ДУДЗЯ́К Аляксандр Іванавіч (н. 23.9.1949, г. Канатоп, Украіна),
бел.вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі высокага ціску. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1973). З 1978 у БПАНавук. даследаванні па праектаванні апаратаў высокага ціску і распрацоўцы тэхнал. працэсаў атрымання штучных алмазаў, кубічнага нітрыду бору і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
К вопросу об оптимизации конфигурации камер высокого давления (разам з Г.М.Ждановічам) // Порошковая металлургия. Мн., 1982. Вып. 6. Исследование возможности увеличения стойкости пресс-форм высокого давления (у сааўт.) // Техника и технология высоких давлений. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЛАЎ Андрэй Васілевіч (н. 21.10.1924, С.-Пецярбург),
бел.вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1964), праф. (1966). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд.ін-т (1949). З 1944 следчы пракуратуры Ленінграда. У 1954—58 выкладчык Ленінградскага ун-та. З 1958 у БДУ, у 1966—89 заг. кафедры крыміналістыкі, з 1989 выкладчык гэтай кафедры. Даследуе праблемы тэорыі суд. доказаў і метадалогіі крыміналістыкі, суд. псіхалогіі, суд. экспертыз, навук. арганізацыі дзейнасці следчых органаў. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка па крыміналістыцы (1996).
Тв.:
Судебная психология. 2 изд. Мн., 1975;
Тактические операции при расследовании преступлений. Мн., 1979;
Основы расследования преступлений, совершенных должностными лицами. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБІ́НСКІ Мікалай Уладзіслававіч (30.8.1899, г. Чарнігаў, Украіна — 22.4.1988),
бел.вучоны ў галіне эканомікі. Д-рэканам.н. (1971), праф. (1961). Засл. дз. нав.БССР (1972). Скончыў Усесаюзны завочны фін.-эканам.ін-т (1932). З 1932 у Куйбышаўскім планавым ін-це. У 1947—87 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1964 заг. кафедры эканам. аналізу і механізацыі ўліку. Даследаваў праблемы павышэння эфектыўнасці вытв-сці ў прамысловасці, тэорыі эканам. аналізу і бухгалтарскага ўліку.
Тв.:
Вопросы теории экономического анализа. М., 1973;
Основные направления повышения эффективности производства в промышленности. Мн., 1976 (разам з В.Г.Храпчанкавым);
Анализ экономики промышленного предприятия. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІЯЗА́РАЎ Юрый Рыгоравіч (н. 22.5.1933, Баку),
бел.вучоны ў галіне нафтахіміі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Скончыў Азерб.індустр.ін-т (1956). З 1962 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хім. складу і тэхнал. уласцівасцей бел. нафты, каталітычных сістэм для перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны. Распрацаваў комплексную схему рацыянальнай перапрацоўкі нафты бел. радовішчаў, каталітычныя сістэмы для вытв-сці капралактаму, ачысткі прамысл. газавых выкідаў.
Тв.:
Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (разам з М.С.Казловым, У.І.Куліковым);
Гетерогенпо-каталитическая изомеризация углеводородов. Мн., 1989 (разам з М.Ф.Саўчыцам, Э.Я.Усцілоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎГЕ́НІКА (ад грэч. eugenēs добрага роду),
вучэнне аб спадчынным здароўі чалавека, шляхах яго захавання і паляпшэння. Прынцыпы Е. сфармуляваў англ.вучоны Ф.Гальтан (1869), які прапанаваў вывучаць тыя фактары, што могуць палепшыць спадчынныя якасці (генет. перадумовы фіз. і псіхічнага здароўя, разумовых здольнасцей, адоранасць) будучых пакаленняў. Ідэі Е. нярэдка выкарыстоўвалі для апраўдання расізму і генацыду. У сучаснай навуцы многія праблемы Е., асабліва барацьба са спадчыннымі захворваннямі, вырашаюцца ў рамках генетыкі чалавека, яго экалогіі, у т. л.мед. генетыкі. Ад ідэі паляпшэння генет. здароўя людзей Е. перайшла пераважна да задач яго захоўвання. Гл.Медыка-генетычнае кансультаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛІ́БА Барыс Мікалаевіч (1.10.1949, г. Ходараў, Украіна),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1970). З 1972 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (з 1993 заг. кафедры эканомікі). Даследуе праблемы рыначнага гасп. механізму, інтэнсіфікацыі і павышэння эканам. эфектыўнасці вытв-сці на прадпрыемствах ляснога комплексу ва ўмовах розных форм уласнасці.
Тв.:
Эффективность ведения лесного хозяйства Белоруссии. Мн., 1986;
Повышение эффективности использования лесосырьевых ресурсов БССР. Мн., 1989 (у сааўт.);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов в лесхозах Беларуси. Мн., 1993 (разам з А.Д.Янушкам, М.М.Санковічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК Валерый Іванавіч (н. 25.7.1949, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). У 1973—76 выкладчык Грозаўскай школы-інтэрната (Капыльскі р-н Мінскай вобл.). З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1992 вучоны сакратар). Даследуе дэкар.-прыкладное мастацтва. Аўтар кніг: «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Традыцыі і наватарства ў беларускім савецкім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве» (1985) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996 (за ўдзел у выданні «Гісторыі беларускага мастацтва», т. 1—6, 1987—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН АЛЬ-ХАЙСА́М Абу Алі аль-Хасан ібн аль-Хасан (латынізаванае Альгазен; Alhazen; 965, г. Басра, Ірак — каля 1039),
арабскі вучоны. Жыў і працаваў у Каіры (Егіпет). Навук. працы ў галіне фізікі, астраноміі, матэматыкі, медыцыны і філасофіі. У рукапісным трактаце «Скарб оптыкі» (7 кн., перакладзены на лац. мову ў 12 ст., выд. ў 1572) выклаў найб. поўна на той час фізіял. і геам. оптыку, апісаў будову вока, прапанаваў тэорыю зроку, выказаў меркаванне аб тым, што святло распаўсюджваецца з канечнай скорасцю. Правёў грунтоўны аналіз «Асноў» Эўкліда.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 28—34.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НЧАНКА Валянцін Мацвеевіч (н. 7.5.1937, в. Александрыя Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і біяфізікі раслін. Д-рбіял.н. (1977), праф. (1995). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1960 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1977 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах фотасінтэзу (у сувязі з мінер. жыўленнем і вільгацезабеспячэннем, прадукц. працэсам), па малекулярна-мембранных механізмах рэгуляцыі.
Тв.:
Фотосинтез и структурное состояние хлоропластов. Мн., 1974;
Регуляция функций мембран растительных клеток. Мн., 1979 (разам з У.М.Юрыным, Ст.Г.Галакціёнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПА́ЦЬЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (30.6.1911, г. Растоў, Расія — 8.8.1969),
бел.вучоны-генетык і селекцыянер. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рс.-г.н. (1959), праф. (1960). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1934). У 1948—61 заг. кафедры пладаводства БСГА, з 1961 заг. аддзела радыяцыйнай генетыкі Ін-та біялогіі АН Беларусі, з 1962 у Бел. ун-це. Навук. працы па селекцыі, насенняводстве садова-агародных культур, дыферэнцыйнай сістэматыцы раслін. Вывеў некалькі сартоў памідораў.
Тв.:
Частная селекция овощных культур. Мн., 1965;
Овощные растения земного шара. Мн., 1966;
Помология БССР Атлас плодов яблони. Мн., 1972 (у сааўт.).