Ке́бка ’пячурка ў печы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. кабиця ’круглая яма пад ганчарнай печчу, летняя кухня’, рус. кабица ’летняя кухня, будка сабакі, логава зайца’. Укр. ков‑ биця ’наглыбленне для попелу ў печы’, кобиця ’паглыбленне пад прыпечкам’. Украінскае слова не мае надзейнай этымалогіі. Запазычанне з тур. kabig ’вялікі кол’ неверагодна па значэнню, са шв. kabyss ’камбуз’ — па гісторыка-культурных прычынах (гл. ЕСУМ, 2, 332, 481). Бел. кебка ў гэтых этымалогіях не ўлічваецца. Існуе, аднак, рус. кибитка ў значэнні ’цагляны каркас рускай печы, у якую складаюць гаршкі пасля абпалу’. Апошняе значэнне супадае з першым значэннем укр. кабиця. Адсюль можна меркаваць, што крыніцай разглядаем!^ слоў і рус. кибитка была тая ж цюркская лексема ki‑ bił, käbii ’будка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапага́нда ’распаўсюджванне ў масах і тлумачэнне ідэй, ведаў, вучэння’ (ТСБМ). Запазычанне пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 239) з рус. пропага́нда (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 77). У рус. мове праз ням. Propaganda або франц. propagande з новалац. congregātiō de propaganda fidē — назвы арганізацыі для распаўсюджання каталіцкай веры, якая была заснавана папам Урбанам VII у 1263 г. (Фасмер, 3, 376); паводле Банькоўскага (2, 784) — папам Грыгорыем XV у 1622 г. для падтрымкі каталіцтва ў заморскіх калоніях Іспаніі, Партугаліі і Францыі з мэтай абмежавання рэлігійных уплываў з боку Англіі і Галандыі (валодала значнымі фінансавымі сродкамі, прызначанымі для гэтай мэты). Далей слова узыходзіць да лац. propago (родн. з propaginis) ’парастак, атожылак’, г. зн. уласна ’размнажэнне’ (Голуб-Ліер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумне́нне ’няўпэўненасць; няпэўнасць, недавер’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. сумненье (XV ст., КГС). Укр. сумні́ння, рус. сомне́ние*сумнѣние, куды была ўведзена прыстаўка со‑ з ц.-слав.Фасмер, 3, 716), стараж.-рус. сумьнѣние, польск. sumienie, ст.-польск. sǫmnienie, пазней sumnienie, балг. съмне́ние ’сумненне, падазрэнне’, ст.-слав. сѫмьнѣние ’тс’. З першаснага *sąmnienie, аддзеяслоўнага дэрывата ад прасл. *sǫmьněti ’мець сумненне, працівіцца, супраціўляцца’, параўн. укр. сумни́тися, ст.-рус. сумьнѣтися, ст.-польск. sǫmnieć się ’сумнявацца’, серб.-харв. súmnjati ’сумнявацца, падазраваць’, якое ад прасл. *sǫmьną, дэрывата ад прасл. *sъ‑mьněti ’думаць; сумнявацца, падазраваць’; гл. сум (Бязлай, 3, 31; Борысь, 586; Фасмер, там жа; ЕСУМ, 5, 474–475). Басай–Сяткоўскі (Słownik, 350) бачаць тут кальку лац. con‑scientias‑umnienie. Параўн. сумна1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілю́зія, ‑і, ж.

Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў; прыняцце ўяўнага за сапраўднае. Аптычная ілюзія. □ Ілюзія руху была настолькі вялікая, што ад хуткасці зацінала дыханне. Мележ. У сляпым жа палёце не відаць лініі далягляду, зрок не правярае самаадчування, і лётчыку часамі здаецца, што самалёт ідзе з наборам вышыні або хіліцца набок. Гэта ілюзіі. Алешка. // Уражанне, бачнасць чаго‑н. Наяўнасць у пакоі некалькіх люстраў — вялікае трумо, люстра ў шафе і вялікі трэльяж каля ложка на начным століку, а таксама мноства крыштальных рэчаў — стваралі ў пакоі ілюзію празрыстасці. Рамановіч. Ілюзія мацярынства была такой моцнай, што часам і сама яна [Таццяна] цвёрда верыла, што Віця — яе сын. Шамякін. // Памылковае ўяўленне аб чым‑н.; надзея на што‑н., пазбаўленая рэальных падстаў. Народніцкія ілюзіі. Цешыць сябе ілюзіямі. Паддавацца ілюзіям. □ Так былі развеяны марныя ілюзіі добрага і дастойнага чалавека, нібыта ён пісьменнік. Лужанін.

[Фр. illusion — зманлівае ўяўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустата́, ‑ы, ДМ ‑стаце; мн. пустоты, пустот, ж.

1. Якасць і ўласцівасць пустога (у 1–3 знач.); адсутнасць каго‑, чаго‑н. дзе‑н. Абсалютная пустата. □ На процілеглым канцы вёскі гучна разліваўся сабачы брэх у пустой цемрадзі задворкаў. Гэтая пустата і зацятасць зімняй цішыні прыдавала афарбоўку нейкай асаблівай распадлівасці заложнаму гаўканню.. сабакі. Колас.

2. Пустая, нічым не запоўненая прастора. Круг хіснуўся, павярнуўся і вываліўся ў пячору. Віцева рука бесперашкодна прасунулася ў пустату. Шыцік.

3. перан. Стан душэўнай спустошанасці; адсутнасць усякіх імкненняў, інтарэсаў. Пустата была ў сэрцы, у мозгу, ніводнай думкі і ніякага адчування, адна чарната, як у бездані. Шамякін. Хоць сэрца білася моцна, у грудзях была халодная пустата. Самуйлёнак.

4. Спец. Пустое месца ў сярэдзіне суцэльнага матэрыялу, рэчыва.

•••

Тарычэлева пустата — а) беспаветраная прастора ў трубцы барометра над ртуццю (ад імя італьянскага фізіка 17 ст.); б) перан. (жарт.) поўная адсутнасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ува́жлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да чаго‑н., робіць што‑н. з увагай (у 1 знач.). Уважлівы вучань. Уважлівы слухач. □ [Валік] быў уважлівы на ўроках, добра вучыўся, вызначаўся надзвычайнай акуратнасцю. Ваданосаў. [Мацей:] — Рыбак, браце, павінен быць кемлівы, уважлівы да ўсяго. Ляўданскі. // Які выказвае ўвагу (у 1 знач.); пільны. Уважлівыя вочы. □ Пакуль Ніна Пятроўна гаварыла,.. [Казімір] міжвольна акінуў яе ўсю ўважлівым позіркам. Краўчанка. // Які робіцца, выконваецца з увагай; старанны. Уважлівае вывучэнне матэрыялаў з’езда. Уважлівае назіранне за ростам раслін.

2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы, клапатлівы. Трэба быць больш уважлівым да чалавека, хто б ён ні быў. Колас. Надзя была вельмі ўважлівая да брата, заўсёды адчувала і разумела яго перажыванні, супярэчнасці ў думках і імкненнях. Кулакоўскі. Цяпер Ніна ўжо не адыходзіла больш ад Алеся, была ўважлівай і ласкавай. Шыцік.

3. Які можа быць прыняты пад увагу; дастатковы для апраўдання. Уважлівыя прычыны. Уважлівы довад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

межава́ць, мяжую, мяжуеш, мяжуе; незак.

1. Разм. Тое, што і межавацца (у 1, 2 знач.). Той куток Беларусі, дзе я нарадзіўся, межаваў некалі па Дзвіне з Заходняй Беларуссю, якая ў той час была акупіравана Панскай Польшчай. Хадкевіч. Для чалавека любой эпохі падарожжа ў космас будзе рамантыкай, якая мяжуе з летуценнем. Шыцік. Мяжуе гора з добрай радасцю... Панчанка.

2. што. Вызначаць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млын, ‑а, м.

1. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

2. Прадпрыемства, на якім мелюць збожжа; будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу збожжа. Паравы млын. Ветраны млын. □ На беразе Марачанкі сярод поплаву відна была будыніна — вадзяны млын. Лобан. Рачулка чыстая з-за млына Цячэ праз травы і камлі. Лось.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый гл. ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пако́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і пакарпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Узрыць, ускапаць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Свінні пакорпалі навокал [агароджы] зямлю, першая ад разгароджанага месца града была здрасавана ўшчэнт. Чорны.

2. Корпаць (карпаць) некаторы час. Стары рыбак пакорпаў галінкай абгарэлае сучча ў вогнішчы — проста так, ні для чаго, — і пачаў [расказваць]... В. Вольскі. [Мароз] выняў з шуфляды запалку, пакарпаў ёю ў люльцы. Лобам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несамаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін. Колас. Хлопец.. нізкарослы, несамавіты на выгляд, а вытрымка ў яго такая, што кожны можа пазайздросціць. Кулакоўскі.

2. Не зусім добры; дрэнны. Несамавіты настрой. □ Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая: то грузлі ў балоце, то прабіваліся праз гушчары. Мележ. // Які не заслугоўвае пахвалы, адабрэння; непрыгожы. Несамавіты ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)