З сінім адценнем, па колеру блізкі да сіняга. Сіняватыя вочы. □ Сіняватая, быццам свінцовая, вада б’е ў берагі, хвалі як бы гамоняць адна з адной.Сабаленка.Дробныя акенцы былі залеплены звонку сіняватым снегам.Бядуля.Віця бачыў худыя грудзі хлапчука, сіняватую скуру, з-пад якой выпіралі рэбры.Нядзведскі.Сыманчук.. стаіць, прыціснуўшыся плячыма да сіняватай сцяны хутарскога хлява.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкі́рка, ‑і, ж.
У выразе: за шкірку — а) за частку адзення, якая прылягае да шыі; за каўнер. [Сак:] — Што зраблю?.. Па шыі, во што зраблю. Або за шкірку і вон з хаты. Не падужаю, думаеш?Ермаловіч; б) за заднюю частку шыі, за загрывак. Напуджаныя авечкі адна за адной, — быццам іх за шкірку хто выкідае з хлеўчука, — на двор павыскоквалі.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сва́цця ‘жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце’, ‘маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., З нар. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), ‘адна з удзельніц вясельнай дружыны’ (віл., З нар. сл.), сваце́я ‘жанчына ў якасці гаспадыні на вяселлі’ (Сцяшк. Сл.), укр.сва́ття, рус.сва́тья ‘свацця’, серб.-харв.сва̏ћа ‘сваха; свацця’, макед.сва́ка ‘тс’, балг.сва́тя ‘свацця’. Прасл.*svatьja; ад *svatъ (гл. сват) з суф. ‑ьja аналагічна рус.гость: гостья; гл. Фасмер, 3, 570; БЕР, 6, 537.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гетэраго́нія
(ад гетэра- + -гонія)
адна з формаў чаргавання пакаленняў у беспазваночных жывёл, пры якой раздзельнаполыя пакаленні змяняюцца гермафрадытамі або на змену пакаленням з апладнёных яец прыходзяць пакаленні, што развіваюцца з неапладнёных яец.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нута́цыя
(лац. nutatio = хістанне)
1) фіз.адна з форм хістання на восі цела, якое верціцца (напр. н. артылерыйскага снарада);
2) абарачальны рух вершалін растучых органаў раслін, абумоўлены нераўнамерным ростам розных іх бакоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сімфо́нія
(гр. symphonia = сугучча)
1) вялікі музычны твор для аркестра, звычайна з 3—4 частак, якія адрозніваюцца адна ад другой характарам музыкі і тэмпам;
2) перан. гарманічнае спалучэнне гукаў, фарбаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тангенцыя́льны
(ад лац. tangens, -ntis = які датыкаецца)
мат. накіраваны па датычнай да дадзенай крывой лініі;
т-ае паскарэнне — адна з складаючых паскарэння, накіраваная па датычнай да траекторыі цела, што рухаецца з паскарэннем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
bloß
1.a
1) адзі́н (то́лькі);
der ~е Gedánke darán beúnruhigte ihnадна́ то́лькі ду́мка пра то́е непако́іла яго́
2) го́лы, непакры́ты
3) разба́ўлены;
mit ~em Áuge няўзбро́еным во́кам
2.adv то́лькі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дваліч. zwei;
ко́жныя два дніálle zwei Táge;
у дзве́ рукі́ zwéihändig (муз.); Zwei f -, -en (адзнака);
◊
у двух сло́вах kurz (geságt), in wénigen Wórten;
гэ́та за два кро́кі адсю́ль es ist nur ein Kátzensprung;
адна́ галава́ до́бра, а дзве лепш vier Áugen séhen mehr als zwei; dóppelt (genäht) hält bésser
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АФІЦЫ́ЙНАЯ МО́ВА,
мова, што выкарыстоўваецца для ўрадавых і інш. дзелавых патрэб. У сацыялінгвістыцы паняцце «афіцыйная мова» ўжываецца ў проціпастаўленні паняццю нацыянальная мова. І калі апошняя скіравана на ідэнтыфікацыю нацыі, згуртаванне народа ў адзіную нацыю, прызначэнне афіцыйнай мовы хутчэй утылітарнае, чым сімвалічнае. Неабходнасць выкарыстання абодвух тэрмінаў выклікана гіст., паліт., этнічнымі і інш. фактарамі, што вызначаюць моўную сітуацыю ў пэўнай краіне.
На практыцы абодва тэрміны ўжываюцца не строга, а ў адпаведнасці з паліт. мэтамі ўрада. Так, у Парагваі гуарані і ісп. мовы аб’яўлены нацыянальнымі, але іспанская — афіцыйная мова. У Танзаніі наадварот: нац. мова — суахілі, а суахілі і англ. — афіцыйныя мовы. У краінах, што лічаць сябе моналінгвальнымі (аднамоўнымі), — адна і тая ж мова служыць для абедзвюх мэтаў. У полілінгвальных (шматмоўных) дзяржавах адна з моў можа быць аб’яўлена нац. па паліт. меркаваннях — для замацавання нацыянальнасці (напр., іўрыт у Ізраілі, інданезійская ў Інданезіі). Але калі такая мова не ў стане задавальняць усе камунікатыўныя патрэбы краіны (урада) у знешніх і ўнутр. зносінах, пэўная мова прымаецца ў якасці афіцыйнай мовы (напр., арабская ў Ізраілі, французская ў Заіры, Чадзе). Афіцыйную мову выкарыстоўваюць у выпадку, калі выбар нац. мовы праблематычны (напр., у Індыі 14 нац. рэгіянальных моў прызнаны афіцыйнымі мовамі побач з англ. і хіндзі).
Значымасць нац. або афіцыйнай мовы можа быць замацавана ў юрыд. актах і дакументах (канстытуцыі, спец. законе аб мовах і інш.), ёй можа быць нададзены статус дзяржаўнай мовы.