КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ,
аб’яднанне, засяроджванне, назапашванне, збіранне каго-н. ці чаго-н. у пэўным месцы. Напр., канцэнтрацыя вытворчасці, канцэнтрацыя капіталу.
т. 8, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЫ́СА (ад лац. mantissa прыбаўка, дабаўленне),
дробавая частка дзесятковага лагарыфма. Напр., М. lg 324= 2,5105 з’яўляецца лік 0,5105.
т. 10, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕА... (ад. грэч. neos новы), першая частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «новы», напр., неакласіцызм, неалагізм.
т. 11, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖСКАЕ ЎЗМО́Р’Е,
паўднёвае ўзбярэжжа Рыжскага зал., у Латвіі. На Р.у. — група прыморскіх кліматычных і бальнеагразевых курортаў, напр., Юрмала.
т. 13, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕР..., ФЕРА... (ад лац. ferrum жалеза), састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць адносіны да жалеза, напр., ферыты, ферасплавы.
т. 16, с. 355
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПРЭ́СІЯ (ад лац. expressio выражэнне),
выразнасць; яркае, моцнае праяўленне пачуццяў, перажыванняў (напр., Э. колеру, Э. слова).
т. 18, кн. 1, с. 77
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Біру́лька. Рус. бирю́лька, укр. бирю́лька. У бел. мове біру́лька азначае розныя драўляныя вырабы (напр., ’невялікая палачка, якая ўжывалася замест гузіка’; ’драўляная частка ў плузе’ і г. д.). Слова цёмнага паходжання. Гараеў (17) лічыў, што яно ўтворана ад дзеяслова браць (таксама Шанскі, 1, Б, 123–124). Фасмер (1, 168) сумняваецца. Вельмі цікавую версію аб запазычанні з цюрк. моў вылучыла Мяркулава, Этимология, 1971, 185–190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варушкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II); ’род грыбоў’ (Грыг.). Параўн. рус. дыял. (смал., пск.) вару́шки ’грыбы, роднасныя апенькам’. Здаецца, утварэнне ад слав. *variti ’варыць’, г. зн. першаснае значэнне ’грыбы, якія вараць, адварваюць’. Да гэтага параўн., напр., у Даля: отвару́хи ’маласольныя грыбы’, отвару́шка ’від грыбоў’. Далей, магчыма, сюды адносяцца і бел. гавару́шкі ’апенькі’, рус. говору́шки ’тс’, а таксама бел. авяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гняды́ ’гняды’, таксама гне́ды (Шат., БРС). Рус. гнедо́й, укр. гніди́й, польск. gniady, чэш. hnědý, серб.-харв. гње̑д і г. д. Прасл. *gnědъ ’тс’. Этымалогіі гэтага слова няпэўныя (напр., сувязь са ст.-слав. гнѣтити ’запальваць’ або з словам *gnida і г. д.; агляд у Трубачова, Эт. сл., 6, 167; Слаўскага, 1, 301). Магчыма, нейкі слав. неалагізм па тыпу ўтварэння *blědъ (гл. Слаўскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрыгаце́ць ’дрыжаць’ (БРС, Касп., Шат.). Утварэнне з «узмацняльным» суфіксам ад слав. *drъg‑ (параўн. *drъgati, *drъgъtati, *drъgъtěti ў Трубачова, Эт. сл., 5, 137–138). Праформа *drъg‑ot‑ěti пацвярджаецца, напр., укр. дыял. дрогота́ ’дрож’, славац. drgotať ’грукатаць’ і бел. словам. Ва ўсякім разе мадэль *drъg‑ot‑ěti носіць прасл. характар і не можа быць зведзенай да *drъgъtěti, як гэта ў Трубачова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)