамякін.//перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам.Нікановіч.Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою.Скрыган.
3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.
•••
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Распасціся на часткі, трэснуць, раскалоцца ад удару (удараў). Разбіцца на друз. □ У акне зазвінела шыбы, разбіліся.Галавач.Не даехаўшы да мэты, лятучка на поўным хаду звалілася пад адхон і ўшчэнт разбілася.Краўчанка.//перан. Разбурыцца, расстроіцца. Разбілася жыццё. □ У той страшны дзень.. разбіліся ўсе мае жыццёвыя планы.«Маладосць».
2. Пашкодзіць, разбіць сабе да крыві частку цела пры ўдары, падзенні або забіцца насмерць. Нельга было гнаць, як ні хацелася. Коні маглі кінуцца і разбіцца аб бярвенн[е] агароджы.Караткевіч.Урэшце [людзі] знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і разбіцца насмерць.Маўр.
3. Раздзяліцца на часткі, групы. Хлопцы разбіліся на пары, распрануліся і прыступілі да работы.Пальчэўскі.Усе разбіліся купкамі, гаманілі, жартавалі, абменьваліся думкамі.Дуброўскі.
4.Разм. Знасіцца, растаптацца. Туфлі разбіліся.
•••
Разбіцца ў дошку (блін) — прыкласці ўсе намаганні, зрабіць усё магчымае для дасягнення чаго‑н. Вядома Ліс тут не зяваў, Разбіўся ў блін, але нагатаваў І качак, і курэй, і рыбы, і вяндліны.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаро́ддзе
1. Поле, месца за агародамі; глухое месца (Лід., Краснап.Бяльк., Слаўг.). Тое ж за́гараддзе, заагароднічанне (Слаўг.).
2. Прастора, тэрыторыя за горадам; прыгарад (Драг.). Тое ж загораднічча, загорадзічча (Слаўг.).
□ ур. Загароддзе (поле за агародамі) каля в. Бабры Лід., ур. Загароддзе — прыгарад Пінска (ЛіМ, 23/1 1968, 4); Загароддзе — назва паўночнай часткі Драгічынскага, Кобрынскага і Іванаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АРЫЕНТА́ЦЫЯ [французскае orientation ад лацінскага oriens (orientis) усход] у матэматыцы, абагульненне паняцця напрамку на прамой на геаметрычныя аб’екты больш складанай структуры. Арыентацыя на прамой задаецца выбарам аднаго з двух магчымых напрамкаў. Замкнутую крывую можна арыентаваць па гадзіннікавай стрэлцы ці супраць яе. На плоскасці можна выбраць пэўную арыентацыю для ўсіх замкнутых крывых, якія ёй належаць і самі не перасякаюцца. Калі ўсе такія крывыя арыентаваць супраць або па гадзіннікавай стрэлцы, то ўся плоскасць будзе арыентаваная супраць або па гадзіннікавай стрэлцы. Аналагічна вызначаюць арыентацыю паверхні, якая мае 2 бакі. Аднабаковыя паверхні, напрыклад Мёбіуса ліст, не арыентуюцца. Паверхні, якія абмяжоўваюць частку прасторы, заўсёды належаць да арыентаваных. Арыентацыя прасторы задаецца выбарам Арыентацыі ўсіх замкнутых паверхняў, якія абмяжоўваюць вызначаныя часткі прасторы. Арыентацыя прасторы (плоскасці) задаюць таксама выбарам дэкартавай сістэмы каардынат (правай ці левай). Паняцце Арыентацыі пашыраецца і на мнагамерныя прасторы.
Арыентацыя замкнутай крывой: 1, 2 — па гадзіннікавай стрэлцы; 3 — супраць яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛІЯ,
гістарычная вобласць у Індыі, у бас. ніжняга цячэння Ганга і дэльты Ганга і Брахмапутры. У старажытнасці розныя часткі Бенгаліі вядомыя пад назвай Анга, Ванга, Гауда і інш. Агульная назва Бенгаліі з’явілася каля 10—12 ст. У 8 — пач. 13 ст. на тэр. Бенгаліі існавалі дзяржавы на чале з дынастыямі Палаў, пазней Сенаў. На пач. 13 ст. Бенгалія ўключана ў Дэлійскі султанат. У сярэдзіне 14 ст. стала незалежная. У 1575 заваявана Вялікімі Маголамі. На пач. 18 ст. на тэр. Бенгаліі ўзнікла самаст. дзяржава. У 1757 падпарадкавана англ. Ост-Індскай кампаніяй. У 1905 падзелена англ. ўладамі на адасобленыя тэр., у 1911 зноў аб’яднана. У 1947 у сувязі з падзелам Брыт. Індыі на самаст. дзяржавы Індыю і Пакістан Зах. Бенгалія адышла да Індыі, Усх. Бенгалія — да Пакістана. У 1971 на тэр.Усх. Бенгаліі створана дзяржава Бангладэш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАКРЫ́ННЫЯ ЗАЛО́ЗЫ (ад грэч. apokrinō аддзяляю),
залозы, у якіх пры ўтварэнні і выдзяленні сакрэту адрываюцца верхавінкавыя часткі залозістых клетак. Утвараюцца з эпітэліяльных зачаткаў, з якіх узнікаюць тлушчавыя залозы і валасы. У большасці млекакормячых размешчаны ў абваласелай скуры і некаторых інш. месцах. У чалавека і вышэйшых лакалізаваны ў падпахавых упадзінах, вонкавым слыхавым канале, каля грудных саскоў, лабка, ануса, палавых органаў; разам з узбуйненымі тлушчавымі залозамі ўтвараюць пахучыя залозы. Спецыялізаваныя апакрынныя залозы — малочныя залозы. Канчатковае развіццё і пачатак сакраторнай дзейнасці апакрынных залоз у чалавека супадаюць з палавым выспяваннем. Існуе цесная сувязь паміж апакрыннымі залозамі і перыядамі палавога развіцця (менструацыя, цяжарнасць, клімактэрый); фізіялагічная дзейнасць згасае ў старэчы перыяд. Сакрэт апакрынных залоз мае рэчывы, што абумоўліваюць пах, спецыфічны роду, віду, індывідууму. У жывёл з’яўляецца сродкам абароны, пошуку, пазначэння тэрыторыі, прываблівання асобін процілеглага полу, а таксама ідэнтыфікацыі асобін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЗГЛІ́НА (Euonymus),
род кветкавых раслін сям. брызглінавых. Каля 220. відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі (асабліва ў Кітаі, Японіі, Індакітаі, Гімалаях), Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі ў лясах, хмызняках па берагавых схілах рэк і ў ярах трапляюцца брызгліна бародаўчатая (E. verrucosa) і еўрапейская (E. europaea). У Цэнтр.бат. садзе АН вырошчваюць 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найб. перспектыўныя для зялёнага буд-ва брызгліна карлікавая (E. nana), Маака (E. maakii), шыракалістая (E. latifolia) і свяшчэнная (E. sacrosancta).
Шматгадовазялёныя і лістападныя кусты або невял. дрэвы. Галінкі гладкія ці ў густых бародаўках. Лісце авальна-падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, рознага колеру, пляскатыя, у паўпарасоніках, зрэдку — адзіночныя. Плод — скурыстая каробачка. Дэкар., лек. (сардэчны, гіпатэнзіўны, ірвотны, слабіцельны, вітамінны сродак), інсектыцыдныя, тэхн. (драўнінныя, гутаперчаносныя, фарбавальныя і алейныя) расліны. Усе часткі брызгліны ядавітыя (маюць сардэчны гліказід эванізід), у лісці да 170 мг% аскарбінавай к-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСПУ́ЧЫ ((Vespucci) Амерыга) (9.3.1451, г. Фларэнцыя, Італія — 22.2.1512),
італьянскі мараплавец і даследчык. Доўгі час быў дробным служачым банкірскага дома Медычы і агентам гэтай фірмы ў Севільі. У маі 1499 — вер. 1500 на ісп. марской службе, з вясны 1501 па чэрв. 1504 — на партугальскай; потым зноў вярнуўся ў Іспанію, у 1508—12 гал. стырнавы Кастыліі. У 1499—1504 прымаў удзел у некалькіх экспедыцыях да берагоў Паўд. Амерыкі, якую ён назваў Новым Светам. Лісты аб гэтых падарожжах, у якіх Веспучы ўпершыню апісаў прыроду паўн.ч. кантынента, набылі сусв. вядомасць і неаднаразова перавыдаваліся ў 1505—10. Латарынгскі картограф М.Вальдземюлер прыпісаў адкрыццё «чацвёртай часткі свету», зробленае Х.Калумбам, Веспучы і прапанаваў назваць гэты мацярык у гонар Амерыга Веспучы Амерыкай. Для Паўд. Амерыкі гэта абазначэнне хутка стала агульнапрызнаным, а ў 1538 на карце Г.Меркатара ўпершыню было пашырана і на Паўн. Амерыку.