1.Такі, у якім або на якім шляхам стэрылізацыі знішчаны мікраарганізмы. Стэрыльны бінт. Стэрыльны шпрыц. □ На другім паверсе, у асобным пакоі, сястра памагла .. [Ярашу] надзець стэрыльны халат, шапачку, павязку і палатняныя бахілы вышэй калень.Шамякін.
2. Які стаў бясплодным у выніку стэрылізацыі (у 2 знач.).
[Лац. sterilis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўсма́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Трохі тоўсты, таўставаты. І з чым нос дзядзькаў параўнаць. Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты.Колас.
2. Поўны, моцна складзены (пра чалавека). Каржакаваты хлопец, гэтакі таўсматы здаравяк, гаварыў з раздум’ем.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Такі, аб якім загадзя ўмовіліся, назначаны па ўгавору. [Асігнацыі] акуратна пералічылі. Усё аказалася ў парадку, роўна дзвесце тысяч, як і было ўмоўлена.Лынькоў.Усе [патрыёт] сабраліся на ўмоўленым месцы — на Суражскім рынку.Новікаў.Міша чакаў партызан. А тыя пазніліся. А можа не падышоў умоўлены час?Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фартэ́ль, ‑ю, м.
Разм. Тое, што і фортэль. Можа праз гэтыя свае думкі я сёння такі фартэль выкінула, што зараз самой трохі сорамна і смешна.Шамякін.Грыгоніс і Ільінскі заўсёды знаходзілі яркія тыповыя дэталі, умелі выкінуць на сцэне вясёлы фартэль, чым выклікалі ў гледача бурнае захапленне.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыга́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цыганоў, які належыць ім. Цыганская мова. □ Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар.Лынькоў.
2.Такі, як у цыганоў. Цыганская натура. Цыганскае жыццё. □ Каранасты, з густой цыганскай чупрынай, Алёша меў падабенства да бацькі.Дуброўскі.
•••
Цыганскі дожджгл. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтрабе́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Накіраваны ў час руху ад цэнтра да перыферыі; проціл. цэнтраімклівы. Цэнтрабежная сіла.//Такі, дзеянне якога заснавана на руху ад цэнтра да перыферыі. Цэнтрабежны апарат. Цэнтрабежная помпа.
2. Які праводзіць узбуджэнне ад цэнтральнай нервовай сістэмы да розных органаў (пра нервы). Цэнтрабежныя нервовыя валокны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрэйкбрэ́хер, ‑а, м.
У капіталістычных краінах — той, хто працуе ў час забастоўкі і гэтым самым перашкаджае яе правядзенню. Штрэйкбрэхеры з гарачкі кінуліся з каламі на забастоўшчыкаў, але тут атрымалі такі адпор, што, паўгінаўшы галовы, сталі ўцякаць, хто куды.Пестрак.//перан. Пра здрадніка інтарэсам рабочага класа. Штрэйкбрэхеры рэвалюцыі.
[Ням. Streikbrecher ад Streik — забастоўка, стачка і brechen — ламаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРА́ДАВАЕ ПЕ́ЧЫВА адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. На Беларусі ім сустракалі і частавалі гасцей, бралі ў поле, едучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам-павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне такі пірог наз. скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзяжы свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прэснае (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі, праснак. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі прысутным за жалобным сталом. На Каляды пяклі жытнія пірагі-каляднікі, якімі абдорвалі калядоўшчыкаў. На саракі выпякалі 40 піражкоў (птушкі з цеста, галушкі, варэнікі) з макам або з фасоляй (іх называлі саракі, жаваронкі, бапкі). У вялікі пост пяклі храсцы-крыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, едучы сеяць. На Благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на Вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Палессі на Юр’я пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта, у Бярозаўскім р-не гатавалі піражок-юрок і клалі ў жыта (калі жыта яго не закрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай). У некаторых мясцінах на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы рабілі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні Купалля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КТАРНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,
раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца дзеянні над вектарамі і іх уласцівасці. Яго развіццё ў 19 ст. выклікана патрэбамі механікі і фізікі. Пачалося з даследаванняў У.Гамільтана і Г.Грасмана па гіперкамплексных ліках. Падзяляецца на вектарную алгебру і вектарны аналіз.
Вектарная алгебра разглядае лінейныя дзеянні над вектарамі (складанне, адніманне вектараў, множанне вектараў на лік), а таксама скалярны здабытак, вектарны здабытак і змешаны здабытак вектараў. Сума
вектараў і — вектар, праведзены з пачатку да канца , калі канец і пачатак супадаюць. Складанне вектараў мае ўласцівасці:
;
;
;
; дзе — нулявы вектар, — вектар, процілеглы вектару (гл.Асацыятыўнасць, Камутатыўнасць). Рознасць вектараў і — вектар такі, што
; рознасць ёсць вектар, які злучае канец вектара з канцом вектара , калі яны адкладзены з аднаго пункта. Здабыткам вектара на лік α наз. вектар α , модуль якога роўны
і які накіраваны аднолькава з вектарам , калі α > 0, і процілеглы пры α < 0. Калі α = 0 ці , то α = . Уласцівасці множання вектара на лік:
;
;
;
. Пры каардынатным заданні вектараў розным дзеяннем над вектарамі адпавядаюць дзеянні над іх каардынатамі. У вектарным аналізе вывучаюцца вектарныя і скалярныя функцыі аднаго ці некалькіх аргументаў і дыферэнцыяльныя аперацыі над гэтымі функцыямі (гл., напр., Градыент, Дывергенцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВАЯ І ФІЗІ́ЧНАЯ ПРА́ЦА,
узаемазвязаныя і ўзаемазалежныя віды мэтанакіраванай дзейнасці людзей у выглядзе затрат інтэлектуальнай, разумовай або фіз. энергіі чалавека ў працэсе стварэння матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Падзел працы на разумовую і фіз. адбыўся ў старажытнасці і абумоўлены развіццём прадукц. сіл грамадства, якія дазвалялі невялікаму слою людзей (жрацам, правадырам і інш.) не займацца непасрэдна здабываннем сродкаў для свайго існавання — фіз. працай. У выніку разумовая праца стала прывілеяй асобных сац. слаёў — брахманаў у Стараж. Індыі, свабодных грамадзян у Стараж. Грэцыі і інш. Паводле утапічнай мадэлі ідэальнай дзяржавы Платона, разумовай працай мелі права займацца толькі яе кіраўнікі — філосафы. Супярэчнасць паміж гэтымі відамі працы са старажытнасці мела сац. карані, набыла антрапалагічныя і сац.-псіхал. аспекты і праходзіць праз усю гісторыю чалавецтва, своеасабліва праяўляецца ў розныя гіст. эпохі. Аднак такі падзел працы адыграў і пазітыўную ролю ў развіцці грамадства: вызвалены ад неабходнасці займацца паўсядзённай фіз. працай, пэўны сац. слой людзей атрымаў матэрыяльныя сродкі і магчымасць сканцэнтраваць энергію менавіта на разумовай працы, што дазволіла развіць інтэлект і стварыць складаны і важны прадукт мысліцельнай дзейнасці, які знайшоў увасабленне ў архітэктуры, мастацтве, музыцы, паэзіі і г.д. Самым значным дасягненнем работнікаў разумовай працы сталі навук.веды. У перыяд усталявання рыначных адносін сфарміравалася інтэлігенцыя — сац. слой людзей, разумовая праца для якіх стала прафес. родам заняткаў. Станоўчы ўплыў на развіццё разумовай працы зрабіла прамысл. рэвалюцыя, якая ахапіла прам-сць, сельскую гаспадарку і значна паўплывала на фіз. працу. Найб. дынамічнае развіццё разумовая праца атрымала ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая запатрабавала ад чалавека развітога мыслення, глыбокіх навук. ведаў і высокага ўзроўню кваліфікацыі — інтэлектуальнай працы. Праблема суадносін Р. і ф.п. захоўваецца і ў постіндустрыяльным грамадстве.