СМО́ЛЬКА (Smolka) Станіслаў (29.6.1854, г. Львоў, Украіна — 27.8.1924),
польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1875), правадз.чл.АН у Кракаве (1884). Вучыўся ва ун-тах Львова і Гётынгена. У 1877—1902 выкладаў у Кракаўскім ун-це, у 1895—96 яго рэктар. З 1902 дырэктар Архіва гродскіх і земскіх актаў у Кракаве. У 1918—24 праф. Каталіцкага ун-та ў Любліне. Даследаваў гісторыю Польшчы 12—19 ст., гісторыю ВКЛ і яго уніі з Польшчай, гістарыяграфію. Гісторыя Беларусі асвятляецца ў працах «1386 год...» (1886; 2-е выд. 1903 мае назву «Унія Літвы з Каронай»), «Кейстут і Ягайла» (1889) і інш. У кн. «Найдаўнейшыя помнікі руска-літоўскай гістарыяграфіі: Крытычны разбор» (1889) даследаваў бел.-літ. летапісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРКІ́ (Marmota),
род грызуноў сям. вавёркавых. Вядомы з верхняга міяцэну (каля 5 млн.г. назад). 14 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць у адкрытых ландшафтах, у гарах; селяцца ў норах. Зімой упадаюць у спячку. Некат. віды — пераносчыкі і носьбіты ўзбуджальніка чумы і інш. 2 віды: С. Мензбіра (M. menzbieri) і С. ванкуверскі (M. vancouverensis) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 70 см, хваста да 25 см; маса да 9 кг. Афарбоўка ад светлай пясчана-вохрыстай да цёмна-бурай і вохрыста-рыжай. Тулава нязграбнае. Вушы кароткія. Кіпцюры моцныя. Расліннаедныя. Нараджаюць да 10 (звычайна 4—6) дзіцянят за год. Некат. віды — аб’екты промыслу. Гл. таксама Байбак, Тарбаган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕДУНА́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА, Венгерская нізіна. Знаходзіцца ў бас. сярэдняга цячэння р. Дунай (ад Венскага Лесу на ПнЗ да Жалезных Варот на ПдУ), пераважна ў Венгрыі, часткова ў Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, Сербіі, Харватыі. Асобныя часткі С.р. наз. Альфёльд, Дунантуль, Кішальфёльд. Пл. каля 200 тыс.км². Выш. 100—200 м. Тэктанічная ўпадзіна, запоўненая лёсавымі і алювіяльнымі адкладамі. Паверхня плоская або слаба ўзгорыстая, астраўныя горы (выш. да 757 м). Сярэднія т-ры студз. -2 °C, ліп. 22 °C. Ападкаў 500—600 мм, у гарах да 900 мм за год. На тэр. С.р. воз. Балатан з курортным раёнам. Участкі лесастэпаў і стэпаў. Інтэнсіўнае земляробства (пасевы пшаніцы, кукурузы; садаводства, вінаградарства). Радовішчы баксітаў, нафты і газу, бурага вугалю. Буйны горад — Будапешт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХАГРА́МЫ (Trichogramma),
род насякомых сям. трыхаграматыдаў надсям. хальцыд падатр. паразітычных сцяблістабрухіх перапончатакрылых. Каля 60 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца Т.: звычайная, або жоўтая ці хваёвая (T. evanescens), лясная (T. embryophagum), пладовая (T. pallida).
Даўж. да 0,9 мм. Афарбоўка ад бледна-жоўтай да цёмна-бурай. 2 пары празрыстых крылаў. Вочы чырвоныя. Брушка вельмі рухомае, з яйцакладам на канцы. Самка адкладвае яйцы ў яйцо інш. насякомага ці павука, дзе яны развіваюцца. Развіццё з поўным ператварэннем. Некалькі пакаленняў за год. Дарослыя кормяцца нектарам кветак. Разводзяць Т. як сродак біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУШКА́НЧЫКІ, тушканчыкавыя (Dipodidae),
сямейства млекакормячых жывёл атр. грызуноў. Вядомы з алігацэну (каля 35 млн.г. назад). 10—15 родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў стэпах, паўпустынях і пустынях Еўразіі, Паўн. і Паўн.-Усх. Афрыкі, Паўн. Амерыкі. Жывуць у норах. Перамяшчаюцца скачкамі. Зімой упадаюць у спячку.
Даўж. цела да 26 см, хваста да 30 см. Галава і вочы вял., вушы доўгія, круглаватыя. Пярэднія лапкі маленькія, скакальныя заднія ў 3—4 разы даўжэйшыя, моцныя. Хвост звычайна з кутасікам на канцы, выконвае ролю балансіра пры скачках. Кормяцца пераважна насеннем, цыбулінамі і зялёнымі ч. раслін, насякомымі. Нараджаюць да 8 дзіцянят 1—2 разы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́СНЫ РУХ ЗО́РКІ,
бачнае вуглавое перамяшчэнне зоркі па нябеснай сферы за год. Складаецца з сапраўднага перамяшчэння зоркі і ўяўнага (паралактычнага) зрушэння, якое адлюстроўвае рух Сонечнай сістэмы (разам з Зямлёй) у прасторы. Змена становішча зоркі з гадавым перыядам з прычыны руху Зямлі вакол Сонца (гадавы паралакс) ва У.р.з не ўваходзіць. Звычайна У.р.з. не перавышае сотых доляў вуглавой секунды, радзей дасягае дзесятых доляў і вельмі рэдка цэлых секунд дугі. Найб. У.р.з. — 10",27 у зоркі Барнарда ў сузор’і Змеяносец. Для вызначэння дакладнага У.р.з. вымяраюць каардынаты зоркі праз некалькі дзесяткаў гадоў. Вядомы ўласны рух больш як 250 тыс. зорак. У.р.з. ўлічваюць пры вызначэнні геагр. каардынат на Зямлі, у службе часу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МБРЫЯ (Umbria),
адм. вобласць у Цэнтр. Італіі, на Апенінскім п-ве. Уключае правінцыі Перуджа і Тэрні. Пл. 8,4 тыс.км². Нас. каля 830 тыс.чал. (2000). Адм. цэнтр — г.Перуджа. Рэльеф горны і ўзгорысты. На У. — Умбра-Маркскія Апеніны (выш. да 2478 м). Клімат міжземнаморскі, у гарах умераны. Ападкаў каля 800 мм за год. Гал.р. Тыбр; Тразіменскае возера. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, электраэнергетыка (каскад ГЭС Ле-Мармарэ на р. Веліна і інш.), машынабудаванне (цяжкае), хім., лёгкая (тэкст., гарбарна-абутковая, трыкат., швейная), харч., керамічная. Рамёствы (карункі, вышыўка, вырабы з металу). У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, вінаград, аліўкі. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак. Транспарт чыг. і аўтамабільны, міжнар. турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭ́ЦКІ СПІРТАВЫ́ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1830 як вінакурны з-д у мяст. Урэчча Бабруйскага пав. (цяпер гар. пасёлак Любанскага р-на Мінскай вобл.). Меў вадзяны рухавік, паравы кацёл, 4 печы, горан, 2 кубы, 3 чаны. На ім працавала 7 чал., выраблялася 7400 вёдраў спірту за год. У 1847 для з-да пабудаваны 2-павярховы будынак. Завод неаднаразова рэканструяваўся. У 1982—98 уведзена ў эксплуатацыю новае спіртасховішча, поўнасцю рэканструяваны рэктыфікацыйны цэх, часткова брадзільны; устаноўлены брагарэктыфікацыйная ўстаноўка, 4 брадзільныя чаны, што дазваляе атрымліваць са збожжа спірт высокай якасці («Экстра», «Люкс»). Асн. прадукцыя (2002) — спірт-рэктыфікат; спадарожная — вуглякіслы газ і брага. З 2001 У.с.з. у складзе вытв.-гандл.рэсп. унітарнага прадпрыемства «Мінск Крышталь» на правах філіяла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-КІТА́ЙСКАЕ МО́РА, Дунхай,
паўзамкнёнае мора Ціхага ак. паміж узбярэжжам Усх. Азіі (Кітай) і а-вамі Рукю і Кюсю (Японія). Пл. 836 тыс.км². Зах.ч. мора — мацерыковая водмель, глыбіні якой павялічваюцца на У і ПдУ ад 33—47 м да 150—160 м. Усх.ч. мора — упадзіна, з найб.глыб. 2719 м. Упадае р. Янцзы. Сярэдняя т-ра вады ў лют. 7—16 °C, у жн. 27—28 °C. Салёнасць 30—34,5‰. Прылівы паўсутачныя (да 7,5 м). Клімат мусонны. Тайфуны з мая па кастр. (3—4 на год). Ва ўсх.ч. мора пастаяннае паўн. цячэнне — працяг Паўн. Пасатнага цёплага цячэння. Рыбалоўства. Гал. парты: Шанхай, Ханчжоў, Нінбо, Цзілун (Кітай), Нагасакі (Японія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛЯНКО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 7.5.1956, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «8 сакавіка» (1983), «Вытокі» (1985), «Кожны год ля нашага дома зацвітаюць вяргіні» (1988), «Нязгаснае святло», «Памяці прыгарадных вёсак» (абодва 1989), «Настальгічны сон» (1990), «Ноч чакання», «Правінцыя», «Манастырскі сад» (усе 1991), «Храм» (1992); серыі «Песня бясконцай разлукі», «Белая настальгія» (1992), «Вялікі Пакроў» (1995), «Развітанне. А.Міцкевіч», «Востраў забыцця», «Маладое віно» (1998), «Мелодыя цішыні» (2000), «Успамін» (2001), «Трыумфальная арка», «Спадчына» (абедзве 2002). У карцінах, якія вылучаюцца кампазіцыйнай і каларыстычнай раўнавагай, гісторыю перадае праз глыбокія філас. вобразы ў спалучэнні з сучаснымі матывамі і метафарычнасцю.