2.узнач.прым. Які добра ўварыўся, разварыўся. Ад кашы-канцэнтрату пахла лаўровым лістам і тлушчам, разваранай грэчкай і прыемным яловым дымам.Асіпенка.Ясачка любіла піць развараную макуху.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саф’я́н, ‑у, м.
Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка.Ус.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго.
Разм. Даць спагнанне за якую‑н. правіннасць; моцна набіць. Узгрэць за свавольства. □ [Сушкевіч] добра-такі ўзгрэў мяне, не надта выбіраючы выразы.Радкевіч.[Кудравец:] — Ну, вы [хлопцы] мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
go with
а) хадзі́ць з кім (заляца́цца)
б) пасава́ць да чаго́; падыхо́дзіць
The hat goes well with the dress — Капялю́ш до́бра пасу́е да суке́нкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЫШ’ЯКУ́ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць мыш’як. Найб. шырока выкарыстоўваюць аксіды і халькагеніды мыш’яку, арсеніды і шматлікія мыш’якарганічныя злучэнні.
Мыш’яку аксіды — злучэнні мыш’яку з кіслародам. Сэсквіаксід (мыш’яковісты ангідрыд ці белы мыш’як) As2O3 — белае цвёрдае рэчыва. Пры растварэнні ў вадзе ўтварае не вылучаныя ў свабодным стане ортамыш’яковістую H3AsO3 і металамыш’яковістую HAsO2 к-ты; пры ўзаемадзеянні са шчолачамі ўтварае арсеніты. Тэхн. атрымліваюць акісляльным абпалам сульфідных мінералаў мыш’яку. Выкарыстоўваюць для атрымання мыш’яку і яго злучэнняў, кансервавання скуры і футра, у вытв-сці аптычнага шкла, як інсектыцыд і некратызавальны лек. сродак. Аксід мыш’яку(V), ці мыш’яковы ангідрыд As2O5 — бясколерныя крышталі. Пры награванні раскладаецца на As2O3 і кісларод. Добра раствараецца ў вадзе, утварае ортамыш’яковую к-ту H3AsO4, солі якой наз.арсенатамі. Выкарыстоўваюць як гербіцыд, антысептык для прамочвання драўніны. Мыш’яку гідрыд (арсін, мыш’яковісты вадарод) AsH3 — газ без колеру і паху (часам мае часночны пах, абумоўлены наяўнасцю прадуктаў частковага акіслення AsH3). Пры т-ры каля 500 °C раскладаецца. Выкарыстоўваюць для атрымання мыш’яку высокай чысціні, легіравання паўправадніковых матэрыялаў мыш’яком. Мыш’яку халькагеніды, злучэнні мыш’яку з серай — сульфіды As2S3 (у прыродзе — мінерал аўрыпігмент), As4S4 (мінерал рэальгар), As4S3 (мінерал дымарфіт) i As2S5, з селенам — селеніды As2Se3 і As4Se4, з тэлурам — тэлурыд As2Te3. Усе халькагеніды, акрамя As2S5 (аморфнае рэчыва аранжавага колеру, крышталізуецца пад высокім ціскам), крышт. рэчывы. Устойлівыя ў паветры, не раствараюцца ў вадзе, добра раствараюцца ў растворах шчолачаў. As2S3, As2Se3 i As2Te3 — паўправаднікі. Атрымліваюць сплаўленнем элементаў у вакууме ці інертным асяроддзі. Выкарыстоўваюць як кампаненты халькагеніднага шкла, для вырабу валаконных святлаводаў у інфрачырв. вобласці спектра і інш. Усе растваральныя ў вадзе і слабакіслым асяроддзі (напр., страўнікавы сок) М.з. надзвычай атрутныя; злучэнні As(III) больш атрутныя за злучэнні As(V), асабліва небяспечныя AsH3 і AS2O3. ГДК мыш’яку і М.з. у паветры (у пераліку на мыш’як) 0,5 мг/м³, для AsH3 — 0,1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
незале́жна,
1.Прысл.да незалежны (у 1 знач.). У гутарцы з малазнаёмымі людзьмі .. [рэдактар] трымаўся незалежна, любіў ужыць такое слова або сказ, каб паказаць сябе чалавекам самабытным, непадобным да іншых і ў той жа час жартаўлівым і аптымістычным.Колас.
2.узнач.прыназ.(успалучэнніз «ад»). Нягледзячы на што‑н., не прымаючы пад увагу чаго‑н.; насуперак чаму‑н. Іван любіў бачыць вакол сябе людзей, незалежна ад таго, былі гэтыя людзі яго знаёмыя ці сустракаў іх першы раз у жыцці.Шахавец.[Ярохін:] — Усё добра, што добра канчаецца, незалежна ад таго, як яно пачыналася.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспява́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Спяваць некаторы час. Дзядзька ківае сам сабе галавою і заводзіць [песню].. Паспяваў трохі і кінуў, а, можа, яму Шугай Міхалка перашкодзіў, ідучы насустрач.Колас.Соня была сярод спевакоў. Соню хлебам не кармі, а дай паспяваць.Лось.
паспява́ць2, ‑ае.
Незак.да паспець 1.
паспява́ць3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да паспець 2.
2.Добра, паспяхова вучыцца; не адставаць. Ніна ведала, што Коля добра паспяваў па матэматыцы, таму дырэктар і параіў яму паступіць у тэхнікум.Сіўцоў.[Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ла́цвіна1 ’лата’ (Нас.), укр.закарп.латеа, рус.смал., бран., кур., арл.латвійца, палаб.lotvd, н.-луж.łatwa, славен.lȃtva, харв. (у Венгрыі) latva ’тс’. Прасл.latva, laty. Да лата2. -й‑аснова сведчыць пра вельмі ранняе запазычанне з с.-в.-ням.latte, late (Слаўскі, 5, 37–38, а таксама Шустар-Шэўц, 10, 765).
Ла́цвіна ’дабро’, ’добра’ (Бяльк.). Адпрыслоўнас ўтварэнне. Да латва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ганашы́ць ’начыста ашчыпваць’ (Шат.), ’спешна прыгатоўваць; прыспешваць; спяшыць’ (Касп.). Фармальна добра адпавядае рус.гоноши́ть ’клапатліва займацца якой-н. справай; гатаваць, прыгатоўваць; рабіць што-н. хутка, старанна і г. д.’ (гл. СРНГ, 7, 10–11). Адносна гэтых слоў гл. Фасмер (1, 437438), дзе прыводзяцца розныя версіі (у асноўным малаверагодныя; больш-менш пераконвае ідэя Кіпарскага аб зыходным гон‑ з суфіксацыяй, аналагічнай суфіксацыі ў слове копошиться).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ато́жылак ’парастак’; у іншым словаўтваральным афармленні: атожалля (Янк. Мат.); атожылле (КТС); атожилка (Яруш.). З літ.atãžala ’парастак’ (часцей atžalà, не выключана і *atóžala). Формы з ‑ы‑ замест ‑а‑ ў ненаціскной пазіцыі адлюстроўваюць народнаэтымалагічнае атаясамленне з коранем жыць, словам жыла, адкуль і значэнне ’адгалінаванне геалагічнай жылы’, паралельнае рус.отжилок. Літоўскае слова добра тлумачыцца з прэфіксальнага at‑ (ata‑, ato‑) і карэннага žãlias ’зялёны’.