ГУЛЕ́ВІЧ (Фёдар Фёдаравіч) (н. 14.8.1952, г. Маладзечна),
бел. акцёр цырка, клоун. Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў студыю пры Мінскім дзярж. цырку (1969). Акцёр Саюздзяржцырка (з 1992 Расдзяржцырк). Выступае ў дуэце з А.Варанецкім як дывановы клоун (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове бел. фальклору). У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Варанецкім) многіх клаунад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДАЯ́Н (Аляксандр Арсенавіч) (н. 24.5.1925, с. Хот Гарыскага р-на, Арменія),
бел. матэматык. Канд. фізіка-матэм. н. (1965), праф. (1983). Скончыў Азерб.ун-т (1955). З 1966 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па тэнзарным аналізе і рыманавай геаметрыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и геометрия. Мн., 1989 (разам з У.А.Дударэнкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА (Святлана Уладзіміраўна) (н. 18.9.1963, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1982), Бел.АМ (1991). Разнастайная па тэматыцы творчасць пабудавана на кантрастах: работы ў алеі яркія, дынамічныя (трыпціх «Музыканты», «Сасуд», абедзве 1995), у тэмперы — больш мяккія, у блакітна-бірузовым, ружова-пастэльным каларыце (трыпціх «Стыхіі», 1994, «Эўрыдыкі» 1997). Свет створаных ёй вобразаў непаўторны, сімвалічны і сведчыць пра пошук уласнай адметнай стылістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 20.3.1952, в. Забалацце Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Вучыўся ў БСГА (1969—71), скончыў БДУ (1983). Працаваў у прэсе (1973—83), на Бел. тэлебачанні (1983—87). Друкуецца з 1968. Асн. матывы паэзіі — жыццё сучасніка. любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды, праблемы гар. і сял. побыту (зб-кі «Ранак поўніцца жыццём», 1977, «Нязжатае поле», 1982, «На падкове дарог», 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎНЯ́К (Расціслаў Міхайлавіч) (н. 6.10.1939, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Канд. фізіка-матэм. н. (1972), праф. (1993). Скончыў БДУ (1964). З 1969 ў Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання дынамічнымі сістэмамі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Высшая математика. Мн., 1993 (разам з А.А.Карпуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫВЕ́ БЕЛАРУ́СЬ!»,
часопіс. Орган Саюза беларускай моладзі (СБМ). Выдаваўся пры падтрымцы акупац. улад у ліп. 1943 — жн. 1944 у Мінску на бел. мове. Асвятляў мэты і задачы арг-цыі, палажэнні арганізац. і страявога статута СБМ, інфармаваў пра семінары, нарады і інспекцыйныя паездкі кіраўнікоў СБМ. Сярод публікацый нарысы па гісторыі Беларусі, вершы і песні бел. аўтараў, антысав. і антысеміцкая публіцыстыка. Выйшла 12 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛКІН (Барыс Дзмітрыевіч) (15.3.1895, Гастынскае лясніцтва, Варшаўская губ., Польшча — 5.3.1979),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1931). Засл. лесавод Беларусі (1965). Скончыў Петраградскі лясны ін-т (1917). У 1946—79 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па біялогіі, дэндралогіі, экалогіі і тыпалогіі лесу, біял. меліярацыі, водаахоўнай ролі, праблемах павышэння прадукцыйнасці лясоў.
Тв.:
Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Васіль Кірылавіч) (24.8.1886, г. Ладзейнае Поле Ленінградскай вобл., Расія — 12.3.1967),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1948), праф. (1926). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Ленінградскі лясны ін-т (1923). З 1926 у БСГА, з 1930 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па лесаўпарадкаванні і таксацыі лесу.
бел. харавы дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948, клас А.Ягорава). З 1949 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У 1950—63 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё, які пад яе кіраўніцтвам дасягнуў высокага маст. ўзроўню. Сярод яе вучняў М.Дрынеўскі, А.Кагадзееў, А.Лукомскі, Т.Дзядзюля, Л.Іконнікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НСКАЯ (Таіса Паўлаўна) (н. 11.5.1921, г. Самара, Расія),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рбіял.н. (1971). Скончыла Маскоўскую вет. акадэмію (1949). З 1960 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях штучнага асемянення жывёлы. Прапанавала спосаб вызначэння апладняльнай здольнасці спермы, метады яе крыякансервавання.
Тв.:
Глубокое замораживание спермы сельскохозяйственных животных. Мн., 1972;
Физиологические основы рационального использования производителей сельскохозяйственных животных. Мн., 1975 (разам з В.С.Антанюком).