князь пінскі. Сын пінскага кн.Уладзіміра. У 1262 разам са старэйшымі братамі пінскімі князямі Фёдарам Уладзіміравічам і Дзямідам віншаваў у Неблі галіцка-валынскага кн. Васільку Расціславіча з перамогай над літоўцамі. З нагоды смерці (паводле М.Грушэўскага, у 1288/89), Ю.У. характарызуецца летапісцам як «кроткый, смиреный, правдивый». Апошні вядомы пінскі князь з дынастыі Ізяславічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭБС (Krebs) Эдвін (н. 6.6.1918, г. Лансінг, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Ілінойскі ун-т (1940) і мед. школу Вашынгтонскага ун-та (1943). З 1948 у Вашынгтонскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі біяхім. рэакцый у клетках. Разамз Э.Фішэрам адкрыў шэраг ферментаў, што зваротна фасфарыліруюць бялкі. Нобелеўская прэмія 1992 (з Фішэрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІВА́,
горад ва Узбекістане, у Харэзмскім вілаеце. Размешчаны ў Харэзмскім аазісе, на канале Палван. Каля 50 тыс.ж. (1999). Прам-сць: лёгкая (бавоўнаачышчальная, дывановая, швейная). вытв-сць керамікі і сувеніраў. Х. — горад-музей архітэктуры Харэзма (пераважна 19 — пач. 20 ст.): цытадэль Куня-арк, рабад Дышан-кала, запаведнік Ічан-кала (палац Таш-Хаўлі) і інш.
Паводле археал. звестак, засн. на рубяжы нашай эры. Назву атрымала ад стараж. калодзежа Хейвак (да 18 ст. горад наз. Хівак). дзе ў старажытнасці праходзіў гандл. шлях. што звязваў Усход і Захад. Зпач. 4 ст.н.э.разамзХарэзмам у складзе перс. дзяржавы. Горад быў абнесены крапасной сцяной. У 712 заваявана арабамі, у 1221 — манголамі, у 1388 — Цімурам. З 16 ст. да 1920 — сталіца Хівінскага ханства. У 1740 Х. зруйнавана Надзір-шахам. У 1873 узята рас. войскамі і разамз усім Хівінскім ханствам стала пратэктаратам Рас. імперыі. З 1920 сталіца Харэзмскай народнай савецкай рэспублікі. З 1924 райцэнтр у складзе Узб. ССР [з 1938 у Харэзмскай вобл. (вілаеце)].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́КІНГ (Hawking) Стывен Уільям (н. 8.1.1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі фізік-тэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1974), Нац.АН ЗША (1992). Скончыў Оксфардскі (1962) і Кембрыджскі (1966) ун-ты. З 1965 у Кембрыджскім ун-це (з 1977 праф.). Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэт. астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Х.—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пач. этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Х.). Аўтар шэрагу навук.-папулярных кніг. З 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення, выкарыстоўвае камп’ютэрны галасавы сінтэзатар. Прэміі А.Эйнштэйна 1978, Вольфа 1988.
Тв.:
Рус.пер. — Крупномасштабная структура пространства-времени. Новокузнецк, 1998 (разамз Дж.Элісам);
Природа пространства и времени. Ижевск, 2000 (разамз Р.Пенроўзам);
Краткая история времени: От большого взрыва до черных дыр. СПб., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНАРО́ЎСКІ Андрэй (?—1740),
украінскі казацкі старшына, удзельнік змовы Мазепы. Пляменнік Мазепы. Пасля разгрому шведаў у Палтаўскай бітве 1709разамз Мазепам уцёк за мяжу. Арыштаваны ў Гамбургу па патрабаванні рус. ўрада. Сасланы ў Якуцк, дзе і памёр. Вобраз Вайнароўскага створаны ў аднайм. паэме К.Ф.Рылеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКУ́ЛІК Міхаіл Міхайлавіч (н. 19.4.1948, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рбіял.н. (1993), праф. (1998). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1971). З 1976 у ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997 у Бел.пед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біял. разнастайнасці. Распрацаваў асн. палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біял. разнастайнасці дзікай фауны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРО́ВІЧ Яўген Антонавіч (н. 10.3.1928, г. Беразіно Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, экалогіі, інтрадукцыі раслін і ахове навакольнага асяроддзя. Чл.-кар. Нау. АН Беларусі (1989), д-рбіял.н. (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі тэхнал.ін-т (1952). З 1965 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі (з 1971 нам. дырэктара, з 1976 дырэктар, з 1997 заг. лабараторыі). Навук. працы па тэарэт. асновах эколага-фізіял. маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысл. цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення. Выявіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць расл. комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі. Распрацаваў матэм. мадэль прадукц. працэсу хвойных экасістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Функционирование лесных фитоценозов в условиях антропогенных нагрузок. Мн., 1985 (разамз Ж.А.Рупасавай, Я.Р.Бусько);
Экологический мониторинг лесных ландшафтов Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.);
Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.);
Радиационно-тепловой режим лесов Беларуси в условиях техногенной среды. Мн., 1997 (разамз Ж.А.Рупасавай, Я.Р.Бусько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́Б, Веб (Webb) Сідней і Беатрыса, брытанскія грамадскія дзеячы, эканамісты, гісторыкі, тэарэтыкі трэд-юніянізму і фабіянскага сацыялізму. Муж і жонка. Сідней Джэймс У. (13.7.1859, Лондан — 13.10.1947), юрыст, барон (з 1929). У 1878—91 працаваў у розных мін-вах. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Фабіянскага таварыства. Разамз жонкай займаўся пытаннямі сац. рэформ і прафс. руху, у 1895 заснаваў Лонданскую школу эканомікі і паліт. навукі, а ў 1913 — час. «New Statesman» («Новы дзяржаўны дзеяч», цяпер «Новы дзяржаўны дзеяч і грамадства»). З 1922 дэп. палаты абшчын ад Лейбарысцкай партыі, з 1929 чл. палаты лордаў. У 1924 міністр гандлю, у 1929—30 міністр дамініёнаў, у 1929—31 міністр калоній. Аўтар прац «Гісторыя трэд-юніянізму» (1894), «Індустрыяльная дэмакратыя» (т. 1—2, 1897), «Прадухіленне нястачы» (1911), «Савецкі камунізм — новая цывілізацыя?» (т. 1—2, 1935; усе разамз жонкай) інш.Марта Беатрыса У. [народжаная Потэр (Potter); 22.1.1858, Глостэр, Вялікабрытанія — 30.4.1943]. Займалася пытаннямі прафс. руху і сац. палітыкі. Аўтар прац «Кааператыўны рух у Вялікабрытаніі» (1891), «Маё вучнёўства» (1926), «Наша таварыства» (выд. 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫКО́ВІЧ Віктар Робертавіч (н. 8.5.1955, Мінск),
бел. вучоны ў галіне рэлігіязнаўства і культуралогіі. Канд.філас.н. (1983). Скончыў БДУ (1977). З 1981 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Бел. ун-це культуры. У 1998—99 заг. кафедры этыкі і рэлігіязнаўства БДУ, у 2000 заг.н.-д. аддзела Бел. ун-та культуры. З 2000 нач. аддзела гуманіт. навук Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2003 заг. кафедры Бел.агр.тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі рэлігіязнаўства, культуралогіі, ментальных асаблівасцях рэліг.-культ. традыцый, праблемах пратэстантызму ў кантэксце сучаснага сацыякульт. развіцця.
Тв.:
Социально-психологическое влияние иеговистской идеологии на верующих // Иеговизм. Мн., 1981;
Студенчество и религия: проблема мировоззренческого выбора. Мн., 1999 (разамз М.Я.Ленсу, К.С.Пракошынай);
Протестантизм (разамз Л.В.Бароўка) // Традиционные вероисповедания и новые религиозные движения в Беларуси. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕЙРО́Н (ад грэч. apeiron бязмежнае),
тэрмін стараж.-грэч. філасофіі. Уведзены Анаксімандрам для абазначэння неакрэсленай, бязмежнай матэрыі, што знаходзіцца ў вечным руху. Усе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў (мокрае і сухое) і іх барацьбы. Важнае дасягненне ў параўнанні з уяўленнямі аб тоеснасці матэрыі з канкрэтным рэчывам (вадой, паветрам). У піфагарэізме апейрон — бясформенны, неабмежаваны пачатак, разамз процілегласцю — «канцом» — аснова існага.