◊ не ў свае́ са́ні не садзі́ся — посл. не в свои́ са́ни не сади́сь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грэ́шны, ‑ая, ‑ае; ‑шан, ‑шна.
1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца.Колас.// Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.
2.узнач.вык.Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай.Галавач.
•••
Грэшным чынамгл. чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каардына́ты, ‑нат; адз. каардыната, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1.Спец. Велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы. Сістэма каардынат. Геаграфічныя каардынаты. □ Паведамлялася, што эсмінец вядзе цяжкі бой з варожымі самалётамі.. Шыфрам вызначаліся каардынаты.Кулакоўскі.
2.перан.Разм. Адрас, месцапражыванне ці месцазнаходжанне каго‑н. Засталося толькі выйсці на край лесу, вызначыць свае каардынаты ці можа нават так пазнаць мясцовасць і потым смела ісці ў родную вёску.Шамякін.
[Ад лац. co — разам і ordinatus — упарадкаваны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змагчы́, змагу, зможаш, зможа; пр. змог, змагла, ‑ло; зак., звычайназінф.
Здолець зрабіць што‑н. — Стаць разведчыцай ты зможаш у любы момант, калі гэта спатрэбіцца.Шамякін.Дрэвы забылі пра буры і страты, Раны свае загаіла зямля. Толькі нічога забыць не змагла ты, Памяць мая!Танк.// Атрымаць магчымасць зрабіць што‑н. Далёкая мілая мама, Я знаю — каб толькі змагла, Не зёлкамі ты, а рукамі Бяду б ад мяне адвяла.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Заўпарціцца, уперціся. [Янка] зацяўся як камень і маўчыць.Дамашэвіч.[Саўка] зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі.Колас.
2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці. Зацяўся хлопец, сціснуў зубы, Каб сэрца болі заглушыць.Колас.// Затаіць злосць на каго‑н. З таго моманту, як у [Васілёва] сэрца запала падазронасць на Аўгінню.., ён зацяўся на яе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)